Сёньня, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода наконт цікавасьці Індыі да атрыманьня беларускіх калійных угнаеньняў і магчымай куплі акцыяў Беларускага калійнага камбінату, амбасадар Індыі ў Беларусі Маноджа Кумара Бхарці заявіў, што з прыходам новага прадаўца цэны на калій павінны зьменшыцца.
Кошты калійных угнаеньняў на ўсясьветным рынку непазьбежна будуць зьніжацца. Так прагназуюць экспэрты пасьля выхаду «Ўралкалія» са складу Беларускай калійнай кампаніі і публічнага абвяшчэньня расейскім гігантам сваёй новай стратэгіі. Цяпер для «Ўралкалія» на першы плян выходзіць не цана, а аб’ёмы прадаванай прадукцыі.
«Што думаюць на гэты конт у Індыі, якая з году ў год закупляе шмат угнаеньняў у Беларусі і разам з Кітаем і Бразыліяй уваходзіць у першую тройку найбуйнейшых імпартэраў сьвету?» — запытаў я сёньня на прэсавай канфэрэнцыі амбасадара Бхарці. У адказ прагучалі наступныя словы:
«Я буду з вамі шчыры: Вядома, пасьля расколу Беларускай калійнай кампаніі, пасьля таго, як „Уралкалій“ аддзяліўся ад яе, у Індыі зьявіўся новы пастаўшчык калійных угнаеньняў. І мы будзем разглядаць яго з пункту гледжаньня найбольшай выгады для сябе.
Безумоўна, Індыю вельмі цікавяць калійныя ўгнаеньні. Наша краіна вялікая, у нас шмат насельніцтва, і мы вельмі залежым ад сельскай гаспадаркі. Таму цікавасьць да беларускага калію ў нас была, ёсьць і будзе. Але зразумейце, давайце ня будзем забывацца, што Індыя — пакупнік, а Беларусь — прадавец. Таму Індыя хацела б максымальнага для сябе прыбытку як пакупнік».
«Дакладна пра сучасную сытуацыю на ўсясьветным рынку калійных угнаеньняў мы будзем ведаць месяцы праз два, калі зьявяцца афіцыйныя статыстычныя дадзеныя. Цяпер мы можам толькі здагадвацца пра гэта», — мяркуе дырэктар дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык:
«Калі цэны на ўсясьветным рынку пасьля гэтага рашэньня пачалі падаць, то мы сапраўды губляем валюту. Відавочна, што ў сярэднетэрміновай ці ў кароткатэрміновай пэрспэктыве варта чакаць зьмяншэньня цэнаў. А значыць, і — сама меней зьніжэньня прыбытковасьці „Беларуськалія“, а сама болей — падзеньня экспартнай выручкі. І калі гэта не адбываецца цяпер, то гэта толькі пытаньне часу.
Але, хутчэй за ўсё, ужо цяпер ёсьць праблемы. Нават калі цэны адразу ня зьменшыліся, то, я думаю, такія буйныя гульцы, як Індыя і Кітай, могуць прыпыніць імпарт зь Беларусі. І яны будуць чакаць лепшых для сябе ўмоваў. Таму праблемы ўжо пачаліся. Але пра гэта мы даведаемся са статыстыкі, хіба месяцы праз два».
«Ёсьць яшчэ адна падстава, пра якую, як мне падаецца, яшчэ не казалі, чаму «Ўралкалій» разарваў дачыненьні зь Беларускай калійнай кампаніяй«,— адзначае беларускі палітоляг-эканаміст Зьміцер Балкунец, які працуе цяпер у Маскве:
«Уралкалій» знаходзіцца бліжэй да ключавых рынкаў збыту сваёй прадукцыі. І гэта яшчэ адна падстава расейцам гуляць у сваю гульню на вялізных рынках Кітаю і Індыі. Магчыма, «Уралкалій» нават ужо дасягнуў нейкіх пагадненьняў на продаж там сваёй прадукцыі. І таму расейцы вырашылі гуляць далей самастойна, без уплыву беларускага боку".