Гарадзенскія актывісты стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
распачынаюць кампанію па абароне правоў таксістаў: «У нетрах Міністэрства транспарту і камунікацый рыхтуецца праект указу прэзыдэнта, які можа цалкам разбурыць рынак паслугаў таксі, — заявіў ініцыятар кампаніі Сяргей Верамеенка. — Галоўныя навацыі — абмежаваньне тэрміну эксплюатацыі аўтамабіляў і ўсталяваньне габарытаў транспартнага сродку для выкарыстаньня ў якасьці таксі. Па дзіўным зьбегу абставінаў, зьмены ідуць на руку вытворцам кітайскіх аўтамабіляў Geely».
Беларуска-кітайскі праект па зборцы аўтамабіляў Geely стартаваў летась. Заплянавана штогод вырабляць у Беларусі больш за 120 тысяч аўтамабіляў Geely.
«Расея вуснамі свайго пасла ўжо выказала незадаволенасьць гэтым праектам і паабяцала ўвесьці абмежаваньні на ўвоз кітайскіх аўто на сваю тэрыторыю, — працягвае Сяргей Верамеенка. — На эўрапейскі рынак Geely таксама ня выйдзе, бо па ўсіх парамэтрах саступае як мясцовым, так і японскім і амэрыканскім вытворцам. Для грандыёзнага праекту застаецца толькі ўнутраны рынак, і таксісты тут першыя, на каго беларуская дзяржава і лабісты кітайскага аўтапраму перакладаюць выдаткі вытворчасьці».
Як адзначаюць адмыслоўцы, з прыняцьцем указу на абмежаваньне тэрміну эксплюатацыі і габарытаў аўтамабіляў-таксі сытуацыя ў галіне пасажырскіх перавозак значна пагоршыцца, бо на дадзены момант 90% парку аўтамабіляў таксі не адпавядаюць закладзеным у праект патрабаваньням. У той ці іншай ступені варта чакаць пераходу прадпрымальнікаў, занятых у сфэры пасажырскіх перавозак, на нелегальнае становішча.
Як лічыць Сяргей Верамеенка, дзяржава вельмі выбаркова ўжывае патрабаваньні да розных уласьнікаў. Так, для дзяржаўных перавозчыкаў з аўтапаркаў тэрмін эксплюатацыі рэйсавых аўтобусаў не абмежаваны і некаторыя зь іх працуюць на маршрутах дзясяткі гадоў. Аднак чамусьці зусім іншыя падыходы да прыватнікаў-таксістаў.
У сувязі з гэтым гарадзенскія таксісты выступілі з ініцыятывай адмены заплянаваных абмежаваньняў, патрабуючы пераходу да рынкавых умоў рэгуляваньня рынку паслугаў і празрыстага мэханізму ліцэнзаваньня гэтага віду дзейнасьці: «Дзяржава павінна стварыць умовы для справядлівай канкурэнцыі, а не прасоўваць інтарэсы кітайскіх ці расейскіх вытворцаў аўтамабільнай тэхнікі на шкоду бясьпецы і камфорту беларускіх грамадзянаў», — цьвердзіць Сяргей Верамеенка.
Распачаты збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства транспарту і камунікацый і адміністрацыю прэзыдэнта: «Зьвяртаемся з просьбай падтрымаць нашу прапанову па выключэньні патрабаваньняў у дачыненьні да абмежаваньня тэрмінаў эксплюатацыі аўтамабіляў-таксі і тым самым зрабіць унёсак у разьвіцьцё прадпрымальніцтва і захаваньне працоўных месцаў у Рэспубліцы Беларусь».

Для грандыёзнага праекту застаецца толькі ўнутраны рынак, і таксісты тут першыя, на каго беларуская дзяржава і лабісты кітайскага аўтапраму перакладаюць выдаткі вытворчасьці