Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава патрабуе ад гомельскіх уладаў «мабілізаваць працоўныя калектывы для рашэньня пастаўленых задач Кіраўніком дзяржавы па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны». Дакумэнт з назвай «Аб навядзеньні парадку» Свабодзе даслалі чытачы.
У судзе Гомельскага раёну пачалі разглядаць крымінальную справу супраць Леаніда Штэйна — дырэктара ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбінату. Летась восеньню ў яго дома знайшлі цэлы арсэнал зброі. Дзе ўзяў і для чаго — высьвятляе цяпер суд.
Чырвонае — трэцяе па велічыні возера ў Беларусі. 2/3 возера былі ў арэндзе да 2025 году ў мясцовых прадпрыемстваў — лясгасу і «Жыткавічыхімсэрвіс».
Суд Цэнтральнага раёну Гомелю вынес рашэньне па крымінальнай справе супраць былога старшыні Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы.
Ідэя праекту — апавесьці пра лёс таленавітага творцы і яго спадчыны, стварыць у 3D і паказаць будынкі, якія спраектаваў Станіслаў Шабунеўскі. Аўтары фільму знайшлі ў віленскіх архівах пляны гомельскіх будынкаў, якія спраектаваў славуты архітэктар.
У Гомелі «дармаедзкая» камісія прыняла рашэньне вызваліць «не занятую ў эканоміцы» Марыю Тарасенку ад аплаты камунальных паслугаў па падвышаным кошце. Жыхарка абласнога цэнтру не згадзілася з сацыяльным статусам «дармаедкі» і распачала шэраг судовых працэсаў.
Жыхары вёсак ля возера Чырвонага (Жыткавіцкі раён) ладзяць талокі ля вадаёму. Яны прыбралі сьмецьце, цяпер будуюць альтанкі і садзяць дрэвы. Усё — сваімі сіламі. Возера хоча далучыць да сваёй тэрыторыі Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Палешукі паўсталі супраць такога рашэньня.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, завяршае гутарка зь вяскоўцамі — пра сельскую гаспадарку, вайну, дэцэнтралізацыю ўлады, самакіраваньне, спосабы зарабіць безь дзяржавы.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з бізнэсоўцам Сяргеем Жукоцкім.
У Гомлі дагэтуль не працуе прыбіральня ў парку, кошт якой ня меншы за паўтара мільёна рублёў. «Маўзалей» — так ахрысьцілі мясцовыя прыбіральню — працаваў у тэставым рэжыме летась з 25 кастрычніка. Цяпер да прыбіральні даробяць вэнтыляцыю за 46 тысяч даляраў.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з праваслаўнымі сьвятарамі — пра рэлігію, расейска-ўкраінскую вайну, палітыку, царкоўную эканоміку і штодзённае жыцьцё.
Сэрыя гутарак Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія выбіраюць сабе прэзыдэнта і царкву: Маскоўскага патрыярхату ці ўкраінскую аўтакефальную.
Летам 2018 году з гомельскага касьцёла зьнік крыж. Аказалася, злодзей падарыў яго жаночаму праваслаўнаму манастыру. 22 сакавіка крыж у касьцёл прынёс праваслаўны япіскап Стафан.
Школы атрымалі распараджэньні з раённых аддзелаў адукацыі наконт працы з вучнямі пасьля трагедыі ў Стоўпцах. Школьным сацыяльным пэдагогам загадалі арганізаваць маніторынг сацыяльных сетак.
Стэлу ўсталявалі ў Мазыры на гонар ракетчыкаў, вайсковая частка якіх за савецкім часам была разьмешчана ў райцэнтры.
Пасьля трагедыі ў Стоўпцах грамадзкасьць вызначыла шэраг вінаватых у надзвычайным здарэньні. Сыстэма адукацыі апэратыўна адрэагавала на абвінавачаньні.
75 гадоў таму быў вызвалены лягер сьмерці «Азарычы» (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласьці). За сакавіцкі тыдзень 1944 году тут загінула ня менш за 9 тысяч чалавек. Ад голаду, холаду, хваробаў і нацысцкіх куляў.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля вынес рашэньне па грамадзянскім пазове Марыі Тарасенкі да «камісіі садзеяньня занятасьці насельніцтва».
У Гомлі пачаўся першы сёлета суд у справе «дармаедзтва». Хатняя гаспадыня Марыя Тарасенка патрабуе, каб з чыноўнікаў, якія залічылі яе да дармаедаў, спагналі маральную шкоду — 1000 рублёў.
На мінулых выходных рыбакі заўважылі масавы мор рыбы на Днепра-Брагінскім вадасховішчы, што пад Лоевам. Тысячы карасёў, судакоў, ляшчоў і малькоў плавалі брухам дагары. Спэцыялісты лічаць, што прычына мору — абмяленьне возера.
Загрузіць яшчэ