Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэдагогам загадалі шукаць у сацсетках школьнікаў «дэструктыўныя і суіцыдальныя праявы»


Ілюстрацыйнае фота, Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота, Shutterstock

Школы атрымалі распараджэньні з раённых аддзелаў адукацыі наконт працы з вучнямі пасьля трагедыі ў Стоўпцах. Школьным сацыяльным пэдагогам загадалі арганізаваць маніторынг сацыяльных сетак «на прадмет выяўленьня дэструктыўных, суіцыдальных праяў на старонках навучэнцаў».

Копію дакумэнту перадалі чытачы Свабоды.​

Скрыншот распараджэньня
Скрыншот распараджэньня

​Апроч маніторынгу сетак «ВКонтакте», «Одноклассники» ды іншых, сацыяльныя пэдагогі мусяць правесьці ва ўстановах адукацыі «дыягностыку на стрэс-устойлівасьць, скласьці банк зьвестак навучэнцаў, якія адносяцца да групы суіцыдальнай рызыкі, маюць патрэбу ў псыхоляга-пэдагагічнай дапамозе».

Распараджэньне — чарговы захад, які робіць сыстэма адукацыі пасьля трагедыі ў Стоўпцах. Раней па школах разаслалі інструкцыю, як сярод вучняў па вонкавым выглядзе выяўляць «экстрэмістаў».

Сацыяльна-пэдагагічным службам загадалі «ствараць пазытыўны імідж» такімі мэтадамі, як «забесьпячэньне дзейнасьці груп у Viber... прызначыўшы адміністратарамі дасьведчаных пэдагогаў-псыхолягаў»; прапаноўваць паслугі онлайн-кансультаваньня для вучняў і бацькоў; прыгожа аформіць кабінэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG