Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ідэнтыфікавала 5600 дзяцей, прымусова дэпартаваных у Расею


Расея прымусова вывезла з Украіны сама меней 5,6 тысячы дзяцей, сьцьвярджаюць у Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны.

Як паведаміла намесьніца міністра ўнутраных спраў Кацярына Паўлічэнка, у гэтую лічбу ўключаныя толькі тыя, хто ўжо ідэнтыфікаваны, у той час як рэальная лічба можа быць яшчэ вышэйшай.

«Па стане на сёньняшні дзень сотні тысяч украінцаў былі прымусова дэпартаваныя ў краіну-агрэсара. Паводле зьвестак Нацыянальнага інфармбюро, ужо ідэнтыфікавана больш за 5600 дзяцей, якіх прымусова дэпартавалі ў Расею. Фактычная лічба большая. І сёньня адпрацоўваецца мэханізм вяртаньня гэтых дзяцей», — сказала яна.

Вядома, што вываз дзяцей-сірот з самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» у Расею пачаўся яшчэ да ўварваньня ва Ўкраіну. Ужо ў сярэдзіне лютага 2022 году ў пункце часовага разьмяшчэньня на базе спарткомплексу «Рамонак» у Растоўскай вобласьці пасялілі выхаванцаў з трох інтэрнатаў і сацыяльных цэнтраў так званай «ДНР».

Расейскія чыноўнікі ў такіх сытуацыях выкарыстоўваюць тэрмін «эвакуацыя», украінскія — «прымусовая дэпартацыя».

«Чаму дзеяньні РФ не зьяўляюцца эвакуацыяй, растлумачыць вельмі проста, — тлумачыла раней выданьню ВВС Кацярына Рашэўская, юрыст украінскага Рэгіянальнага цэнтру па правах чалавека. — Па-першае, Расея сама стварыла ўмовы для такой эвакуацыі. Па-другое, паводле нормаў міжнароднага права, да таго, як эвакуіраваць людзей на ўласную тэрыторыю, павінен быць [праведзены] цэлы комплекс дзеяньняў з прыцягненьнем трэціх краінаў, міжнародных арганізацый, увядзеньнем іх гуманітарных канвояў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG