Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Качанава патрабуе ад гомельскіх уладаў «мабілізаваць працоўныя калектывы»


Натальля Качанава
Натальля Качанава

Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава патрабуе ад гомельскіх уладаў «мабілізаваць працоўныя калектывы для рашэньня пастаўленых задач Кіраўніком дзяржавы па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны». Дакумэнт з назвай «Аб навядзеньні парадку» Свабодзе даслалі чытачы.

Ліст з адміністрацыі прэзыдэнта за подпісам Натальлі Качанавай дасланы ў Гомельскі аблвыканкам на імя першага намесьніка старшыні Генадзя Салаўя. Былы кіраўнік вобласьці Ўладзімер Дворнік нядаўна прызначаны віцэ-прэм’ерам, таму рэгіён пакуль фармальна застаецца пад кіраўніцтвам першага намесьніка.

«У чарговы раз зьвяртаю вашу ўвагу на неабходнасьць выкананьня на месцах працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, выкананьня ўсіх неабходных тэхнічных і тэхналягічных рэглямэнтаў пры вытворчасьці прадукцыі, а таксама навядзеньня парадку на працоўных месцах, аб’ектах і тэрыторыях прадпрыемстваў усіх формаў уласнасьці ў рэгіёне», — нагадала Качанава першаму намесьніку старшыні аблвыканкаму.

Кіраўніца адміністрацыі патрабуе «мабілізаваць працоўныя калектывы» і просіць «правесьці работу з насельніцтвам па месцы жыхарства для навядзеньня парадку на тэрыторыях пры дамах».

Пра вынікі яна просіць «ва ўстаноўленым парадку інфармаваць Кіраўніка дзяржавы з улікам даручэньня ад 24.07.2018».

Качанава зьвяртае ўвагу, што пэрсанальная адказнасьць за навядзеньне парадку ўскладзена на старшынь «абл-, рай-, і гарвыканкамаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG