Злучаныя Штаты прадставілі Ўкраіне чарговы пакет вайсковай дапамогі коштам $460 млн, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны ЗША.
Кароль Вялікай Брытаніі Карл III наведаў ваенны лагер у графстве Уілтшыр на поўдні Англіі, дзе сустрэўся з вайскоўцамі Узброеных сіл Украіны, піша The Daily Mail.
Мяркую, калі б Лукашэнка ведаў пра пляны прэзыдэнта Байдэна наведаць Кіеў, то наўрад ці запрашаў бы яго ў Менск. Хаця б дзеля таго, каб не было такога выразнага кантрасту паміж мроямі, фантазіямі і — рэальнасьцю.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла сёньня на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства «Эўранэст».
Згодна з інфармацыяй украінскага ўраду, цяпер статус унутрана перамешчаных асобаў маюць больш як 4,8 мільёна грамадзян. Яшчэ каля 8 мільёнаў украінскіх грамадзян з пачатку расейскага ўварваньня выехалі з Украіны ў краіны Эўразьвязу.
19 лютага Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла, што расейцы заблякавалі ратацыю экспэртаў МАГАТЭ на Запароскай АЭС. Рэакцыі МАГАТЭ на гэта пакуль няма.
Перад гэтым стратэгічная авіяцыя ЗША маніторыла польска-ўкраінскую мяжу. Тым часам ва Ўкраіне цягам 1,5 гадзіны гучала паветраная трывога.
Нядаўна стала вядома, што хімічную прадукцыю зь Севастопаля будуць пастаўляць у Беларусь. Паглядзелі, якія яшчэ сумесныя праекты ёсьць у беларусаў з украінскім паўвостравам, акупаваным Расеяй.
Ва Ўкраіне 20 лютага — дзень памяці герояў, якія загінулі дзевяць гадоў таму ў часе масавых акцый пратэсту супраць адмовы ўладаў ад эўрапейскай інтэграцыі.
Украінскі міністар адказаў на пытаньне журналіста аб рэакцыі эўрапейскіх партнэраў Украіны на візыт вугорскага міністра ў Менск.
Паводле ўкраінскага заканадаўства, у выпадку, калі пэтыцыю падтрымаюць 30 тысяч грамадзян, яе абавязаны разгледзець прэзыдэнт Украіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў пастанову Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) аб санкцыях.
Зяленскі паведаміў, што ўкраінскае войска вызваліла з расейскай акупацыі 1891 населены пункт, захоплены з пачатку ўварваньня ва Ўкраіну.
Замежныя журналісты ўпершыню за год вайны ва Ўкраіне змаглі пабываць на беларуска-ўкраінскай мяжы з боку Беларусі.
Расейскага прапагандыста завочна пакаралі 5 гадамі пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.
Група кібэршпіянажу PUsHCHA дзейнічае прынамсі з 2016 году. Аб’ектамі яе атак у розны час былі журналісты, СМІ і палітыкі з Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і Нямеччыны.
Саэйма Латвіі ўхваліла ў канчатковым чытаньні зьмены ў закон аб падтрымцы цывільнага насельніцтва Ўкраіны, якія прадугледжваюць магчымасьць бязвыплатнай перадачы транспартных сродкаў, што належаць дзяржаве, ва ўласнасьць ураду Ўкраіны.
Колькасьць страт у Расеі значна вырасла зь верасьня 2022 году, калі пачалі «частковую мабілізацыю».
У Бахмуце з даваенных 80 тысяч жыхароў дагэтуль застаюцца яшчэ 6 тысяч.
Грамадзянін Беларусі Андрэй Г. расказаў украінскаму сьледзтву пра катаваньні, пазбаўленьне грашовага забесьпячэньня і забойствы «вагнэраўцаў» за невыкананьне загадаў.
Швайцарыя лічыць канфіскацыю расейскіх актываў незаконнай.
Цяпер прадукцыю, купленую ў Беларусі, можна рэалізаваць на ўкраінскім рынку.
З боку Расеі ў Басфоры ў чарзе чакаюць больш як 140 сухагрузаў, і большая іх частка там ужо больш за месяц.
У брытанскай выведцы зьвярнулі ўвагу на некалькі крытычных выказваньняў Уладзіміра Пуціна ў адрас ураду аб тым, што абаронная прамысловасьць недастаткова падтрымлівае патрэбы расейскай арміі, якая вядзе баявыя дзеяньні на тэрыторыі Ўкраіны.
Расея сыстэматычна перамясьціла з Украіны ня менш за 6 тысяч дзяцей у цэнтры для перавыхаваньня і ўсынаўленьня ў акупаваным Расеяй Крыме і на мацерыковай частцы Расеі.
Жыхароў анэксаванага Крыму запрашаюць на працу па абліцоўваньні акопаў у Джанкойскім раёне. Адпаведная аб’ява зьявілася 13 лютага ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
Клюбы выступілі з афіцыйнымі камэнтарамі, у якіх часткова абвяргаюць вэрсіі адзін аднаго.
ЗША разам зь Нямеччынай і Нідэрляндамі працуюць над перадачай Украіне сыстэм супрацьпаветранай абароны Patriot.
Львоўскі суд прызнаў 21 украінскае прадпрыемства крэдыторамі «БНК-Україна» у межах працэсу аб яе банкруцтве. Наступнае пасяджэньне па разглядзе справы адбудзецца ў сакавіку.
Як піша амэрыканскае выданьне The Washington Post, «у апошнія месяцы вайна на ўсходзе Ўкраіны ператварылася ў павольную мясарубку, у якой ніводзін з бакоў ня мае перавагі».
Расея, падобна, спрабуе вярнуць пад свой кантроль тэрыторыі, якія ўкраінскае войска дэакупавала летась у верасьні-лістападзе.
Справу разглядае вядомы сваёй працай у палітычных справах судзьдзя Руслан Царук. Працэс пакуль адкрыты.
Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны адказаў, ці ёсьць ва ўкраінскай улады стратэгія ў дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі і чаму ніхто з прадстаўнікоў Украіны не сустракаецца зь Ціханоўскай.
Але колькасьць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі не зьмянілася. Як і раней, застаецца 9 тысяч.
Паводле Маі Санду, мэта такіх дзеяньняў — «замена канстытуцыйнай і легітымнай улады ў Кішынёве на нелегітымную», прарасейскую, «каб Расея змагла спыніць працэс эўрапейскай інтэграцыі рэспублікі і выкарыстаць Малдову ў вайне супраць Украіны».
Ва Ўкраіне ініцыююць узмацненьне гандлёвых санкцый супраць Беларусі і разглядаюць магчымасьць замяшчэньня беларускай прадукцыі, якая пастаўлялася на эўрапейскі рынак, таварамі ўкраінскай вытворчасьці.
З 27 лютага 2022 году Бярдзянск, у якім да вайны жылі больш як 120 тысяч грамадзян, знаходзіцца ў акупацыі. Горад застаўся без газазабесьпячэньня, ёсьць праблемы з мабільнай сувязьзю і інтэрнэтам.
Украіна ўвяла санкцыі супраць 200 чалавек, зьвязаных з Расеяй. Адпаведны ўказ падпісаў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
У Менгарвыканкаме ў студзені прынялі заявы аб закрыцьці беларускіх прадстаўніцтваў ад кіраўніцтва Кіеўскага вітаміннага і Полагаўскага экстракцыйнага заводаў.
Паводле Тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн», 10 лютага ў другой палове дня адбыліся два групавыя вылеты авіяцыі ВКС РФ з аэрадрому Мачулішчы ў 13 і 16 гадзін.
Брытанскі гурт Pet Shop Boys выпусьціў песьню Living In The Past пра прэзыдэнта Расіі Ўладзіміра Пуціна.
Дзьве расейскія ракеты, выпушчаныя раніцай 10 лютага расейскімі вайскоўцамі па Ўкраіне, праляцелі над тэрыторыяй нэўтральнай Малдовы і краіны, якая ўваходзіць у NATO, — Румыніі.
Зь вечара 9 лютага да паўдня 10 лютага Расея запусьціла на Ўкраіну 71 ракету.
У Румыніі сказалі, што «найбліжэйшы пункт траекторыі ракеты да паветранай прасторы Румыніі быў зафіксаваны за 35 кілямэтраў ад мяжы».
Джаміль Гафараў быў хворы на ныркавую недастатковасьць і меў праблемы з сэрцам.
Невялікія тактычныя посьпехі Расея дасягнула коштам вялікіх стратаў, бо ў баявыя дзеяньні кінулі падразьдзелы, якія ня мелі досьведу.
Пацярпелі аб’екты высакавольтнай інфраструктуры ва ўсходнім, заходнім і паўднёвым рэгіёнах Украіны.
Расейскія войскі ўначы атакавалі адразу некалькі прыфрантавых абласьцей — Запароскую, Днепрапятроўскую і Харкаўскую.
«Расея павінна заплаціць за руйнаваньні і пралітую кроў», — заявіла прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Загрузіць яшчэ