Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканоміка эўразоны дэманструе рост пасьля 18 месяцаў рэцэсіі


Эканоміка 17 краін эўразоны на працягу другога квартала сёлета вярнулася да росту – пасьля аднаго з паловай гадоў рэцэсіі.

Апублікаваныя сёньня зьвесткі статыстычнай службы «Эўрастат» паказваюць, што рост склаў 0,3 адсоткі – гэта крыху больш, чым чакалася. Вынік тлумачаць, перш за ўсё, паказчыкамі Нямеччыны і Францыі. У Нямеччыне за названы пэрыяд эканоміка ўмацавалася на 0,7 працэнта, у Францыі – на паўпрацэнта.

Як заўважыў у сваім выступе кіраўнік фінансавага ведамства Эўразьвязу Олі Рэн, для падтрыманьня ўстойлівага росту краіны эўразоны павінны працягваць рэформы з улікам прынятых за апошнія гады мер жорсткай эканоміі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG