Як паведамляе Associated Press, пяць краін, якія расьсьледуюць абставіны авіякатастрофы, — Аўстралія, Бэльгія, Малайзія, Нідэрлянды і Ўкраіна — паспрабуюць зноў атрымаць адабрэньне Рады Бясьпекі ААН на стварэньне міжнароднага трыбуналу, сказаў Клімкін.
«Праз два месяцы ў нас будзе канчатковая справаздача аб выніках расьсьледаваньня, і што скажа праз два месяцы Расея? Мы, безумоўна, паспрабуем яшчэ раз заручыцца падтрымкай ўсёй сусьветнай супольнасці», — адзначыў украінскі міністар.
Расея 29 ліпеня на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН ўжыла вета супраць рэзалюцыі аб стварэньні міжнароднага трыбуналу па расьсьледаваньні катастрофы самалёта «Малазійскіх авіяліній» «Боінг-777» рэйсу MH17 над тэрыторыяй Украіны 17 ліпеня 2014 года і гібелі 298 чалавек.
Пасьля галасаваньня ў ААН міністар замежных спраў Нідэрляндаў Бэрт Кундэрс заявіў, што Нідэрлянды, Малайзія, Аўстралія, Бэльгія і Ўкраіна працягнуць пошукі мэханізмаў для прыцягненьня да адказнасьці тых, хто зьбіў «Боінг».
Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін анансаваў паўторнае галасаваньне Рады Бясьпекі ААН для стварэньня міжнароднага трыбуналу над вінаватымі за зьбіты над Данбасам «Боінг».
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1