Расея спрабуе абыходзіць санкцыі, закупляючы эўрапейскія тавары праз трэція краіны. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію «Радыё Свабода» заявіў амбасадар Украіны ў ЭЗ Усевалад Чэнцаў.
Будуць высунутыя абвінавачаньні ў разбурэньні інфраструктуры і гвалтоўным вывазе дзяцей.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абнародавала справаздачу аб рызыках для дзяцей з інтэрнатаў у раёнах баявых дзеяньняў, а таксама для дзяцей, якіх эвакуавалі ў іншыя рэгіёны або краіны Эўропы.
У МЗС Малдовы выказалі спачуваньні сваякам і блізкім Аляксандра Маціеўскага і салідарнасьць з украінскім народам.
Ва Ўкраінскай праваслаўнай царкве назвалі ліст-папярэжаньне міністэрства «ультыматумам» і параўналі яго зь дзеяньнямі савецкіх уладаў.
У ходзе жорсткіх баёў у Бахмуце Данецкай вобласьці Расея і Ўкраіна нясуць адчувальныя страты.
За апошнія два тыдні на вайне з Украінай загінулі 1638 расейскіх вайскоўцаў і наймітаў «ЧВК Вагнера». Гэта рэкордныя страты за ўвесь час падлікаў «Медиазоны», Бі-бі-сі і валянтэраў.
Паводле прадстаўнікоў Эўразьвязу, Расея ня выканала ніводнага з патрабаваньняў гарантаваньня ядзернай бясьпекі ва ўмовах узброенага канфлікту.
Максім Буткевіча акупацыйныя ўлады асудзілі на 13 гадоў калёніі.
9 сакавіка Расея запускала ракеты па Ўкраіне з Разанскай вобласьці і з паўднёвага кірунку.
Частка грамадзян Украіны, якія лічаць украінскую мову роднай, у побыце размаўляюць па-расейску.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявілі, што расейская атака 9 сакавіка на мірныя гарады Ўкраіны стала найбольшай па інтэнсіўнасьці з 16 лютага 2023 году.
Раніцай 9 сакавіка так званае «Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі» самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі заявіла аб папярэджаньні тэракту, які нібыта рыхтавала СБУ ў дачыненьні да «шэрагу адказных асобаў ПМР».
Расея заявіла, што такім чынам помсьціла за нібыта тэракты ў Бранскай вобласьці 2 сакавіка.
У верасьні 2022 году аналягічнае пагадненьне аб супрацы падпісалі Менск і анэксаваны Расеяй разам з Крымам горад Севастопаль.
«Чарговая барбарская атака на энэргетычную інфраструктуру Ўкраіны. У выніку абстрэлаў пашкодзілі апошнюю лінію, якая забясьпечвала ЗАЭС (тэхнічнай энэргіяй для падтрыманьня сыстэм бясьпекі. — РС)», — заявіў украінскі міністар Герман Галушчанка.
Пашкоджаны на вайсковым аэрадроме пад Менскам расейскі самалёт транспартавалі на рамонт у расейскі горад Таганрог.
Расея пасьля некалькіх тыдняў перапынку аднавіла ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Апошні раз моцныя абстрэлы былі 16 лютага.
Поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну заняло цэнтральнае месца сярод шырэйшага спэктру актыўных і замарожаных канфліктаў на эўразійскім кантынэнце. Гэтая вайна, адзначаюць аўтары справаздачы Freedom House, мела сур’ёзныя наступствы і для сувэрэнітэту Беларусі.
Сярод іншага, абмяркоўваецца збожжавая дамова, заключаная пры пасярэдніцтве ААН і Турэччыны летась 22 ліпеня. Яе дзеяньне заканчваецца 18 сакавіка.
Імя магчымага спонсара не раскрываюць, каб не справакаваць канфлікт паміж Украінай і Нямеччынай на тле перамоў аб пастаўках узбраеньня ўкраінскаму войску.
У 2022 годзе беларус Андрэй Герыловіч прыехаў на цягніку з Гомля ў Краснадар, адтуль на таксі дабраўся на палігон ПВК «Вагнэр» і падпісаў кантракт на вайну ва Ўкраіну.
Дэпутаты патрабуюць ад кіраўніцтва Ўкраіны, каб яе палітыкай адносна Беларусі стаў дэмантаж саюзнай дзяржавы, дэакупацыя Беларусі, аднаўленьне дэмакратычнай легітымнай улады, прыцягненьне Аляксандра Лукашэнкі да міжнароднага трыбуналу.
