Другая палова дня — пачатак новай зьмены ў працоўных Менскага аўтамабільнага заводу. Паток да прахадной у пераважнай бальшыні складаюць людзі перадпэнсійнага веку і моладзь. Гутару зь людзьмі:
Карэспандэнтка: «Ці ёсьць у вас праца, ці добрыя заробкі, ці задаволеныя вы?»
Працоўны: «Якая тут праца? Ня плацяць нічога — гэтак і працуем. Як не было заробкаў, так і няма. Асабліва моладзі цяжка — звальняюцца, застаюцца працаваць старыя работнікі — тыя, што і раней працавалі».
Працоўны: «Заробак малы. Каму крэдыты плаціць, каму дзяцей гадаваць — думаюць, што рабіць. Я ведаў лепшыя часы на прадпрыемстве».
Карэспандэнтка: «Ці сапраўды шмат людзей звальняецца?»
Працоўная: «Так, звальняюцца. Прыходзяць маладыя хлопцы, дзень сядзяць на гэтым заводзе і атрымліваюць па тры мільёны — натуральна, ім гэта нецікава. Старыя людзі працуюць, але таксама незадаволеныя. Размоваў шмат, вельмі розных... Што збыту няма, што нельга нейкія пытаньні вырашаць... Ай, ня буду, а то я нагавару зараз...»
Шмат хто з працоўных адмаўляецца гаварыць пры ўключаным мікрафоне. Тлумачаць гэта боязьзю трапіць у няласку адміністрацыі ці быць звольненымі перад пэнсіяй. Іншыя пагаджаюцца, пераканаўшыся, што даюць інтэрвію незалежнаму радыё, просяць толькі не называць імёнаў:
«Раней, калі быў Бароўскі, ён хоць і злодзей у законе, але хоць нейкі парадак быў. А цяпер паставілі такога, што жах адзін. Збыту няма, „Аўтазаводзец“ піша зусім ня тое, што ёсьць насамрэч. Насамрэч мы апускаемся ўсё ніжэй і ніжэй. Умовы працы зусім дрэнныя: дахі працякаюць, станкі пад вадой у дождж,
а гэта ж парушэньне тэхнікі бясьпекі. Калі працоўная субота, здавалася б — ідзі працуй, але нас не пускаюць, нам не даюць магчымасьці зарабіць. Але самае галоўнае і самае страшнае — няграматнасьць нашых кіраўнікоў, бяздарнасьць і тупасьць. Большасьць кіраўнікоў ня мае вышэйшай адукацыі. Іншым разам, калі ня ўмеюць у чымсьці пераканаць, то адразу кажуць пра санкцыі: маўляў напішам распараджэньне, пазбавім прэміі. Людзі вельмі незадаволеныя, звальняюцца, станкі прастойваюць. Я вось зараз іду на працу і ня ведаю, што я буду рабіць. Жах, проста жах. Проста ўсе чакаюць нейкіх перамен, але ў нас яны будуць тады, калі яны будуць зьверху».
Найбольш адкрыта гаварылі з карэспандэнтам зьняволеныя, якія адбываюць свой тэрмін, прымусова робячы на МАЗе:
Працоўны: «Мы зьняволеныя, працуем тут, так бы мовіць, у прымусовым парадку. Мы ня можам выбіраць, дзе. Куды адміністрацыя накіруе, туды і ідзем».
Карэспандэнтка: «Ці шмат такіх, як вы?»
Працоўны: «Так, больш за палову працоўных. Плюс сюды яшчэ ўсю Беларусь адпраўляюць на добраахвотна-прымусовую працу. Умовы працы — ніякія. Па сутнасьці, гэты МАЗ — пустое месца. Заробкі такія, што ня тое што зь сям’ёй — адзін пражыць ня зможаш. Адміністрацыя непрыстойна абыходзіцца зь людзьмі і ўмовы стварае непрыстойныя — яны самі не выконваюць таго, чаго ад людзей патрабуюць. Тут такія ўмовы, што ў войску і ў турме няма таго, што тут робіцца. І такая неафіцыйная інфармацыя ёсьць, што нам не дадуць датэрмінова вызваліцца, бо няма каму працаваць і МАЗ стаіць на каленях. Ім падабаецца проста зьнішчаць людзей».
Карэспандэнтка: «Ці ёсьць у вас праца, ці добрыя заробкі, ці задаволеныя вы?»
Працоўны: «Якая тут праца? Ня плацяць нічога — гэтак і працуем. Як не было заробкаў, так і няма. Асабліва моладзі цяжка — звальняюцца, застаюцца працаваць старыя работнікі — тыя, што і раней працавалі».
Працоўны: «Заробак малы. Каму крэдыты плаціць, каму дзяцей гадаваць — думаюць, што рабіць. Я ведаў лепшыя часы на прадпрыемстве».
Карэспандэнтка: «Ці сапраўды шмат людзей звальняецца?»
Працоўная: «Так, звальняюцца. Прыходзяць маладыя хлопцы, дзень сядзяць на гэтым заводзе і атрымліваюць па тры мільёны — натуральна, ім гэта нецікава. Старыя людзі працуюць, але таксама незадаволеныя. Размоваў шмат, вельмі розных... Што збыту няма, што нельга нейкія пытаньні вырашаць... Ай, ня буду, а то я нагавару зараз...»
Шмат хто з працоўных адмаўляецца гаварыць пры ўключаным мікрафоне. Тлумачаць гэта боязьзю трапіць у няласку адміністрацыі ці быць звольненымі перад пэнсіяй. Іншыя пагаджаюцца, пераканаўшыся, што даюць інтэрвію незалежнаму радыё, просяць толькі не называць імёнаў:
«Раней, калі быў Бароўскі, ён хоць і злодзей у законе, але хоць нейкі парадак быў. А цяпер паставілі такога, што жах адзін. Збыту няма, „Аўтазаводзец“ піша зусім ня тое, што ёсьць насамрэч. Насамрэч мы апускаемся ўсё ніжэй і ніжэй. Умовы працы зусім дрэнныя: дахі працякаюць, станкі пад вадой у дождж,
самае галоўнае і самае страшнае — няграматнасьць нашых кіраўнікоў, бяздарнасьць і тупасьць