Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гатэлі ў Турэччыне пабіліся ўкраінскія і расейскія футбалісты


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Клюбы выступілі з афіцыйнымі камэнтарамі, у якіх часткова абвяргаюць вэрсіі адзін аднаго.

У Турэччыне ў гатэлі пабіліся футбалісты з Украіны і Расеі. Украінскі клюб «Мінай» з прыгараду Ужгараду і расейскі «Шыньнік» зь Яраслаўлю праводзяць у Турэччыне перадсэзонныя зборы, рыхтуючыся да аднаўленьня сваіх чэмпіянатаў.

«Мінай» называе бойку выйгранай і тлумачыць, што прычынай «сталі ганебныя паводзіны футбалістаў расейскай каманды ў дачыненьні да супрацоўніцы гатэлю і правакацыйныя выкрыкі ў бок закарпатца». А пазьней, згодна з вэрсіяй закарпатцаў, расейцы працягнулі бойку паміж сабой, прыбыла паліцыя.

У «Шыньніку» сказалі, што не былі ініцыятарамі бойкі, а на іх футбаліста напалі. Яраслаўцы дадаюць, што вырашылі пакінуць гатэль. Украінскі бок сьцьвярджае, што гэта іхныя футбалісты папрасілі адміністрацыю гатэля Royal Seginus выселіць расейцаў за абуральныя паводзіны.

Пра бойку напісаў украінскі журналіст Раман Бебех. Ён адзначыў, што бойка адбылася пад песьню «Допоможе ЗСУ!» Паводле яго слоў, канфлікт адбыўся пасьля заўвагі расейцу, што той некарэктна паводзіць сябе з пэрсаналам. Расейскія СМІ напісалі, што ўкраінцы нібыта патрабавалі ад «Шыньніка» выканаць гімн Украіны.

Ва ўкраінскім клюбе гэта абверглі. Там адзначылі, што адміністрацыя пасяліла «Шыньнік» у гатэль, хоць яшчэ перад зборамі, робячы рэзэрвацыю нумароў для гульцоў і трэнэраў, кіраўніцтва «Мінаю» шукала гатэль, дзе абяцаюць не засяляць расейцаў. Тыя ж адзначылі, што ў бойцы іхныя футбалісты сур’ёзна не пацярпелі, заявілі, што бранявалі гэты гатэль яшчэ ў лістападзе 2022 году, і яшчэ раз падкрэсьлілі, што бойка пачалася з ініцыятывы ўкраінскага боку.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, гатэль пакінулі абодва клюбы. Пра гэта пішуць расейскія спартовыя старонкі.

Як паведамляе расейскі сайт championat.com, чэмпіён Украіны «Шахтар» з Данецку сёлета зьмяніў свой традыцыйны гатэль на зборах у Турэччыне праз тое, што туды засялілі маскоўскія клюбы ЦСКА і «Дынама». Праз акупацыю свайго гораду расейцамі «гарнякі» ўжо 8 гадоў праводзяць матчы за яго межамі. Цяпер праз поўнамаштабную вайну, якая пачалася 24 лютага 2022 году, «Шахтар» вымушана гуляе ў польскай Варшаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG