Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне рэканструявалі зьезд манархаў Эўропы, ініцыяваны князем ВКЛ, і параўналі зь цяперашняй кааліцыяй супраць Расеі


Рэканструкцыя зьезду эўрапейскіх манархаў, ініцыявананага князем ВКЛ амаль 600 гадоў таму. Луцк, Украіна, студзень 2023
Рэканструкцыя зьезду эўрапейскіх манархаў, ініцыявананага князем ВКЛ амаль 600 гадоў таму. Луцк, Украіна, студзень 2023

Такі пэрформанс зладзілі напярэдадні саміту „Украіна—ЭЗ“. Паводле задумаў арганізатараў, гэта своеасаблівае пасланьне да сучасных эўрапейскіх лідэраў, які маюць сустрэцца ў Кіеве.

Ва Ўкраіне адбылася рэканструкцыя падзей амаль 600-гадовай даўніны, калі ў Луцкі замак з ініцыятывы князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта прыехалі эўрапейскія манархі, каб вырашыць пытаньне асманскай пагрозы Эўропе і падрыхтавацца да каранацыі Вітаўта.

У матэрыяле, прадэманстраваным у рамках усеўкраінскага тэлемаратону #UAРазом, гэтыя падзеі параўноўваюцца зь цяперашняй сытуацыяй у Эўропе і неабходнасьцю аб’яднаньня міжнароднай супольнасьці для спыненьня расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Рэканструкцыя зьезду эўрапейскіх манархаў, ініцыявананага князем ВКЛ амаль 600 гадоў таму. Луцк. Украіна, студзень 2023
Рэканструкцыя зьезду эўрапейскіх манархаў, ініцыявананага князем ВКЛ амаль 600 гадоў таму. Луцк. Украіна, студзень 2023

«Такі пэрформанс зладзілі напярэдадні саміту „Украіна—ЭЗ“. Паводле задумы арганізатараў, гэта своеасаблівае пасланьне да сучасных эўрапейскіх лідэраў, які маюць сустрэцца ў Кіеве», — адзначаецца ў рэпартажы.

Пасьля аповеду пра вялікую колькасьць вядомых і шаноўных гасьцей, іх аховы і суправаджаючых сьвятароў аўтарка ўдакладніла, што «цягам некалькіх тыдняў на зьезьдзе вырашалі дзясяткі пытаньняў — і палітычных, і рэлігійных, і гандлёвых».

«Адно з ключавых заданьняў — аб’яднацца супраць агульнага ворага, які пагражаў з поўдня. І праз сотні гадоў гісторыя паўтараецца, сьцьвярджаюць навукоўцы: над Эўропай зноў варожая пагроза, цяпер з поўначы, і значна больш подлая» — гаворыцца ў сюжэце.

Зьезд эўрапейскіх манархаў адбыўся ў студзені 1429 году ў горадзе Луцку з ініцыятывы вялікага князя літоўскага Вітаўта.

Зьезд быў скліканы зь ведама і згоды вугорскага, нямецкага і чэскага каралёў, імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Жыгімонта для вырашэньня шэрагу палітычных і эканамічных пытаньняў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. На ініцыяванай ім сустрэчы Вітаўт плянаваў вырашыць пытаньне асманскай пагрозы Эўропе і, пры нагодзе, пытаньне ўласнай каранацыі на караля Літвы, пра што ён вёў дыпляматычную перапіску з Жыгімонтам Люксэмбурскім з 1428 году. Аднак каранацыі не адбылося — князь Вітаўт праз год памёр.

Зьезд эўрапейскіх манархаў быў значнай падзеяй у гісторыі сярэднявечнага Луцку, хоць з прычыны спрэчак паміж яго асноўнымі ўдзельнікамі ён ня меў істотнага ўплыву на палітычнае жыцьцё тагачаснай Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG