Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка Кацярына Андрэева падала апэляцыйную скаргу на новы прысуд


Кацярына Андрэева ў судзе, 2021 год
Кацярына Андрэева ў судзе, 2021 год

Журналістка Кацярына Андрэева падала апэляцыйную скаргу на прысуд Гомельскага абласнога суда, які 13 ліпеня асудзіў яе да 8,3 гадоў пазбаўленьня волі, паведаміў у Фэйсбуку яе муж Ігар Ільяш.

Яна застаецца ў гомельскім СІЗА №3.

13 ліпеня журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву асудзілі паводле новага артыкулу — «Здрада дзяржаве». З улікам прызначанага раней судом Фрунзенскага раёну Менску пакараньня ёй прысудзілі 8,3 гады калёніі агульнага рэжыму. Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме, на падставе якіх падзей на Кацярыну завялі новую справу, дагэтуль не вядома. Суд прызнаў яе вінаватай «у перадачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве«.

Раней яна атрымала 2 гады пазбаўленьня волі па артыкуле 342 КК за стрым з Плошчы Перамен. Яе і журналістку Дар'ю Чульцову абвінавацілі ў тым, што шляхам правядзеньня стрыму яны арганізоўвалі дзеяньні пратэстоўцаў. Андрэева мусіла выйсьці на волю ў верасьні 2020 году, але ў красавіку стала вядома, што на яе завялі новую крымінальную справу.

На цяперашні момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 28 прадстаўнікоў мэдыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG