Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Белгародзкай вобласьці паведамілі аб трох зьбітых ракетах. Пацярпеў адзін чалавек


Чатыры расейскія ракеты, выпушчаныя па Ўкраіне зь Белгародзкай вобласьці Расеі. 16 лютага 2023 году
Чатыры расейскія ракеты, выпушчаныя па Ўкраіне зь Белгародзкай вобласьці Расеі. 16 лютага 2023 году

Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў паведаміў пра тры зьбітыя над рэгіёнам ракетах. Украіна абстрэлаў не камэнтуе.

Паводле зьвестак Гладкова, раніцай 6 сакавіка у горадзе Новы Аскол спрацавалі сыстэмы супрацьпаветранай абароны. Вядома аб адным пацярпелым, у яго асколачнае раненьне рукі, паведаміў губэрнатар у сваім тэлеграм-канале.

Ён таксама сьцьвярджае, што ёсьць пашкоджаньні ад аскепкаў некалькіх фасадаў і лініі электраперадачы «ў некалькіх сёлах Новааскольскай акругі».

  • Пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ўлады памежных рэгіёнаў Расеі, у тым ліку Белгарадзкай вобласьці, рэгулярна паведамляюць аб абстрэлах населеных пунктаў, ёсьць разбурэньні і ахвяры. Расейскае кіраўніцтва прыпісвае гэтыя абстрэлы УСУ, украінскі бок іх не камэнтуе.
  • Расейскія войскі, разьмешчаныя ў памежных рэгіёнах, абстрэльваюць тэрыторыю Ўкраіны: у прыватнасьці, зь Белгародзкай вобласьці агонь вядзецца па Харкаве і Харкаўскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG