Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задай пытаньне рэктару ЭГУ. Эдвард Рослаф?


«ЭГУ сёньня — гэта савецкі ўнівэрсытэт» — кажа шосты кандыдат на пасаду рэктара Эдвард Рослаф. Ён адзіны запрошаны кандыдат, які ня мае дачыненьня да сёньняшняга ЭГУ.

Доктар Эдвард Рослаф жыве ў Маскве, дзе працуе старэйшым дырэктарам амэрыканскага Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (MIT), а таксама каардынуе праграму акадэмічных грантаў Фулбрайта. Скантактавацца зь ім аказалася няпростай задачай: кантактных дадзеных патэнцыйны рэктар ЭГУ нідзе не пазначае, а профілі ў сацыяльных сетках доктар не абнаўляў зь мінулага году.
Эдвард Рослаф — адзіны кандыдат на пасаду рэктара ЭГУ, які ня мае дачыненьня да сёньняшняга ЭГУ. На пасаду рэктара ён прэтэндуе ў якасьці «зьнешняга» спэцыяліста і, як мяркуе, мае неблагія шанцы. З патэнцыйным кіраўніком ЭГУ размаўляе Франак Вячорка:

РС: Ці сапраўды ЭГУ праходзіць праз крызіс і якім можа быць выйсьце зь яго?

Рослаф: Так, ЭГУ, відавочна, знаходзіцца пасярод вялікага крызісу. Гэты крызіс у тым, што пакуль ЭГУ — гэта савецкі ўнівэрсытэт, які працуе ў адпаведнасьці з правіламі савецкай эпохі і кіруе ім адміністрацыя савецкіх часоў. Гэты крызіс прывёў да сур’ёзных праблемаў і расколу ў супольнасьці, што да працэсу выбару новага рэктара. Я не працую ў ЭГУ. Я адзіны рэальны зьнешні кандыдат на пазыцыю рэктара ЭГУ, таму што я не зьвязаны ані з ЭГУ, ані зь беларускай дыяспарай. У мяне ўнікальны погляд на крызіс у ЭГУ, таму што я дасьведчаны амэрыканскі гісторык, былы прафэсар гісторыі ў вядучых унівэрсытэтах ЗША і старэйшы дырэктар у Маскве аднаго з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў у сьвеце — Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (MIT). У мяне таксама дзясяткі гадоў досьведу працы ў сыстэме адукацыі Савецкага Саюзу і постсавецкай Расеі. ЭГУ стаіць на перакрыжаваньні і мусіць прыняць рашэньне наконт яго будучыні. У ЭГУ тры варыянты выбару.


1) Ён можа працягваць быць савецкім беларускім унівэрсытэтам у выгнаньні, які атрымлівае абмежаваную заходнюю падтрымку дзеля выжываньня.
2) Ён можа вырашыць вярнуцца ў Беларусь і стаць базай для палітычнай апазыцыі, як прапануе Аляксандар Мілінкевіч.
3) Ён можа стаць эўрапейскім унівэрсытэтам, які цалкам прымае заходнія практыкі і працэдуры, і служыць аднолькава Беларусі і ўсяму сьвету.

Калі мяне выберуць рэктарам, ЭГУ абярэ трэці варыянт і пачне ператварэньне ў заходні ўнівэрсытэт. Выбар надзвычай складаны, таму што ніводзін іншы ўнівэрсытэт такога пакуль не рабіў. ЭГУ можа быць піянэрам і рухацца наперад да будучыні з глябальнымі пэрспэктывамі. Мне будзе патрэбна аб’яднаць усе рэсурсы ўнівэрсытэту — унутраныя і зьнешнія — каб правесьці ЭГУ празь ператварэньні. Я буду кіравацца маім глыбокім разуменьнем савецкай акадэмічнай культуры (ЭГУ напачатку быў супраць яе, але цяпер, здаецца, яе прыняў) і заходняй акадэмічнай культуры, якую ЭГУ мусіць прыняць, каб квітнець.


РС: Які гэта ўнівэрсытэт павінен быць? Беларускі? Эўрапейскі? Літоўскі?


Рослаф: ЭГУ павінен быць штатывам, які стаць на трох элемэнтах акадэмічных традыцыяў:

1) Беларуская акадэмічная традыцыя, якая вучыць глыбокім гуманітарным ведам і каштоўнасьцям чалавечых адносінаў.
2) Літоўская акадэмічная традыцыя, якая вызначае ясныя правілы, ўдзел і працэдуры, якімі акадэмічныя ўстановы павінны кіравацца, і юрыдычную абарону незалежнай адукацыі.
3) Эўрапейская акадэмічная традыцыя, якая дазваляе акадэмічную мабільнасьць і будуе сувязі паміж студэнтамі па-за дзяржаўнымі межамі.

Як у штатыва, гэтыя тры нагі забясьпечваюць трывалую аснову для ўнівэрсытэту, які можа даць сьвету новую мультыкультурную мадэль вышэйшай адукацыі, якая будзе выпускаць будучыя пакаленьні беларускіх і небеларускіх лідэраў.


РС: Як павінна беларуская мова быць прадстаўленая ў ЭГУ?

Рослаф: Беларусь і беларуская мова заўжды будзе часткай ядра ЭГУ. Я спадзяюся, што з маіх адказаў на першыя два пытаньні ясна, што я разумею каштоўнасьць гісторыі, культуры і мовы ў Беларусі. Гэтыя рэчы сфармавалі ЭГУ ў пазытыўным сэнсе. Толькі савецкія элемэнты беларускай культуры павінны быць выключаныя з ЭГУ, а менавіта:

1) Кіраваньне зьверху ўніз, якое душыць індывідуальнае мысьленьне ды ініцыятыву.
2) Ігнараваньне правілаў, якое вядзе да карупцыі.
3) Навешваньне ярлыкоў «свой» і «чужы».
4) Прыняцьце рашэньняў на аснове ўплыву ды сувязяў (па блаце), а не на аснове заслугаў.

Рэальнасьць такая, што студэнты зь Беларусі павінны навучацца на адной зь іх родных моваў (беларускай ці расейскай), пакуль яны паглыбляюць сваё веданьне іншых эўрапейскіх моваў (француская, ангельская, нямецкая).

РС: Адміністрацыя ЭГУ на нядаўняй канфэрэнцыі скардзілася, што яна ня можа запрасіць выдатных міжнародны вядомых прафэсараў з-за мяжы з-за недахопу сродкаў. Ці фінансавая сытуацыя сапраўды цяжкая? Як вы разьлічваеце прыцягнуць донараў?

Раслоф: Я адкажу на пытаньне ў дзьвюх частках. Па-першае, паважаныя, сусьветна вядомыя прафэсары не прыедуць у ЭГУ, калі ён вырашыць надалей быць савецкім унівэрсытэтам. Я літаральна адправіў сотні амэрыканскіх прафэсараў у Расею ды іншыя постсавецкія краіны па грантах Фулбрайта. Усе яны хацелі працаваць ва ўнівэрсытэтах, якія зацікаўленыя будаваць кантакты з рэштай сьвету. Толькі грошы не прывядуць найлепшых прафэсараў у ЭГУ.
Па-другое, я мала ведаю пра фінансавыя складанасьці ў ЭГУ. Ніхто не захоча абмяркоўваць асаблівасьці фінансаў ЭГУ са мной, зьнешнім кандыдатам. Я цяпер ведаю гэта больш з адказаў кандыдатаў на пасаду рэктара з ЭГУ. Унівэрсытэт атрымлівае маленькую колькасьць яго апэрацыйнага бюджэту з студэнцкіх выплат. Гэта драматычна ня зьменіцца, таму што багатыя беларускія эмігранты пасылаюць сваіх дзяцей у найлепшыя ўнівэрсытэты, якія яны могуць знайсьці ў Заходняй Эўропе і ЗША. Прыбытак ад Траставага фонду і выпускнікоў таксама не павялічыцца. Гэта значыць, што ЭГУ павінен атрымліваць больш грошай ад урадаў, фундацый і прыватных донараў. Я сканцэнтрую дзейнасьць супрацоўнікаў ЭГУ па разьвіцьці гэтых трох крыніцаў.
На шчасьце, я ведаю эфэктыўныя шляхі атрыманьня ўрадавага фінансаваньня вышэйшай адукацыі зь першых рук. Я кіраваў мільёнамі даляраў у амэрыканскіх урадавых фондах у мінулым. Я таксама быў пасьпяховым у атрыманьні сродкаў з прыватных фундацыяў на праграмы вышэйшай адукацыі. І я асабіста ведаю вялікую сетку багатых асобаў у ЗША, якія цікавяцца Расеяй ды іншымі часткамі былога Савецкага Саюзу. Калі ЭГУ вырашыць пакінуць савецкую мінуўшчыну, гэтыя людзі могуць падтрымаць новае бачаньне ўнівэрсытэту.

РС: Шмат кажуць пра недахоп дэмакратыі і акадэмічных свабодаў у ЭГУ, пра непразрыстасьць у выбары рэктара. Нават Аляксандар Мілінкевіч, адзін з кандыдатаў, скардзіўся, што ня мае дакладнага разуменьня працэдуры. Адміністрацыя не заўжды дае інфармацыю СМІ. Ці вы з гэтым згодныя?

Рослаф: Не, я з гэтым ня згодны. Пратэсты пра недахоп дэмакратыі і акадэмічнай свабоды ў ЭГУ — гэта спробы захапіць уладу ва ўнівэрсытэце. Дэмакратыя і акадэмічныя свабоды выкарыстоўваюцца ў скажоным савецкім выглядзе. Некаторыя ў ЭГУ хочуць, каб супольнасьць абіралі новага рэктара. Гэта рэлікт савецкай мінуўшчыны. У савецкія часы ВНУ выбіралі новага рэктара сярод уласнай супольнасьці. Абяцаньні і нават хабар даваліся за галасы. Пераможца выкарыстоўваў пазыцыю, каб адзначыць сваіх прыхільнікаў і пакараць апанэнтаў. Гэты працэс ізалюе ўнівэрсытэт ад зьнешніх сілаў, заахвочвае карупцыю і спрыяе пасрэднасьці.

Адкрытая канкурэнцыя на аснове асабістых заслугаў мае асноватворнае значэньне для любога ўнівэрсытэту ці акадэмічнай праграмы. Падчас дзесяцігодзьдзя майго кіраваньня праграмамі Фулбрайта ў Расеі і ва ўсім сьвеце я заўжды настойваў, каб працэс ацэнкі кандыдатаў і выдачы грантаў быў адкрытым. Мае супрацоўнікі і я працавалі над дэталямі спаборніцтва перад там, як яно пачалося. Мы сачылі за кожным крокам, каб знайсьці найлепшых студэнтаў і прафэсіяналаў для ўзнагародаў Фулбрайта. Выдатныя вынікі стыпэндыятаў Фулбрайта былі стандартам якасьці на працягу 70 гадоў дзеяньня праграмы. Важна адзначыць, што рэктары выбіраюцца, а не абіраюцца ў Эўразьвязе і ЗША. Пошукавы камітэт пачынае працэс, які мае ясныя правілы і адкрыты для ўнутраных і зьнешніх кандыдатаў. Дэмакратыя рэалізуецца: калі студэнты, факультэт і супрацоўнікі маюць магчымасьць выбраць кандыдатаў і выказаць сваю думку пошукаваму камітэту, які потым яе ўлічвае, рэкамэндуючы кандыдата ўнівэрсытэцкаму кіраўніцтву. Амаль у 50% выпадках у заходніх унівэрсытэтах выбіраюць на рэктара зьнешняга кандыдата. Адкрыты пошук найлепшай асобы на рэктара — адна з прычынаў, чаму амэрыканскія каледжы і ўнівэрсытэты — адныя з найлепшых у сьвеце. Працэс не зьяўляецца надзейным, вядома. Часам зьнешні рэктар бывае татальным расчараваньнем. Тым ня менш адкрыты працэс найманьня і звальненьня рэктара прадугледжвае, што найманьне такога рэктара іншым унівэрсытэтам малаверагоднае, паколькі інфармацыю пра яго памылку можна заўжды потым знайсьці ў інтэрнэце. Я хацеў бы мець больш інфармацыі пра пошук новага рэктара для ЭГУ. Асабліва я хацеў бы правесьці больш, чым адзін дзень у ЭГУ падчас інтэрвію ў сьнежні, каб даўжэй пагаварыць са студэнтамі, факультэтам і супрацоўнікамі.

РС: Калі вас выберуць, як вы зьменіце каманду?

Рослаф: Калі мяне выберуць, я адразу скарачу высокія адміністрацыйныя выдаткі ЭГУ і пакладу больш сродкаў на адукацыйныя праграмы. Гэта будзе патрабаваць зьменаў ва ўнівэрсытэцкай камандзе. Я папрашу ўсіх, хто ня цалкам падтрымлівае пераход ад савецкага стылю да заходняга, шукаць новае месца працы. Я буду шукаць у каманду тых, хто верыць у місію ЭГУ, і будзе хацець працаваць са мной і рабіць сваю працу добра. Калі я знайду сябра каманды, якія не адпавядае гэтым чаканьням, я зраблю ўсё магчымае, каб дапамагчы яму. Калі гэта не атрымаецца, будуць зробленыя зьмены.

