Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва паводле эканамічнага росту — адна зь лідэраў ЭЗ


Літоўская эканоміка, калі параўноўваць дадзеныя за другі квартал гэтага года і чацьвёрты мінулага, вырасла больш чым на 4%. Паводле дадзеных Eurostat, рост у Літве — другі па Эўразьвязе пасьля Латвіі, піша lrt.lt.

Паводле звестак Eurostat, у першым паўгодзьдзі гэтага года, у параўнаньні з тым самым пэрыядам мінулага года, эканоміка эўразоны сьціснулася больш чым на 0,5%. Аднак ВУП ЭЗ у другім квартале гэтага года вырас на 0,3%.

Паводле дадзеных Эўракамісіі, нельга сказаць, што крызіс скончыўся, аднак гэтыя лічбы радуюць — эканоміка пакрысе аднаўляецца. Аднак аб доўгатэрміновых прагнозах ўсё яшчэ гавораць асьцярожна.

Паводле Eurostat, у другім квартале сёлета больш за ўсё вырас ВУП Партугаліі, Нямеччыны, Фінляндыі, Чэхіі і Літвы. Самы дрэнны паказьнік ВУП быў на Кіпры, ён упаў амаль на 1,5%.

Калі параўноўваць другі квартал гэтага года з другім кварталам мінулага года, у лідэрах — Латвія і Літва, іх ВУП рос больш за ўсё. Эканоміка больш за ўсё сьціснулася ў Грэцыі, на Кіпры і ў Партугаліі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG