Урад Расеі абмяркоўвае з буйным бізнэсам аднаразовы «добраахвотны» ўзнос у бюджэт.
Паводле вынікі апытаньня аб узроўні валоданьня кіяўлян украінскай мовай, праведзеным у дадатку «Кіеў Лічбавы», высьветлілася, што 33,3% жыхароў сталіцы перайшлі на ўкраінскую мову зносін падчас вайны.
Белы дом 8 лютага катэгарычна адкінуў паведамленьне, нібыта выбуховыя прыстасаваньні пад расейскі газаправод «Паўночны паток — 2» заклалі ў чэрвені 2022 году вадалазы Вайскова-марскіх сіл ЗША.
Зьнешнепалітычная служба Эўразьвязу апублікавала даклад аб дэзінфармацыі і маніпуляцыі фактамі ў сусьветнай інфармацыйнай прасторы ў 2022 годзе, у якой назвала Расею галоўнай краінай-дэзінфарматарам году.
Але рэальныя лічбы страт цывільнага насельніцтва Ўкраіны ад расейскай ваеннай агрэсіі могуць быць значна вышэйшыя.
Гэта першы візыт Уладзіміра Зяленскага ў Вялікую Брытанію пасьля пачатку вайны і другая замежная паездка.
Бізнэсоўцы абыходзілі дзейныя санкцый Эўрапейскага зьвязу, якія забараняюць імпарт у Эўропу тавараў, вырабленых у анэксаваным Расеяй Крыме.
Вайскоўца расейскай арміі Мікалая Карташава, асуджанага за тое, што самавольна пакінуў частку, зноў накіравалі на вайну ва Ўкраіну, дзе ён трапіў у палон, паведамляе выданьне «Медиазона» з спасылкай на маці вайскоўца.
Афіцыйна ні Расея, ні Ўкраіна не называюць дакладнай колькасьці сваіх вайсковых страт у гэтай вайне, гавораць толькі пра страты ў стане ворага.
Летась Украіна спыніла дзеяньне, выйшла або дэнансавала 20 пагадненьняў і дамоваў зь Беларусьсю. Гэта адбылося пасьля таго, як кіраўніцтва Беларусі падтрымала расейскую агрэсію супраць Украіны.
Гэта змаглі зрабіць на падставе расейскіх дакумэнтаў, знойдзеных на вызваленых тэрыторыях Харкаўшчыны ў адным з будынкаў, дзе знаходзіўся штаб расейцаў.
Раней на Ровеншчыне замінавалі ўвесь памежны зь Беларусьсю пэрымэтар тэрыторыі.
Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што расчаравана рашэньнем Тбіліскага гарадзкога суду, які адхіліў хадайніцтва абароны грамадзяніна Ўкраіны Міхэіла Саакашвілі аб адтэрмінаваньні і аб вызваленьні яго ад пакараньня ў сувязі зь цяжкім станам здароўя.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала прызначэньне Ігара Кліменкі на пасаду міністра ўнутраных спраў і Васіля Малюка на пасаду кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны.
MIM-104 Patriot прыбылі ў Варшаву ў нядзелю 5 лютага.
«Расейскае камандаваньне пры дапамозе палітычнага і прафэсійнага ціску працягвае патрабаваць ад недаўкамплектаваных і неспрактыкаваных падразьдзелаў дасягненьня нерэальных мэтаў».
Найбольш высокі ўзровень падтрымкі — 81% — сярод дэмакратаў, хоць за тое, каб працягваць дапамагаць Украіне, выступае і значная колькасьць рэспубліканцаў і незалежных.
З 1 верасьня 2023 году Ўкраінская грэка-каталіцкая царква ва Ўкраіне пераходзіць на новы стыль для нерухомых сьвятаў з захаваньнем Вялікадня паводле старога стылю.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны лічаць недапушчальным удзел у Алімпіядзе спартоўцаў і судзьдзяў з Расеі і Беларусі.
На відэазапісе можна пабачыць толькі фундамэнты, якія засталіся ад жылых будынкаў. У пасёлку да вайны жылі каля 500 чалавек.
Паводле інфармацыі «Енергоатома», тым украінскім спэцыялістам, якія падпісалі кантракты з расейскай кампаніяй «Росатом», зьменшылі заробак і анансавалі скасаваньне ўкраінскага працоўнага стажу.
«Было вельмі цікава паглядзець на беларускіх братоў, вельмі парадавалі сваім стаўленьнем да расейцаў», — сказаў Уладзімір Салаўёў.
Задача гэтага праекту, які ініцыяваў загінулы пад Кіевам міністар унутраных спраў Манастырскі, аб’яднаць матываваных добраахвотнікаў для падрыхтоўкі і ўдзелу ў наступальных апэрацыях.
Цана пытаньня — больш як 2 мільёны даляраў.
У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны заявілі, што Аляксей Рэзьнікаў пакіне пасаду міністра абароны.
Былы ізраільскі прэм’ер-міністар, які нядоўга быў пасярэднікам у пачатку вайны Расеі з Украінай, кажа, што атрымаў ад прэзыдэнта Расеі абяцаньне не забіваць свайго ўкраінскага калегу.
З гэтага часу мужчынам з інваліднасьцю патрабуецца больш даведак.
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заклікалі ігнараваць чарговыя пагрозы ядзерным ударам намесьніка старшыні Савета бясьпекі РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Міхайла Падаляк, дарадца офісу прэзыдэнта Ўкраіны, заявіў, што наконт новага нападу зь Беларусі для Ўкраіны «пэўныя рызыкі ёсьць», аднак няма эфэктыўнага фармаваньня ударнай групоўкі.
Новыя ракеты GLDSB для комплексаў HIMARS змогуць дабіць да ваенных аб'ектаў Расеі на поўначы анэксаванага Крыму.
Кампанія «Белферт Україна», якая трапіла пад санкцыі, уваходзіць у пералік 300 найбольшых падаткаплатнікаў Украіны.
Скарачэньне насельніцтва Ўкраіны (розьніца між колькасьцю нованароджаных і памерлых) за 2022 год склала каля 334 тысяч грамадзян за год.
Украінскія ўлады просяць пачаць перамовы аб далучэньні да Эўрапейскага Зьвязу.
Інфармацыя швайцарскай газэты Neue Zürcher Zeitung (NZZ), што нібыта кіраўнік ЦРУ ЗША Ўільям Бэрнс прапанаваў Расеі пятую частку тэрыторыі Ўкраіны дзеля спыненьня вайны, не адпавядае рэчаіснасьці.
Курс гісторыі для ВНУ на негістарычных спэцыяльнасьцях у Расеі з 1 верасьня будзе ўключаць у сябе пэрыяд прыблізна ад заваёвы Кіева Ноўгарадам у IX стагодзьдзі да ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну ў пачатку 2022 году.
Апроч таго, Эўразьвяз удвая больш падрыхтуе ўкраінскіх вайскоўцаў і выдзеліць грошы на разьмінаваньне.
Зноў трапілі па жылым масіве. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсьць параненыя сярод цывільных.
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала рашучы пратэст у сувязі з бесчалавечным абыходжаньнем з украінскім грамадзянінам Міхэілам Саакашвілі, якога ўтрымліваюць за кратамі ў Грузіі.
«Думаю, што плян Пуціна і ягоных людзей, такіх як Валерый Герасімаў, новы галоўнакамандуючы расейскай арміяй, палягае ў тым, каб атачыць Украіну».
Удар быў па аб'екце ля горада Ісфаган, дзе вырабляюць бесьпілётнікі-камікадзэ Shahed, з дапамогай якіх Расея атакуе Ўкраіну.
Былы расейскі афіцэр Канстанцін Яфрэмаў, які ўдзельнічаў у расейскім уварваньні ва Ўкраіну, расказаў BBC аб катаваньнях і жорсткіх допытах палонных украінскіх салдатаў, а таксама пра сваё звальненьне з арміі і ўцёкі з Расеі пасьля адмовы ваяваць на ўкраінскай тэрыторыі.
У Кіеў 2 лютага прыбылі прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Ўрзуля фон дэр Ляен і кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль.
Уладзімір Пуцін паставіў задачу перад Міністэрствам абароны Расеі спыніць абстрэлы Ўкраінай расейскіх памежных гарадоў.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) і Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) 1 лютага правялі ператрусы ў былога міністра ўнутраных спраў краіны Арсена Авакава па справе аб закупках францускіх верталётаў Airbus.
Такі пэрформанс зладзілі напярэдадні саміту „Украіна—ЭЗ“. Паводле задумаў арганізатараў, гэта своеасаблівае пасланьне да сучасных эўрапейскіх лідэраў, які маюць сустрэцца ў Кіеве.
Комплексы «Іскандэр» паставілі ў Беларусі на баявое дзяжурства ў сьнежні 2022 году.
У часе прэзыдэнцкай кампаніі 2019 году ўкраінскія экспэрты выказвалі думкі, што Ігар Каламойскі фінансаваў выбарчую кампанію тагачаснага кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
У розных раёнах Ізюму і яго навакольлі праваабаронцы Human Rights Watch задакумэнтавалі дзевяць месцаў, дзе выкарыстоўваліся супрацьпяхотныя міны, і ідэнтыфікавалі асобы 11 пацярпелых.
«Камандзіры, пэўна, ставяць за мэту панізіць маральны дух цывільнага насельніцтва і стрымаць любыя ўкраінскія контратакі цераз раку Дняпро».
Новаабраны прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл перакананы, што Ўкраіна будзе «маральна і практычна гатовая» далучыцца да Паўночнаатлянтычнага альянсу адразу пасьля завяршэньня вайны.
Загрузіць яшчэ