РС: Якія будуць вашыя першыя крокі як рэктара?

Рослаф: Я буду слухаць — столькі сябраў супольнасьці ЭГУ, колькі магчыма. Я папрашу іх падзяліцца сваімі чаканьнямі, страхамі, скаргамі са мной. Тады я папрашу іх прапанаваць рашэньне гэтых праблемаў і прысьвяціць сябе ўдасканаленьню ЭГУ. У той жа час я займуся цяперашнім фінансавым крызісам ЭГУ, спрабуючы прыцягнуць сродкі, каб падтрымаць унівэрсытэт. Першапачаткова «мядовы месяц» для новага кіраўніка ёсьць магчымасьць наблізіцца да людзей і папрасіць іх аб падтрымцы. Гэта нельга згубіць. Тады я пачну праводзіць пэўныя зьмены, якія зробяць ЭГУ дасканалым, заходнім, студэнтацэнтрычным унівэрсытэтам. Сакрэт посьпеху MIT, у тым, што ён клапоціцца пра адукацыю і будучую кар’еру кожнага студэнта. Напрыклад, падчас кароткага часу знаходжаньня ў ЭГУ у сьнежні, я чуў скаргі пра працаўладкаваньне выпускнікоў ЭГУ. Вядома, выпускнікі павінны валодаць глыбокімі ведамі (быць майстрамі ў сваёй справе) і ўмець мысьліць крытычна. Але ў адказ на ўсе скаргі пра працаўладкаваньне студэнтацэнтрычны ўнівэрсытэт будзе мець навучальны плян, які забясьпечыць усім выпускнікам:

1) Здольнасьць эфэктыўна размаўляць на любой роднай ці замежнай мове.
2) Мець кампутарныя навыкі, якія выходзяць за межы працы з тэкстам, электроннай пошты і фэйсбукам. Яны павінны ўмець выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і ствараць эфэктыўныя прэзэнтацыі (на powerpoint, напрыклад), разумець асновы вэб-дызайну і праводзіць складаныя пошукі ў інтэрнэце.
3) Разьвіць лідэрскія здольнасьці.
4) Вывучыць сакрэты пасьпяховых інаватараў і прадпрымальнікаў.


Гэтыя чатыры навыкі — аснова посьпеху выпускнікоў MIT. Іх таксама атрымалі міжнародныя студэнты Humphrey Fellowship Program, надзвычай пасьпяховай праграмы Фулбрайту, якую я праводзіў у Вашынгтоне (за амаль 40 гадоў стыпэндыяты Humphrey выбіраліся са 155 разьвіваных краінаў на год навучаньня на гуманітарных і лідэрскіх трэнінгах у найлепшых амэрыканскіх унівэрсытэтах. Шмат стыпэндыятаў Humphrey займалі высокія пасады ў іх родных краінах — рэктары унівэрсытэтаў, лідэры НДА, кіраўнікі буйных кампаніяў, дзяржаўных судоў, міністэрстваў і дзяржаваў.

РС: Ці вы плянуеце вывучыць беларускую мову, калі вас выберуць?
Рослаф: Так, таму што гэта вельмі важна, каб быць эфэктыўным рэктарам ЭГУ. Я думаю, што маё дасканалае валоданьне расейскай мовай дапаможа вывучыць беларускую вельмі хутка.

У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсітэце, які ў 2005 годзе пераехаў зь Менску ў Вільню, цяпер адбываюцца выбары рэктара. Адбор ладзіць конкурсная камісія — замежныя экспэрты з Кіроўнай рады ЭГУ.

Цяпер шорт-ліст складаецца з шасьці імёнаў. Сярод кандыдатаў — тры беларусы (Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Краўцэвіч і Тацяна Шчытцова), два амэрыканцы (цяперашні правост ЭГУ Дэвід Полік і Эдвард Рослаф) і прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі Дарыюс Удрыс, які мае грамадзянства Літвы і ЗША.

Мяркуецца, што канчатковыя рэкамэндацыі па кандыдатуры новага рэктара Агульнаму сходу сузаснавальнікаў (органу, адказнаму за прыняцьце канчатковага рашэньня) будуць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG