Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Навумчык: «Ня думаў, што кніга пра рэфэрэндум-95 будзе нагэтулькі актуальнай». Фота з прэзэнтацыі: Пазьняк, Сурвіла, Кіпель ды інш.


Сяргей Навумчык, Вітаўт Кіпель, Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк
Сяргей Навумчык, Вітаўт Кіпель, Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк

У Нью-Ёрку, у грамадзкай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага, адбыліся прэзэнтацыі кніг Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» і Вітаўта Кіпеля «Жыць і дзеіць».

Каля паўсотні амэрыканскіх беларусаў сабраліся ў Нью-Ёрку, каб адзначыць гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, а таксама пазнаёміцца з новымі кнігамі Вітаўта Кіпеля і Сяргея Навумчыка.

Гаворачы пра значнасьць 25 жніўня 91-га, калі Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, колішні старшыня парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк прыгадаў абставіны, у якіх прымалася гэтае рашэньне. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла назвала дзень 25 жніўня 1991 другім паводле значнасьці ў беларускай гісторыі — пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк


Галіна Пазьняк прачытала некалькі вершаў Ларысы Геніюш, апошні зь якіх завяршаўся словамі: «Як жыць, дык жыць для Беларусі. А без яе — зусім ня жыць».

Галіна Пазьняк
Галіна Пазьняк


Пасьля гэтага адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык




Сяргей Навумчык сказаў, што кніга «Дзевяноста пяты» працягвае цыкль пра падзеі найноўшай гісторыі і прысьвечаная рэфэрэндуму, у выніку якога былі ліквідаваныя статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і зьмененая дзяржаўная сымболіка. «Я пісаў кнігу пра падзеі 20-гадовай даўніны, тэматычны вэктар быў накіраваны ў гісторыю, — сказаў аўтар. — І я ня думаў, проста ня мог уявіць, што тэма раптам будзе нагэтулькі актуальнай. Бо ў той часткі грамадзянскай супольнасьці, якая называе сябе апазыцыйнай, усе гэтыя дваццаць год існаваў кансэнсус адносна рэфэрэндуму-95: ён — нелегітымны, бо прызначаўся і праходзіў з парушэньнямі Канстытуцыі і законаў. Адно толькі зьбіцьцё дэпутатаў робіць вынікі гэтага рэфэрэндуму юрыдычна мізэрнымі. А днямі мы пачулі, што адна з кандыдатак у прэзыдэнты заяўляе, што дзьвюхмоў’е — гэта нармальна, што цяперашнія дзяржаўныя сымбалі — гэта нармальна, і апазыцыйныя партыі, якія яе падтрымалі, маўчаць і тым самым фактычна падтрымліваюць яе. Гэта стварае абсалютна новую сытуацыю, на якой я тут спыняцца ня буду, але вось якраз у кнізе я імкнуўся паказаць, што нічога „нармальнага“, законнага, канстытуцыйнага ў тым рэфэрэндуме не было».

Сваімі ўражаньнямі ад кнігі Сяргея Навумчыка падзяліліся Івонка Сурвіла і Зянон Пазьняк.

Выступае Івонка Сурвіла
Выступае Івонка Сурвіла


Прысутным была прадстаўленая і мэмуарная кніга дырэктара Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўта Кіпеля «Жыць і дзеіць», якая ахоплівае ўсё жыцьцё старэйшага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША.

Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель


Пра мэмуары Кіпеля гаварылі рэдактар кнігі Сяргей Шупа і кіраўнік Фонду Крэчэўскага Вячка Станкевіч, якія адзначылі, што новая кніга будзе карысная ўсім, хто цікавіцца абставінамі жыцьця пасьляваеннай хвалі беларускай эміграцыі.

Сяргей Шупа
Сяргей Шупа

Удзельнікі прэзэнтацыі
Удзельнікі прэзэнтацыі

У грамадзкай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага
У грамадзкай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG