Старшыня прафэсійнага зьвязу працаўнікоў ЭГУ «EHUnion» Канстанцін Ткачоў заклікае Агульны сход саўладальнікаў ЭГУ звольніць з пасады сябраў Кіроўнай рады і прэзыдэнта ЭГУ.
На 2 сакавіка заплянаваны агульны сход заснавальнікаў ЭГУ, падчас якога павінна быць прынятае адпаведнае рашэньне.
«ЭГУ сёньня — гэта савецкі ўнівэрсытэт» — кажа шосты кандыдат на пасаду рэктара Эдвард Рослаф. Ён адзіны запрошаны кандыдат, які ня мае дачыненьня да сёньняшняга ЭГУ.
У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсітэце, які ў 2005 годзе пераехаў зь Менску ў Вільню, цяпер адбываюцца выбары рэктара. Адбор ладзіць конкурсная камісія — замежныя экспэрты з Кіроўнай рады ЭГУ.
Паводле прэзыдэнта Студэнцкага прадстаўніцтва Дзяніса Кучынскага, пасьля крытыкі МЗС Літвы ў бок «пошукавага камітэту» можа быць зьмененая працэдура выбараў рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Кандыдат на пасаду рэктара ЭГУ засьцярог ад нацыяналізму і фашызму.
Камітэт па адборы рэктара ЭГУ адрэагаваў на заклік прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі да празрыстых выбараў новага кіраўніка гэтай ВНУ.
Як стала вядома радыё Свабода, адзін з кандыдатаў на рэктара ЭГУ адмовіўся ад змаганьня за пасаду на знак пратэсту супраць непразрыстасьці працэдуры адбору.
Прэзыдэнт ЭГУ акадэмік Анатоль Міхайлаў даў «EHUTimes» відэаінтэрвію, у якім абвяргае прэтэнзіі беларускай грамадзкасьці, што выбары рэктара ЭГУ непразрыстыя.
«Ад выбараў новага рэктара будзе залежаць лёс вось гэтай установы, на якую ўскладаліся такія вялікія надзеі ў сэнсе гартаваньня кадраў для краіны, для яе будучыні, для яе пэрспэктывы. На сёньняшні дзень ЭГУ, мяркую, гэтай задачы не выконвае»
«Калі назіраеш за тым, што адбываецца з гэтымі выбарамі, такое ўражаньне складваецца, што ўвесь гэты конкурс — адна такая велізарная фікцыя.»
Навукоўцы, грамадзкія і культурныя дзеячы выказаліся наконт будучыні Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Працягваем гутаркі з кандыдатамі ў рэктары Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Днямі ў Менску прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Краўцэвіча «Краіна пагранічча», у якой знаны гісторык дасьледуе фэномэн знаходжаньня беларусаў на культурным і палітычным памежжы.
Прафэсар філязофіі, выкладчыца ЭГУ. Працуе ў ЭГУ з 1994 году. На пасаду рэктара сваю кандыдатуру вылучыла сама, бо лічыць «важнай прысутнасьць сябра акадэмічнай супольнасьці ў межах конкурсу».
«Нам трэба спадзявацца на свабодную і эўрапейскую будучыню для ўсёй Беларусі і на вяртаньне ЭГУ ў сваю краіну».
Студэнцкае прадстаўніцтва і Асацыяцыя выпускнікоў ЭГУ абнародавалі высновы і рэкамэндацыі па выніках канфэрэнцыі «Беларускі ЭГУ: пасьля дзесяці гадоў у Літве», якая прайшла 9–10 студзеня ў Вільні.
«Чаму я вырашыў удзельнічаць у гэтым конкурсе? Па-першае, мяне хвалюе лёс гэтага ўнівэрсытэту. Гэта адзіная ВНУ, якая не падпадае пад ідэалягічны кантроль з боку лукашыстаў».
«Я бачу ЭГУ ўнівэрсытэтам, дзе жыве беларускасьць. У ЭГУ беларускае сэрца, беларуская душа, але твар павінен быць эўрапейскі»
У Вільні завяршылася студэнцкая канфэрэнцыя "«Беларускі ЭГУ: 10 год у Літве», якую зладзілі студэнцкае прадстаўніцтва і асацыяцыя выпускнікоў ЭГУ. Адна з мэтаў канфэрэнцыі — абмеркаваць сытуацыю ва ўнівэрсытэце і паўплываць на выбары рэктара.
У Вільні ў Доме правоў чалавека прайшоў першы дзень міжнароднай канфэрэнцыі «Беларускі ЭГУ: 10 год у Літве». Адна з мэтаў канфэрэнцыі – паўплываць на выбар рэктара.
9 і 10 студзеня Студэнцкае прадстаўніцтва і Асацыяцыя выпускнікоў ЭГУ ладзяць міжнародную канфэрэнцыю «Беларускі ЭГУ: 10 год у Літве».
У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце набліжаюцца выбары рэктара. Цяпер шорт-ліст складаецца зь сямі імёнаў.
Мілінкевіч — адзін з кандыдатаў на пасаду рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Былы кандыдат на прэзыдэнта прапаноўвае пяць тэзаў сваёй перадвыбарчай праграмы, якія тычацца разьвіцьця ЭГУ:
Канфэрэнцыя "The Belarusian EHU: after 10 years in Lithuania" мае адбыцца 9-10 студзеня ў Вільні.
Пасьля праведзеных інтэрвію з кандыдатамі на пасаду рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта камітэт па адборы кіроўнай Рады пачне рыхтавацца да наступнай фазы адбору.
Сёньня ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце адбыліся сустрэчы першых кандыдатаў у рэктары са студэнтамі і выкладчыкамі.