Ад працоўных патрабуецца рабіць драўляную ашалёўку ўсярэдзіне траншэй, якія выкопваюць у абарончых мэтах. Праца працягнецца «каля 2–3 месяцаў, людзей трэба шмат, пачынаць можна проста цяпер».
Падобныя абʼявы раней зьявіліся на сайце «Авито». У апісаньнях вакансій сказана, што рознарабочыя для ўмацаваньня лініі абароны патрабуюцца ў Джанкойскім і Краснаперакопскім раёнах на поўначы Крыму. «Працы шмат, адпаведна, працоўных рук трэба шмат.
Джанкойскі і Краснаперакопскі раёны знаходзяцца на поўначы анэксаванага паўвострава. Яны непасрэдна прымыкаюць да мацерыковай часткі Ўкраіны, адкуль расейскія войскі чакаюць наступу Ўзброеных сіл Украіны.
У Крамлі адмаўляюць, што ў Крыме ўзводзяцца абарончыя збудаваньні. На пачатку лютага прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што «бясьпека Крыму забясьпечана надзейна». Між тым украінская выведка і мясцовыя жыхары неаднаразова заяўлялі, што на поўначы і на паўночным захадзе анэксаванага паўвострава расейскія вайскоўцы будуюць інжынэрныя ўмацаваньні.