Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для беларускіх байцоў з «роты Сахашчыка» сабралі грошы на дроны-камікадзэ


Сучасныя баявыя дроны-камікадзэ
Сучасныя баявыя дроны-камікадзэ

1-я асобная дэсантна-штурмавая рота 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Украіны паведаміла аб закрыцьці збору на сучасныя баявыя дроны, акумулятары да іх і антэны. Сродкі зьбіралі празь інтэрнэт.

Першапачаткова плянавалася сабраць 5000 даляраў, але ў выніку было сабрана на тысячу больш.

«Цяпер у хлопцаў ёсьць 8 сучасных дронаў-камікадзэ і камплектуючыя да іх. 1-я АДШР зараз ваюе на адным з самых цяжкіх участкаў фронту і ўвесь час мае патрэбу ў нашай падтрымцы». — гаворыцца ў тэлеграм-канале роты.

Пра стварэньне беларускай роты прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі ў пытаньнях абароны Валер Сахашчык расказаў у чэрвені. Яна ўваходзіць у склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады ўкраінскай арміі, якая ваюе ад часу баёў за данецкі аэрапорт у 2014 годзе. Некаторыя яе вайскоўцы – тыя самыя славутыя «кібаргі».

На Данбасе брыгада да сёньня. Там жа выконвае свае баявыя задачы і беларуская рота. Яна ўдзельнічае ў адбіцьці расейскага наступу, які цяпер ідзе практычна на ўсіх пазыцыях брыгады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG