На мінулых выходных рыбакі заўважылі масавы мор рыбы на Днепра-Брагінскім вадасховішчы, што пад Лоевам. Тысячы карасёў, судакоў, ляшчоў і малькоў плавалі брухам дагары. Спэцыялісты лічаць, што прычына мору — абмяленьне возера.
Сяргей і Наста Дабравольскія нарадзіліся ў невялікіх гарадах. У раньняй маладосьці за лепшым жыцьцём яны выправіліся ў Менск. Са сталіцы пераехалі ў маленькую вёску пад Лоевам. Зарабляюць на жыцьцё продажам сваіх ганчарных вырабаў і мыла. «Нам тут ідэальна!», — кажуць былыя гараджане і «дармаеды».
«У народу, як ніколі раней, існуе попыт на справядлівасьць»
Завод беленай цэлюлёзы, пабудаваны ў Сьветлагорску кітайцамі, плянуюць запусьціць у жніўні-верасьні. Цяпер там ідуць пусканаладачныя працы. Мясцовыя жыхары абураныя смуродам і шкоднымі выкідамі з заводу.
Аграгарадок Доўск, што стаіць на скрыжаваньні трасаў Гомель — Магілёў і Бабруйск — Слаўгарад, зь лютага застаўся без аўтавакзалу. Людзі мусілі чакаць рэйсаў пад адкрытым небам, нават у прыбіральню схадзіць не было куды.
Чытачы пераслалі Свабодзе дакумэнт, які мае дапамагчы настаўнікам выяўляць «экстрэмістаў» сярод школьнікаў.
Яна Шостак паходзіць з Горадні. Восьмы год жыве ў Польшчы. Стала вядомай пасьля шэрагу артыстычных акцый, адна зь якіх — расьцяжка «Papa call me». Так Яна вітала Папу Францішка на сусьветных Днях моладзі ў Польшчы і Панаме.
4 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля адбыліся судовыя спрэчкі ў крымінальнай справе былога кіраўніка Гомельскага райвыканкаму Аляксандра Сітніцы, які абвінавачваецца ў хабарніцтве і перавышэньні ўлады. Пракурор папрасіў пакараць чыноўніка 10 гадамі пазбаўленьня волі.
Жыхары Доўску засталіся без аўтавакзалу. Цяпер ім даводзіцца чакаць свайго рэйсу пад адкрытым небам. Зварот да беларускага прэзыдэнта плёну ня даў. І тады людзі адправілі калектыўны ліст Дональду Трампу.
Паліна Кузьняцова займаецца ў жыцьці тым, што ёй падабаецца. Мастачка паводле адукацыі, яна самастойна навучылася ткаць, уласнаручна змайстравала кросны, а яе вырабы цяпер знаходзяць пакупнікоў па ўсім сьвеце.
Дэпутатку сельсавету вёскі Каплічы (Калінкавіцкі раён) Розу Стрэльчанку западозрылі ў пагрозах узарваць школу і саму сябе.
Жыхар Рэчыцы сутыкнуўся з сытуацыяй, калі прадавачка «Белсаюздруку» ня ведала назваў тавараў па-беларуску. Прадавачка вырашыла, што зь яе зьдзекуюцца. Міністар жа інфармацыі парэкамэндаваў арганізаваць для прадаўцоў шапікаў курсы беларускай мовы «ў неабходным для працы аб’ёме».
Гомельскі абласны суд агучыў рашэньне па крымінальнай справе Мікіты Баса. 24-гадовы жыхар абласнога цэнтру ўвесну пры затрыманьні парэзаў траіх міліцыянтаў. Яму прысудзілі 13,5 года пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ўзмоцненага тыпу.
Кіраўніцтва вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Рубін» Беларускага таварыства інвалідаў «папрасіла» частку сваіх работнікаў напісаць заявы за свой кошт на студзень і люты. Пад такую просьбу трапіла ня менш за 50 чалавек. На «Рубіне» працуе 120 чалавек, палова зь іх маюць інваліднасьць.
Гомельскі гарвыканкам адрэагаваў на скаргі мясцовых жыхароў пра гурбы сьнегу на ходніках, якія ніхто не прыбірае. Улады назвалі дзьве прычыны: па-першае, няма грошай на такія работы; а па-другое, сьнег і сам некалі растане.
У Акцябрскім раёне пахавалі 32-гадовую Вольгу, якая ўчыніла самагубства. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў. Сваякі нябожчыцы кажуць: на такі крок жанчына пайшла таму, што чыноўнікі пагражалі забраць дзяцей у прытулак.
5 лютага ўчыніла самагубства 32-гадовая жыхарка Акцябрскага раёну (Гомельская вобласьць) Вольга. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў.
Гомельскі абласны суд адмяніў рашэньне суду Буда-Кашалёўскага раёну і пастанову аб высылцы зь Беларусі 40-гадовага ўкраінца Сяргея Працэнкі, які дзесяць гадоў жыве ў Беларусі.
Стала вядома ўжо пра трэці за апошнія два месяцы выпадак самагубства грамадзяніна Расеі, зьвязаны, як мяркуецца, з пагрозай высылкі зь Беларусі. 31 сьнежня 2018 году скончыў жыцьцё 68-гадовы жыхар Брагінскага раёну Мікалай Дземідзенка.
З прычыны высылкі зь Беларусі ўчыніў самагубства 35-гадовы жыхар Лоева Сяргей Барысаў. Ён быў грамадзянінам Расеі, але нарадзіўся і апошнія 17 гадоў жыў у Лоеве, разам з маці і братам. Мясцовая міліцыя пастанавіла яго выслаць на падставе адміністрацыйных парушэньняў.
Загрузіць яшчэ