Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Вайсковага экспэрта Лебядка ня выпусьцілі на волю пасьля 15 дзён арышту, зьявілася інфармацыя пра яго крымінальную справу

Вайсковага экспэрта Лебядка ня выпусьцілі на волю пасьля 15 дзён арышту, зьявілася інфармацыя пра яго крымінальную справу


Ягор Лебядок
Ягор Лебядок

Лебядка затрымалі 12 ліпеня ў Смалявічах, тэрмін арышту яго мусіў скончыцца 27 ліпеня. Аднак сёньня раніцай экспэрт па-ранейшаму недаступны.

Як паведамляе DW, Ягор Лебядок ня выйшаў на волю пасьля 15 дзён арышту.

Як паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы, Ягор Лебядок абвінавачаны паводле крымінальнага артыкулу 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Яму пагражае да 6 гадоў зняволеньня.

Ягор Лебядок — вядомы ў Беларусі незалежны вайсковы экспэрт. Апошнім часам ён аналізаваў пагрозы для Беларусі ў кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны і прагназаваў, у якім выпадку рэжым Лукашэнкі можа ўцягнуць у вайну беларускія войскі.

Падчас затрыманьня 12 ліпеня ў Лебядка адбыўся ператрус, у яго канфіскавалі мабільны тэлефон і сыстэмны блёк кампутара.

16 жніўня Ягора Лебядка прызналі палітычным вязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG