Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубракоў абяцае каліноўцам «імгненны і канкрэтны» адказ, калі тыя ўвойдуць у Беларусь


Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў
Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў прыгразіў прадстаўнікам палка Каліноўскага і ўсім, хто паспрабуе ўварвацца ў Беларусь, «імгненным і канкрэтным» адказам.

«Калі мы бачым, што напружаная сытуацыя вакол нашых межаў — зараз кажу Ўкраіна, Польшча, Літва — супрацоўнікі міліцыі, у прыватнасьці супрацоўнікі спецпадразьдзяленьняў, АМАП, аказваюць дапамогу нашым памежнікам у забесьпячэньні бясьпекі. У тым ліку і на прымежнай тэрыторыі. Калі неабходная дапамога нам, мы ня пішам адзін аднаму нейкіх дадатковых дакумэнтаў. Званок свайму калегу — заўсёды дапамога будзе аказана. Альбо даваньне інфармацыі, альбо калі неабходны дадатковыя нейкія сілы», — расказаў ён на тэлеканале АНТ.

«Каб ніхто не турбаваўся, што там спрабуюць недзе сказаць пра тое, што мы прыйдзем, там каліноўцы, яшчэ нехта, прыйдзем у Рэспубліку Беларусь, больш ня будзе кветачак… Усе яны цудоўна разумеюць, што мы працуем на апярэджваньне. Як толькі паступае інфармацыя, што нехта толькі задумвае зрабіць злачынства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, асабліва калі гэта тычыцца нанясеньня якіх-небудзь фізычных пашкоджаньняў нашым грамадзянам, адказ будзе імгненны і канкрэтны», — запэўніў ён.

Кубракоў таксама паведаміў, што ў 2020 годзе былі прыняты дадатковыя меры для гарантаваньня бясьпекі сем'яў сілавікоў.

«З супрацоўнікамі органаў унутраных справаў мы адразу ж, яшчэ ў 2020 годзе, прынялі дадатковыя меры. Менавіта забесьпячэньне бясьпекі нашых семʼяў», – распавёў ён.

Кубракоў таксама заявіў, што за бясьпеку ў краіне адказвае ня толькі міліцыя:

«Хачу адзначыць, што ўхіл у Рэспубліцы Беларусь робіцца менавіта на прафіляктыку. Толькі міліцыя гарантаваць бясьпеку ня можа. Таму тут працуе ўвесь сілавы блёк краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG