Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўвяла санкцыі супраць 199 расейцаў і аднаго ўкраінца


Прэзыдэнт Укрыіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Укрыіны Ўладзімір Зяленскі

Украіна ўвяла санкцыі супраць 200 чалавек, зьвязаных з Расеяй. Адпаведны ўказ падпісаў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

Пад абмежаваньні трапілі памочнік прэзыдэнта Расеі і чалец наглядальнай рады кампаніі «Росатом» Юрый Ушакоў, памочнік прэзыдэнта Ларыса Брычава, экс-кіраўнік апарату ваенна-прамысловай камісіі Ігар Бараўкоў і прызначаны Расеяй дырэктар Запароскай АЭС Юрый Чарнічук. Ён адзіны ўкраінец у санкцыйным сьпісе.

У пачатку лютага Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 200 кампаній з Расеі — у тым ліку ў дачыненьні да «Росатом», яго даччыных кампаній і іншых фірмаў атамнай галіны. У сьпіс увайшло і прадпрыемства «Запароская АЭС».

Запароская АЭС акупаваная расейскімі войскамі з пачатку сакавіка. Яна пэрыядычна падвяргаецца абстрэлам, у якіх Масква і Кіеў абвінавачваюць адно аднаго. Украінскі бок сьцьвярджае, што супрацоўнікаў станцыі змушалі заключаць кантракты з кампаніяй «Росатом».

Эўразьвяз разглядае ўвядзеньне дзясятага па ліку пакету санкцый супраць Масквы праз агрэсію ў адносінах да Ўкраіны. Новыя абмежаваньні могуць закрануць ядзерны сэктар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG