Уплывовае ўкраінскае выданьне «Люстэрка тыдня» апублікавала меркаваны крамлёўскі плян, як не дапусьціць падпісаньня Ўкраінай пагадненьняў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Эўразьвязам
Якая рэакцыя афіцыйнага Менску на расейска-ўкраінскую мытную вайну? Навошта Беларусь псуе адносіны зь Літвой?
На найвялікшым прадпрыемстве Магілёва, акцыянэрным таварыстве «Хімвалакно», аплата працы не дацягвае да агульнаабласнога ўзроўню.
Вакантныя месцы ў будаўнічай галіне, якая найбольш цярпіць ад масавага ад’езду беларусаў у Расею, запаўняюцца азіятамі.
У офісе «Беларуськалія» — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў мінэральных угнаеньняў у сьвеце — адбылася прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва прадпрыемства.
Цяпер адзін кіляграм сьвініны ў Аргентыне ці Бразыліі можна набыць усяго за 95 цэнтаў.
Суд у Омску арыштаваў сёньня на 2 месяцы капітана пасажырскага цеплахода «Палесьсе-8», пры сутыкненьні якога з баржай на Іртышы ў суботу загінулі шэсьць чалавек.
Сёньня ў салігорскім офісе «Беларуськалія» заплянаваная прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва прадпрыемства, на якую не дапусьцілі карэспандэнта «Свабоды».
Гарадзенскі аэрапорт Абухава – месца магчымай аварыйнай пасадкі. Вось і ўвесь сакрэт.
За відэаролік пра дом старшыні Сьветлагорскага райвыканкаму міліцыя канфіскавала ў блогера Генадзя Жулегі кампутар.
Калі б шоў Мірзоева зьявілася на адным з сайтаў, афіцыйна прызнаных апазыцыйнымі, хутчэй за ўсё, рэакцыі ўладаў не было б.
Украінскі экспэрт раіць Беларусі захоўваць нэўтралітэт у гандлёвай вайне, якая разгараецца паміж Расеяй і Ўкраінай.
Працоўныя Менскага аўтамабільнага заводу скардзяцца на нізкія заробкі і дрэнныя ўмовы працы. Кадравы адток адміністрацыя кампэнсуе коштам практыкантаў і зьняволеных.
Улады плянуюць прыцягнуць у 2014 годзе прамых замежных інвестыцый на 6,7 млрд. долараў, у тым ліку 4 млрд. долараў — за кошт прыватызацыі.
Генэральная пракуратура завяла першую ў гісторыі краіны крымінальную справу, зьвязаную зь дзейнасьцю інтэрнэт-казіно.
Наведваючы прадпрыемства «Крычаўцэмэнташыфэр», Аляксандар Лукашэнка выступіў з шэрагам ініцыятываў.
БХД: «У нетрах Міністэрства транспарту і камунікацый рыхтуецца праект указу прэзыдэнта, які можа цалкам разбурыць рынак паслугаў таксі».
Кітай і Індыя чакаюць зьніжэньня цэнаў на калійныя ўгнаеньні на 25% і болей. Ці закрануць гэтыя падзеі «Беларуськалій»?
Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адмовіў расейскім акцыянэрам ААТ «Сукно» ў задавальненьні касацыйнай скаргі.
Фэдэрацыя працадаўцаў Украіны заявіла, што расейскія мытнікі практычна спынілі ўвесь украінскі экспарт у Расейскую Фэдэрацыю.
«Беларуская нафтавая кампанія» — асноўны экспарцёр нафтапрадуктаў з Беларусі — мае намер пабудаваць ці купіць тэрмінал у Рыскім порце або порце Вентспілс.
Банк Расеі зьвяртае ўвагу фінансавых арнагізацый на сумніўнасьць апэрацый па імпарце тавараў зь Беларусі і Казахстану, калі іх аплата ажыцьцяўляецца на рахункі ў замежных банках за межамі гэтых краінаў — сябраў Мытнага саюза.
Асацыяцыя вытворцаў малака Ўкраіны зьвярнулася да прэзыдэнта Віктара Януковіча з просьбай увесьці квоты на пастаўку малочных прадуктаў зь Беларусі, каб абараніць украінскіх вытворцаў.
У Магілёўскім раёне жыхары вёскі Сумарокава ўзьняліся з пратэстам супраць уладаў, якія вымагаюць, каб людзі пазбываліся сьвіней.
Літоўская эканоміка, калі параўноўваць дадзеныя за другі квартал гэтага года і чацьвёрты мінулага, вырасла больш чым на 4%. Паводле дадзеных Eurostat, рост у Літве — другі па Эўразьвязе пасьля Латвіі, піша lrt.lt.
Эканоміка 17 краін эўразоны на працягу другога квартала сёлета вярнулася да росту – пасьля аднаго з паловай гадоў рэцэсіі.
Чаму растуць заробкі і цэны? Ці можна лічыць, што Беларусь уступіла ў пэрыяд рэцэсіі? Дзе ўрад зьбіраецца знайсьці валюту?
Канфлікт паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем» спрыяе пакупнікам на ўсясьветным рынку калійных угнаеньняў.
12 жніўня быў апошні тэрмін, калі абласныя выканкамы павінны былі апублікаваць сьпісы і графікі ўвядзеньня ў строй так званых даўгабудаў. Усяго ў краіне такіх аб’ектаў налічылі больш за 270.
«Я буду з вамі шчыры: пасьля таго як „Уралкалій“ аддзяліўся ад Беларускай калійнай кампаніі, у Індыі зьявіўся новы пастаўшчык калійных угнаеньняў...»
На Магілёўшчыне некаторыя сельгаспрадпрыемствы цалкам пазбаўляюцца ад сьвінога пагалоўя.
«Развод» «Беларуськалія» і «Ўралкалія» істотна адаб’ецца на валютнай выручцы беларускага калійнага гіганта толькі ў 2014 годзе», — такі прагноз зрабіў сёньня ў размове з Радыё Свабода былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч.
Камітэт па міжнароднаму гандлю ЗША забараніў імпарт некаторых вырабаў паўднёвакарэйскай кампаніі Samsung — у сувязі з парушэньнем патэнтаў кампаніі Apple.
Падатковыя праверкі ў сфэры гульнявога бізнэсу ў Беларусі за I паўгодзьдзе дазволілі даналічыць ў бюджэт 859 мільёнаў рублёў.
Намінальная налічаная заработная плата менчукоў за студзень — чэрвень 2013 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2012 году павялічылася на 47,1%.
У Менску дэфіцыт будаўнікоў — ад 3,5 да 5 тысяч чалавек. Не здымаюць праблемы і БРСМ-аўскія будатрады: многія рабіць на будоўлі ня хочуць.
Паводле міністра па падатках і зборах, зьмены ў Падатковы кодэкс накіраваныя на выяўленьне асобаў, «якія жывуць не па сродках».
Міністар архітэктуры: «Будзе існаваць толькі сыстэма каштарыснага цэнаўтварэньня, і сам каштарыс будзе выбудаваны паводле рэсурсных нормаў».
Да канца сёлетняга году чакаць значнага падвышэньня заробкаў у Беларусі не выпадае. Рост іх будзе, але «вельмі асьцярожны». Гэта зьвязана са складанай сытуацыяй у эканоміцы.
Мінфін Беларусі разьлічвае атрымаць сёлета апошні транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у памеры 400 мільёнаў даляраў.
За чэрвень-ліпень насельніцтва ў Беларусі купіла валюты на 886,5 млн. даляраў больш, чым прадало.
Канфлікты паміж забудоўшчыкамі і жыхарамі шэрагу менскіх раёнаў набываюць усё большыя маштабы.
Выхад «Уралкалія» зь Беларускай калійнай кампаніі выклікаў «землятрус» на ўсясьветным калійным рынку. Якія сапраўдныя прычыны развалу беларуска-расейскага альянсу? Як гэта паўплывае на стан эканомікі Беларусі? Наколькі рэалістычная вэрсія пра пляны рэйдэрскага захопу «Беларуськалія»?
На Магілёўшчыне мясакамбінатам загадана быць падрыхтаванымі да прыёму значнай колькасьці сьвіней ад насельніцтва.
Міністэрства фінансаў Беларусі падрыхтавала праект закону аб зьменах і дапаўненьнях у Падатковы кодэкс, якія тычацца істотнага падвышэньня ставак акцызаў.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі не забараняла прадукцыю ўкраінскай кампаніі Roshen. Тым часам расейскі Роспотребнадзор заяўляе, што больш за 90% прадукцыі Roshen не адпавядае нормам.
Заснавальнік парталу Amazon.com Джэф Бэзас набывае «Вашынгтон пост» ды іншыя выданьні кампаніі за 250 мільёнаў даляраў ЗША.
26% дарослага насельніцтва ў сьвеце зьяўляюцца наёмнымі працаўнікамі, занятымі поўны працоўны дзень. Адпаведны паказьнік у Беларусі — адзін з самых высокіх у сьвеце — 48%.
Састарэлая маркетынгавая палітыка не спрыяе прасоўваньню беларускай прадукцыі нават на традыцыйныя рынкі суседніх рэгіёнаў.
Нягледзячы на значныя страты, расейская кампанія «Ўралкалій» пашырае продаж сваёй прадукцыі на экспарт у абход Беларускай калійнай кампаніі.
Загрузіць яшчэ