Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне назавуць вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які летась загінуў у Бахмуце


Міраслаў Лазоўскі
Міраслаў Лазоўскі

Вуліца будзе ў горадзе Роўна, дзе мясцовыя ўлады прынялі такое рашэньне.

Тамтэйшая камісія ў пытаньнях найменьня гарадзкіх аб'ектаў тапанімікі, усталяваньня памятных знакаў на тэрыторыі Ровенскай гарадзкой тэрытарыяльнай грамады вырашыла назваць у гонар Лазоўскага «праектную вуліцу нумар 5».

Сябры Міраслава Лазоўскага расказалі «Нашай Ніве», што полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю, яго былыя калегі падрыхтавалі аргумэнтацыю і нават не чакалі, што рашэньне будзе прынята так хутка.

Адзін з заснавальнікаў «Белага легіёну», распаўсюднік кніг Міраслаў Лазоўскі не афішаваў, што ён на вайне. Многія дазналіся пра гэта, толькі калі Міраслаў загінуў, хоць ваяваў ён зь першых дзён.

Міраслаў Лазоўскі загінуў 16 траўня 2023 году ў Бахмуце. Гэта былі апошнія дні абароны гораду. «Мыш» кіраваў эвакуацыяй групы батальёну «Волат», якая трапіла ў пастку ў адным з дамоў. Па будынку, дзе хаваліся беларускія ваяры, нанесла ўдар расейская артылерыя. У выніку ў тым доме загінулі адразу чацьвёра, яшчэ чацьвярых, у тым ліку кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча, дзякуючы дзеяньням Лазоўскага ўдалося выратаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG