Беларус Аляксандар Царук з пазыўным «Сашко» быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Яму было 55 гадоў.
Як бачаць будучыню Беларусі беларускія добраахвотнікі з вайсковых акопаў на ўсходзе Ўкраіны? Ці сапраўды, паводле іх, улады Беларусі рыхтуюцца да вайны?
Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, што больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі? Госьця Ганны Соўсь — былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».
«Калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай 9 сакавіка заяве Галоўнага ўпраўленьня выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны да другой гадавіны стварэньня беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.
Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добраахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі?
У траўні 2023 году ў Бахмуце загінулі адразу пяць беларускіх добраахвотнікаў. «Нёман» быў адным зь нямногіх, хто выжыў у той апэрацыі.
Вуліца будзе ў горадзе Роўна, дзе мясцовыя ўлады прынялі такое рашэньне.
Кіраўнікі палку імя Каліноўскага Дзяніс Прохараў і Вадзім Кабанчук завіталі ў праскую студыю Свабоды напярэдадні сустрэчы зь беларускай дыяспарай у Чэхіі ў рамках эўрапейскага турнэ.
У другой палове студзеня загінулі яшчэ два беларускія ваяры ва Ўкраіне.
У размове са Свабодай Аляксандар «Кусь» Клачко апавёў, што ядуць, дзе сьпяць і ў што апранаюцца беларускія добраахвотнікі, чаму ў Бахмуце менш страшна, чым у Беларусі, і чым былі выбітнымі «Брэст» і Міраслаў Лазоўскі.
Цягам 2014–2022 гадоў, абараняючы Ўкраіну, загінулі 9 этнічных беларусаў з Чарнігава.
Праект створаны пры падтрымцы палку Кастуся Каліноўскага.
У Швайцарыі 7 студзеня памёр добраахвотнік Мікалай Сікорскі (Косьцікаў), які ваяваў ва Украіне з 2017 года і стаў адным з заснавальнікаў палку «Пагоня».
«Расейскі бок не дае іх у сьпісы на абмен, таму мы ня ведаем, дзе яны і што зь імі», — кажуць у палку Каліноўскага пра Яна Дзюрбейку і Сяргея Дзёгцева.
Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале паведаміў, што прайшоў незалежны аўдыт, і апублікаваў фінансавую справаздачу за пэрыяд з 1 ліпеня 2022 году па 1 лістапада 2023 году.
Хлопцы перавяліся з палка імя Кастуся Каліноўскага і цяпер ваююць пад кіраўніцтвам Інтэрнацыянальнага легіёну ГУР. Колькі іх і хто камандзіры, не называюць.
У афіцыйным адказе кіеўскіх уладаў Радыё Свабода адсутнічае інфармацыя аб узгадненьні дэмантажу помніка Міхаілу Жызьнеўскаму зь якімі-небудзь грамадзкімі арганізацыямі, актывістамі ці ўстановамі.
29–30 лістапада ў Кіеве з ініцыятывы фонду Кастуся Каліноўскага прайшла канфэрэнцыя «Шлях да волі».
У лютым 2022 году ўрад Украіны ўхваліў пастанову, якая рэгулюе пытаньні выплаты кампэнсацыі сваякам загінулых на вайне вайскоўцаў. Аднак яна забараняе выплачваць грошы сваякам і бацькам загінулых грамадзян Беларусі і Расеі.
Беларус Сяргей паўгода ваяваў на баку Ўкраіны. Сям’я Сяргея думае, што ён увесь гэты час працаваў у Польшчы. Размова з Свабодай пра пачуцьці на вайне і праблемы полку Каліноўскага.
Пэтыцыі зарэгістравалі 14 лістапада. На момант публікацыі абедзьве набралі крыху менш за тысячу подпісаў.
1-я асобная дэсантна-штурмавая рота 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Украіны паведаміла аб закрыцьці збору на сучасныя баявыя дроны, акумулятары да іх і антэны. Сродкі зьбіралі празь інтэрнэт.
Беларус змагаўся за свабоду Ўкраіны ад расейскай агрэсіі і загінуў у красавіку 2022 году.
Як паведамілі Свабодзе з трох розных крыніц, ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Павал Горбач з пазыўным «Борт».
Беларус Іван Тамашэвіч з пазыўным «Менавіта» служыў у палку Каліноўскага і ІІ Інтэрнацыянальным легіёне ад сакавіка 2022 да чэрвеня 2023 году.
Імя загінулага беларуса не называюць.
Як вынікае з судовага рашэньня, пратакол аб парушэньні склалі ў той час, калі беларус прыйшоў у міграцыйную службу.
Добраахвотнік з пазыўным «Дзед» сярод тых беларусаў, хто ваюе ў складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Ён пагадзіўся адказаць на некалькі пытаньняў Свабоды.
Кіраўніцтва каледжу, на сьцяне якога знаходзіцца мэмарыял, зьмясьціла зьнятыя герб «Пагоня» і надпісы «Жыве Беларусь!» і «Слава Ўкраіне!» у падвал навучальнай установы.
Ініцыятары памятнага знаку беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, які з 2016 году ўсталяваны ў Кіеве, заявілі, што яны адновяць пашкоджаныя элемэнты.
У сераду некаторыя літоўскія дэпутаты атрымалі электронныя лісты з пагрозамі, нібыта падпісаныя беларускім батальёнам «Тэрор».
Выстава будзе дзейнічаць да канца верасьня ў Ізмаільскім дзяржаўным гуманітарным унівэрсытэце.
Беларускія актывісты плянуюць распачаць кампанію за прысваеньне Зьмітру Рубашэўскаму, які загінуў 12 красавіка 2022 году ў Луганскай вобласьці, званьня Героя Ўкраіны.
Беларускі добраахвотнік, які ваюе на баку Ўкраіны ў складзе батальёну «Волат», зноў атрымаў раненьне.
Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам «За мужнасьць» трэцяй ступені трох загінулых беларускіх добраахвотнікаў — Зьмітра Рубашэўскага, Эдуарда Лобава і Данііла Ляшука.
«Бровар» — кіраўнік мэдычнай службы батальёну «Волат». Ён ваюе ва Ўкраіне ад сакавіка 2022 году. Ад самага пачатку «Бровар» займаўся менавіта мэдыцынай.
Пра гэта паведамілі на афіцыйным тэлеграм-канале полку.
Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў прыгразіў прадстаўнікам палка Каліноўскага і ўсім, хто паспрабуе ўварвацца ў Беларусь, «імгненным і канкрэтным» адказам.
2 верасьня прадстаўнікі беларускай дыяспары Бэльгіі даставілі ў мабілізацыйны цэнтар Палка Каліноўскага ў Варшаву мікрааўтобус.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал палку.
«Мінск» папрацаваў журналістам, прафэсійна займаўся тайскім боксам, здымаўся ў кіно, пісаў вершы.
Прадстаўнікоў штабу палку імя Кастуся Каліноўскага на ёй не было. Як і Валера Сахашчыка.
«Чаравік» восем месяцаў правёў у літоўскім СІЗА і катэгарычна адмаўляе сваю віну ў здарэньні. На волю яго выпусьцілі пад заклад памерам 25 тысяч эўра, ён пад хатнім арыштам.
У жніўні рабочыя завяршылі замену савецкай сымболікі на ўкраінскі герб «Трызуб» на шчыце вялікага манумэнту ў сталіцы Ўкраіны. Пасьля комплекс наведалі байцы палку Каліноўскага.
Расказваем, як дзейнічае беластоцкая харугва і калі яна можа пайсьці ў Беларусь.
5 жніўня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік.
Двое беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне за Расею, запісалі з украінскага палону зварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Ужо некалькі месяцаў супраць расейскай арміі на Данбасе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны ваюе 1-я асобная дэсантна-штурмавая рота беларусаў. Баец гэтага падразьдзяленьня расказаў Свабодзе пра баявыя выхады, удзел у іх самога Сахашчыка і патлумачыў, чаму якасьць службы важнейшая за колькасьць байцоў.
Загрузіць яшчэ