Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крымінальны кодэкс уносяць папраўкі, у тым ліку пра абразу былога прэзыдэнта і адказнасьць за ўчынкі, зьдзейсьненыя за мяжой


Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота

Зьмены ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс 10 студзеня разглядае Палата прадстаўнікоў.

Згодна з прэс-службай Палаты прадстаўнікоў, санкцыі паводле 97 складаў злачынстваў будуць перагледжаныя. Уводзяцца альтэрнатыўныя, больш мяккія віды пакараньняў, а таксама карэктуюцца памеры пакараньняў і дадаюцца новыя захады ў дадатковым парадку.

Так, згодна са зьменамі, ад пазбаўленьня волі могуць вызваляцца:

  • жанчыны і адзінокія мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей да 14 гадоў ці дзяцей-інвалідаў;
  • інваліды I групы;
  • асобы, якія ўпершыню зьдзейсьнілі злачынствы, якія не нясуць вялікай грамадзкай небясьпекі.

Аднак гэтае правіла ня дзейнічае ў выпадку злачынстваў, што пацягнулі сьмерць чалавека, цяжкія цялесныя пашкоджаньні, або звязаныя з так званым «экстрэмізмам», што інтэнсіўна выкарыстоўваецца ўладамі для палітычных рэпрэсій.

Тыя ж нормы прымяняюцца да падлеткаў, якія ўпершыню зьдзейсьнілі злачынства.

Таксама маюць зьявіцца новыя артыкулы ў Крымінальным кодэксе:

  • арт. 366-1: «Гвалт або пагроза ў дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь або прэзыдэнта, які спыніў выкананьне сваіх паўнамоцтваў».
  • Згадка былога прэзыдэнта зьявіцца таксама ў артыкулах пра паклёп (арт. 367) і абразу (арт. 368) прэзыдэнта.

Іншыя новаўвядзеньні

  • Адказнасьць за мяжой: пашыраецца пералік злачынстваў, за якія грамадзяне Беларусі будуць адказваць пры зьдзяйсьненьні іх за межамі краіны (распальваньне варожасьці, абраза прэзыдэнта, зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў і інш.).
  • Незаконнае абарачэньне сродкаў плацяжу: крымінальная адказнасьць за распаўсюджваньне рэквізытаў чужых картак захаваецца, але за перадачу рэквізытаў уласных картак будзе прадугледжана адміністрацыйнае пакараньне.
  • Парушэньні ПДР зь цяжкімі наступствамі будуць разглядацца ў межах прыватна-публічнага абвінавачаньня, калі злачынства ўчынена блізкімі пацярпелых.
  • Зьмяншэньне ніжніх межаў пакараньня паводле наркатычных артыкулаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG