Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча перамясьціла зэнітна-ракетныя комплексы Patriot у Варшаву


MIM-104 Patriot, 16 сакавіка 2022
MIM-104 Patriot, 16 сакавіка 2022

MIM-104 Patriot прыбылі ў Варшаву ў нядзелю 5 лютага.

Паводле міністра абароны Польшчы Марыюша Блашчака, Польшча перамясьціла свае зэнітна-ракетныя комплексы Patriot на захад Варшавы ў вайсковы аэрапорт раён Бэмова. Там яны застануцца пэўны час у рамках польскіх вайсковых вучэньняў 3-й Варшаўскай зэнітна-ракетнай брыгады.

Амэрыканскія зэнітна-ракетныя комплекс MIM-104 Patriot прыбылі ў Варшаву днём 5 лютага.

MIM-104 распрацоўваўся як сыстэма супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. Яна прызначаная для барацьбы зь пілятаванымі і бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі, уключаючы самалёты і верталёты, а таксама з ракетамі.

Польскі ўрад падпісаў кантракт на пастаўку двух комплексаў Patriot з больш чым 200 ракетамі ў 2018 годзе. Першы прыбыў у краіну ў канцы 2022 году, а другі, як чакаецца, прыбудзе ў канцы гэтага году, паведамляе Wnp.pl.

Набыўшы сыстэмы Patriot, Польшча разам з ЗША, Нідэрляндамі, Нямеччынай, Японіяй і Італіяй стала шостай краінай, якая цяпер разьлічвае на сыстэму амэрыканскай вытворчасьці.

Цяпер польскія жаўнеры вучацца кіраваць Patriot, якія павінны быць гатовыя да выкарыстаньня ў 2024 годзе.

У канцы студзеня Нямеччына адправіла ў Польшчу першыя два з трох зэнітна-ракетных комплексаў Patriot, якія будуць разгорнутыя паблізу ўкраінскай мяжы ў якасьці рэакцыі на інцыдэнт з падзеньнем ракеты ў раёне Пераводаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG