Святлану Ціханоўскую запрасілі на зімовую сэсію Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. На сэсіі таксама будуць прысутныя прадстаўнікі афіцыйнага Менску, якія свой удзел пацьвердзілі.
Папярэджаньне: у матэрыяле ёсьць апісаньне сцэн гвалту і псыхалягічных траўмаў.
Новы кіраўнік ураду Малдовы заявіў аб неабходнасьці дэмілітарызацыі Прыднястроўя.
Па падліках журналістаў, заснаваных на адкрытых крыніцах, на вайне ва Ўкраіне загінулі 14 093 расейцы, чые прозьвішчы вядомыя.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны заявілі, што стратэгічнай мэтай Расеі зьяўляецца паглынаньне Беларусі праз мэханізмы створанай раней «саюзнай дзяржавы».
Старшыня камітэту замежных спраў Палаты прадстаўнікоў наведаў Кіеў праз дзень пасьля нечаканага візыту Джо Байдэна ва ўкраінскую сталіцу.
Гэта высьветлілася празь дзень пасьля ад’езду Байдэна з Украіны, дзе ён быў 20 лютага.
Сярод іншага новыя назвы атрымалі вуліцы Брэсцкая, Мазырская і Мінская.
«Проста пасярод вуліцы, ва ўласных дамах і на працоўных месцах мірныя жыхары Херсону атрымлівалі раненьні і паміралі. Цяпер вядома пра 5 загінулых і 16 параненых», — паведамілі ва ўкраінскім войску.
Падчас візыту ў Кіеў 20 лютага Джо Байдэна суправаджала толькі невялікая каманда — некалькі блізкіх памочнікаў, лекары, фатограф і целаахоўнікі.
Ва ўкраінскай спэцслужбе паведамілі, што Максім Зязюльчык спрабаваў «выдаць сябе за „шараговага“ баявіка і гэтым самым утаіць сваю прыналежнасьць да беларускай спэцслужбы».
Вучэньні плянавыя. Вайскоўцы вучацца абараняць аб’екты крытычнай інфраструктуры.
«Мы разумеем, што ад нашай вытрымкі залежыць, застанецца ўзброены канфлікт ва Ўкраіне ў цяперашніх рамках ці стане больш маштабным», — падкрэсьліў Валер Равенка.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, зыходзячы «зь іншага незалежнага аналізу», заявілі, што з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіне загінулі больш за 16 тысяч мірных жыхароў.
У беларускіх установах адукацыі ідзе збор дапамогі «дзецям Данбасу». Бацькам прапаноўваюць добраахвотна прынесьці канцылярскія рэчы, прадукты, цацкі і сродкі гігіены.
Злучаныя Штаты прадставілі Ўкраіне чарговы пакет вайсковай дапамогі коштам $460 млн, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны ЗША.
Кароль Вялікай Брытаніі Карл III наведаў ваенны лагер у графстве Уілтшыр на поўдні Англіі, дзе сустрэўся з вайскоўцамі Узброеных сіл Украіны, піша The Daily Mail.
Мяркую, калі б Лукашэнка ведаў пра пляны прэзыдэнта Байдэна наведаць Кіеў, то наўрад ці запрашаў бы яго ў Менск. Хаця б дзеля таго, каб не было такога выразнага кантрасту паміж мроямі, фантазіямі і — рэальнасьцю.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла сёньня на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства «Эўранэст».
Згодна з інфармацыяй украінскага ўраду, цяпер статус унутрана перамешчаных асобаў маюць больш як 4,8 мільёна грамадзян. Яшчэ каля 8 мільёнаў украінскіх грамадзян з пачатку расейскага ўварваньня выехалі з Украіны ў краіны Эўразьвязу.
19 лютага Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла, што расейцы заблякавалі ратацыю экспэртаў МАГАТЭ на Запароскай АЭС. Рэакцыі МАГАТЭ на гэта пакуль няма.
Перад гэтым стратэгічная авіяцыя ЗША маніторыла польска-ўкраінскую мяжу. Тым часам ва Ўкраіне цягам 1,5 гадзіны гучала паветраная трывога.
Нядаўна стала вядома, што хімічную прадукцыю зь Севастопаля будуць пастаўляць у Беларусь. Паглядзелі, якія яшчэ сумесныя праекты ёсьць у беларусаў з украінскім паўвостравам, акупаваным Расеяй.
Ва Ўкраіне 20 лютага — дзень памяці герояў, якія загінулі дзевяць гадоў таму ў часе масавых акцый пратэсту супраць адмовы ўладаў ад эўрапейскай інтэграцыі.
Украінскі міністар адказаў на пытаньне журналіста аб рэакцыі эўрапейскіх партнэраў Украіны на візыт вугорскага міністра ў Менск.
Паводле ўкраінскага заканадаўства, у выпадку, калі пэтыцыю падтрымаюць 30 тысяч грамадзян, яе абавязаны разгледзець прэзыдэнт Украіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў пастанову Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) аб санкцыях.
Зяленскі паведаміў, што ўкраінскае войска вызваліла з расейскай акупацыі 1891 населены пункт, захоплены з пачатку ўварваньня ва Ўкраіну.
Замежныя журналісты ўпершыню за год вайны ва Ўкраіне змаглі пабываць на беларуска-ўкраінскай мяжы з боку Беларусі.
Расейскага прапагандыста завочна пакаралі 5 гадамі пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.
Група кібэршпіянажу PUsHCHA дзейнічае прынамсі з 2016 году. Аб’ектамі яе атак у розны час былі журналісты, СМІ і палітыкі з Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і Нямеччыны.
Саэйма Латвіі ўхваліла ў канчатковым чытаньні зьмены ў закон аб падтрымцы цывільнага насельніцтва Ўкраіны, якія прадугледжваюць магчымасьць бязвыплатнай перадачы транспартных сродкаў, што належаць дзяржаве, ва ўласнасьць ураду Ўкраіны.
Колькасьць страт у Расеі значна вырасла зь верасьня 2022 году, калі пачалі «частковую мабілізацыю».
У Бахмуце з даваенных 80 тысяч жыхароў дагэтуль застаюцца яшчэ 6 тысяч.
Грамадзянін Беларусі Андрэй Г. расказаў украінскаму сьледзтву пра катаваньні, пазбаўленьне грашовага забесьпячэньня і забойствы «вагнэраўцаў» за невыкананьне загадаў.
Швайцарыя лічыць канфіскацыю расейскіх актываў незаконнай.
Цяпер прадукцыю, купленую ў Беларусі, можна рэалізаваць на ўкраінскім рынку.
З боку Расеі ў Басфоры ў чарзе чакаюць больш як 140 сухагрузаў, і большая іх частка там ужо больш за месяц.
У брытанскай выведцы зьвярнулі ўвагу на некалькі крытычных выказваньняў Уладзіміра Пуціна ў адрас ураду аб тым, што абаронная прамысловасьць недастаткова падтрымлівае патрэбы расейскай арміі, якая вядзе баявыя дзеяньні на тэрыторыі Ўкраіны.
Расея сыстэматычна перамясьціла з Украіны ня менш за 6 тысяч дзяцей у цэнтры для перавыхаваньня і ўсынаўленьня ў акупаваным Расеяй Крыме і на мацерыковай частцы Расеі.
Жыхароў анэксаванага Крыму запрашаюць на працу па абліцоўваньні акопаў у Джанкойскім раёне. Адпаведная аб’ява зьявілася 13 лютага ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
Клюбы выступілі з афіцыйнымі камэнтарамі, у якіх часткова абвяргаюць вэрсіі адзін аднаго.
ЗША разам зь Нямеччынай і Нідэрляндамі працуюць над перадачай Украіне сыстэм супрацьпаветранай абароны Patriot.
Львоўскі суд прызнаў 21 украінскае прадпрыемства крэдыторамі «БНК-Україна» у межах працэсу аб яе банкруцтве. Наступнае пасяджэньне па разглядзе справы адбудзецца ў сакавіку.
Як піша амэрыканскае выданьне The Washington Post, «у апошнія месяцы вайна на ўсходзе Ўкраіны ператварылася ў павольную мясарубку, у якой ніводзін з бакоў ня мае перавагі».
Расея, падобна, спрабуе вярнуць пад свой кантроль тэрыторыі, якія ўкраінскае войска дэакупавала летась у верасьні-лістападзе.
Справу разглядае вядомы сваёй працай у палітычных справах судзьдзя Руслан Царук. Працэс пакуль адкрыты.
Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны адказаў, ці ёсьць ва ўкраінскай улады стратэгія ў дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай і Аляксандра Лукашэнкі і чаму ніхто з прадстаўнікоў Украіны не сустракаецца зь Ціханоўскай.
Але колькасьць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі не зьмянілася. Як і раней, застаецца 9 тысяч.
Загрузіць яшчэ