«Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі» — так называецца новая кніга бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Яе склалі выбраныя перадачы праграмы «Свабода ў турмах», якую цягам 2011–2017 гадоў вяла на РС журналістка Алена Струвэ. «Турма мае пачатак, але ня мае канца — ня ў простым сэнсе рэцыдываў, а таму, што яна — частка грамадзтва, і яе ўплыў не канчаецца за калючым дротам», — піша ў прадмове да кнігі Аляксандар Лукашук.