Паводле амбасадара, такі крок «наўпрост супярэчыць палажэньням Дагавору аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Прычым гэта парушэньне як з боку Расеі, так і Беларусі».
Украіна афіцыйна адрэагавала на заяву Крамля аб падрыхтоўцы разьмяшчэньня тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.
Беларуская кампанія «Белзьнешпрамсэрвіс» знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за гандаль з вайскова-прамысловымі комплексамі Сірыі і Ірану.
Урад Украіны фармуе лічбавую плятформу, якая забясьпечыць празрыстасьць і адкрытасьць усіх працэсаў, зьвязаных з аднаўленьнем краіны.
Расея ўначы нанесла авіяцыйныя ўдары па Сумскай вобласьці, атакавала дронамі Крывы Рог у Днепрапятроўскай вобласьці і абстраляла населеныя пункты Данецкай вобласьці.
Ініцыятар перайменаваньня ўкраінскі літаратар Вячаслаў Лявіцкі спадзяецца, што зьяўленьне такога тапоніма «нівэлюе, бадай, частку непаразуменьняў між украінцамі і беларусамі, якія супрацьстаяць дыктатуры».
У апэратыўным пляне Расея выстройвае абарону, бо пабойваецца, што Ўкраіна ў гэтым сэктары пачне маштабную наступальную апэрацыю.
Якія стратэгічныя пляны Пэкіну адносна Беларусі? Ці можна лічыць пасьпяховымі для Расеі вынікі сустрэчы Сі Цзіньпіна і Ўладзіміра Пуціна? Ці будзе Кітай прадаваць зброю Расеі?
Уладзімір Зяленскі ўручыў украінскім вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды.
Аб колькасьці ахвяр пакуль не паведамляюць. На відэазапісе відаць, як ракета пацэліла ў жылы дом.
Ва Ўкраіне з поўначы да амаль пятай раніцы на большай тэрыторыі краіны была паветраная трывога.
Візыт Сі Цзіньпіна ў Маскву прайшоў праз некалькі дзён пасьля таго, як Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна. Крэмль спрабуе атрымаць падтрымку Пэкіна ў супрацьстаяньні ва Ўкраіне і з краінамі Захаду, аднак Кітай устрымліваецца ад наўпроставай публічнай падтрымкі Расеі
Вучэньні будуць праходзіць у пунктах сталай дысьлякацыі войскаў.
УПЦ МП павінна пакінуць Кіева-Пячорскую лаўру да 29 сакавіка.
Расейская армія ўжо год намагаецца выйсьці на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласьцей, але дасягнуць гэтай мэты пакуль ня можа.
Крылатыя ракеты «Калібр-КН» зьнішчылі ў Джанкоі, калі іх транспартавалі на базу Чарнаморскага флёту РФ.
Погляды кіраўніцтва Беларусі і Расеі на сытуацыю ва Ўкраіне разыходзяцца, заявіў у эфіры радыёстанцыі «Гаворыць Масква» дырэктар Інстытуту краін СНД, першы намесьнік кіраўніка камітэту Дзярждумы РФ у справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыньнікамі Канстанцін Затулін.
Пасяджэньне Сыноду адбывалася на тэрыторыі Кіева-Пячорскай лаўры, дамову аб арэндзе якой улады разрываюць.
Калі Пуцін размаўляў зь людзьмі ў двары нядаўна пабудаванага дома, нехта з боку выгукнуў: «Гэта ўсё няпраўда! Гэта напаказ!».
«Цяпер вайсковую інфраструктуру Беларусі — палігоны, палявыя навучальныя цэнтры і гэтак далей — Расея выкарыстоўвае як месцы падрыхтоўкі, зладжваньня і аднаўленьня асабовага складу».
Наступ групы „Вагнэр“ пад Бахмутам, падобна, набліжаецца да кульмінацыі.
«Было абмяленьне, і гэта быў такі трывожны сыгнал».
Марока атрымала з Украіны 1000 пераносных супрацьтанкавых кіраваных рэактыўных снарадаў і ракетных комплексаў, а Катар — 459.
Беларус ваяваў пад пазыўным «Заспа».
Мова ідзе аб кампаніі Perevaga Technology (бэнэфецыяр беларус Андрэй Басак) і DataMola (бэнэфецыяр беларус Максім Заранок).
У выніку расейскага авіяўдару загінулі ня менш як 600 цывільных грамадзян, у тым ліку дзеці. Цяпер дакладную колькасьць ахвяр вызначыць немагчыма — расейцы расчысьцілі пляцоўку ў сярэдзіне тэатру.
А ў брытанскай выведцы патлумачылі, чаму расейскія сілы запаволілі рух і нясуць вялікія страты.
Сям’я расейскага тэлевядучага Ўладзіміра Салаўёва валодае яшчэ адным домам у Італіі, паведамляюць «Важные истории».
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АУБ) Польшчы затрымалі шасьцярых замежных грамадзян па падазрэньні ў працы на расейскія спэцслужбы і падрыхтоўцы да дывэрсійных дзеяньняў у краіне, піша Gazeta Wyborcza.
Цяпер 11 украінскіх журналістаў знаходзяцца на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях, частка зь іх — у расейскім палоне.
Людзі, якія знаходзіліся ў склепе, вымушаныя былі хадзіць у туалет у вёдры і спраўляць свае патрэбы ў прысутнасьці іншых, а напоўненыя фэкаліямі вёдры доўга стаялі ў тых жа памяшканьнях, дзе былі людзі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн раней заяўляў, што пастаўка амэрыканскіх зьнішчальнікаў «цяпер не зьяўляецца прыярытэтам».
Каардынатар у стратэгічных камунікацыях Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі адзначыў, што перахопы расейскімі самалётамі нерасейскіх лятальных апаратаў над Чорным морам «ня рэдкасьць».
Па зьвестках журналістаў, два снарады запусьцілі з расейскіх пазыцый 14 сакавіка побач з Часавым Ярам, горадам у навакольлях Бахмута.
Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта, сказаў, што «падаўжэньне збожжавай угоды зьяўляецца жэстам добрай волі».
У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што ўкраінскія сьледчыя дакумэнтуюць шэсьць сур’ёзных парушэньняў нормаў міжнароднага права, якія робіць Расея супраць украінскіх дзяцей.
Справы 105 расейцаў знаходзяцца ў судах, 29 вайскоўцам расейскай арміі абвесьцілі выракі.
Украінскія журналісты паведамілі, што Краматорск абстралялі ракетамі С-300, адна зь якіх цалкам разбурыла адзін пад’езд дома. Пад заваламі застаюцца людзі, чуваць іхныя крыкі аб дапамозе.
Расея спрабуе абыходзіць санкцыі, закупляючы эўрапейскія тавары праз трэція краіны. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію «Радыё Свабода» заявіў амбасадар Украіны ў ЭЗ Усевалад Чэнцаў.
Будуць высунутыя абвінавачаньні ў разбурэньні інфраструктуры і гвалтоўным вывазе дзяцей.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абнародавала справаздачу аб рызыках для дзяцей з інтэрнатаў у раёнах баявых дзеяньняў, а таксама для дзяцей, якіх эвакуавалі ў іншыя рэгіёны або краіны Эўропы.
У МЗС Малдовы выказалі спачуваньні сваякам і блізкім Аляксандра Маціеўскага і салідарнасьць з украінскім народам.
Ва Ўкраінскай праваслаўнай царкве назвалі ліст-папярэжаньне міністэрства «ультыматумам» і параўналі яго зь дзеяньнямі савецкіх уладаў.
У ходзе жорсткіх баёў у Бахмуце Данецкай вобласьці Расея і Ўкраіна нясуць адчувальныя страты.
За апошнія два тыдні на вайне з Украінай загінулі 1638 расейскіх вайскоўцаў і наймітаў «ЧВК Вагнера». Гэта рэкордныя страты за ўвесь час падлікаў «Медиазоны», Бі-бі-сі і валянтэраў.
Паводле прадстаўнікоў Эўразьвязу, Расея ня выканала ніводнага з патрабаваньняў гарантаваньня ядзернай бясьпекі ва ўмовах узброенага канфлікту.
Максім Буткевіча акупацыйныя ўлады асудзілі на 13 гадоў калёніі.
9 сакавіка Расея запускала ракеты па Ўкраіне з Разанскай вобласьці і з паўднёвага кірунку.
Частка грамадзян Украіны, якія лічаць украінскую мову роднай, у побыце размаўляюць па-расейску.
Загрузіць яшчэ