«Пасьля захопу Бахмуту расейскім войскам давядзецца выбіраць паміж дзьвюма лініямі наступу, якія разыходзяцца».
6 сакавіка стала вядома, што Ўкраіна ўключыла ў сьпісы для перадачы Расеі ў межах абмену палоннымі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка.
Сыстэмы СПА не дазваляюць маштабна прымяняць авіяцыю ў небе Ўкраіны.
Чакаецца, што беларуса Максіма Зязюльчыка перададуць пад кантроль Каардынацыйнага штабу Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі.
У Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) не захацелі камэнтаваць «словы чалавека, які называе сябе прэзыдэнтам Беларусі».
Цімафей Шадура служыў у 30-й асобнай мэханізаванай брыгадзе імя князя Канстанціна Астроскага.
З пачаткам вайны ўкраінскія банкі заблякавалі рахункі беларусаў. Гэта адбылося на 3-і і 4-ы дні поўнамаштабнай вайны згодна з адпаведнай пастановай Нацыянальнага банку Ўкраіны ад 24 лютага 2022 году.
Зьявіліся зьвесткі, што нібыта забітага байца апазналі, але яго сваякі просяць цішыні.
Цяжкія баі за Бахмут пачаліся ў ліпені 2022 году. Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заяўляў, што адстаяць горад важна, але не любой цаной.
6 сакавіка зьявілася відэа, на якім, падобна, расейскія вайскоўцы расстрэльваюць бяззбройнага мужчыну ва ўкраінскай вайсковай форме пасьля таго, як ён кажа: «Слава Ўкраіне!». У Офісе Генпрокурора Ўкраіны заявілі аб пачатку расьсьледаваньня.
На пасяджэньні стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага абмеркавалі сытуацыю на асноўных кірунках фронту і далейшыя дзеяньні ў Бахмуце.
З Кіргізстану экстрадавалі Ўладзімера Кадарыя, які зьвяртаўся да прэзыдэнта Садыра Жапарова з просьбай не выдаваць яго Беларусі.
Апошні абмен палоннымі Расея і Ўкраіна правялі 16 лютага. Тады ва Ўкраіну вярнуліся 100 вайскоўцаў і адзін цывільны грамадзянін.
Міністэрства абароны Беларусі прадэманстравала, як умацавалі памежныя пункты пропуску на мяжы з Украінай.
З 12 лютага ва Ўкраіне няма дэфіцыту энэргіі.
Тым часам у Расеі паведамілі, што міністар абароны Сяргей Шайгу наведаў акупаваны Марыюпаль.
Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў паведаміў пра тры зьбітыя над рэгіёнам ракетах. Украіна абстрэлаў не камэнтуе.
У Эўразьвязе раней заявілі, што «кітайскі мірны плян не адрозьнівае агрэсара ад ахвяры».
«Для Ўкраіны гэта выдатная навіна. Гэты самалёт заўсёды суправаджае ракетныя атакі».
«Расея мае яшчэ такія барты, іх прыблізна 6 адзінак. Іх няшмат, інфармацыі пра тое, што яны яшчэ вырабляліся, таксама няма. Усё ж гэта пераважна савецкія самалёты. Гэта надзвычай добрая падзея, бо для Расеі ўскладняюцца магчымасьці карэктаваньня агню і нанясеньня ўдараў».
Ахова мяжы ўзмоцнена сіламі абароны, каб пазьбегнуць магчымых правакацый і даць адпор, «калі вораг будзе спрабаваць ажыцьцявіць больш магутныя крокі з тых кірункаў».
Улады Беларусі і Ўкраіны не паведамлялі пра ўзброеныя інцыдэнты на агульнай мяжы 25 лютага.
Жузэп Бурэль: «Кітайскі плян не адрозьнівае агрэсара ад ахвяры».
Гэта Казялецкі льнозавод, які знаходзіцца ў Чарнігаўскай вобласьці. Расказваем пра яго ўласьнікаў і сфэру дзейнасьці.
Улетку 2022 году ўкраінскія ўлады дазволілі разблякаваць частку рахункаў прыватных і юрыдычных асобаў.
Журналісты выданьня «Важные истории» ўстанавілі імёны і лёс дзяцей з Марыюпалю, якіх выводзілі на сцэну падчас мітынгу-канцэрту на маскоўскім стадыёне «Лужнікі» 22 лютага з удзелам Пуціна.
Загрузіць яшчэ