Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смалянчук: Стварылі спэктакаль пад назвай «Дэмакратычныя выбары ў ЭГУ»


Алесь Смалянчук
Алесь Смалянчук

Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, прафэсар Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук, працаваў у ЭГУ з 2005 па 2012 год:

«Уся традыцыя існаваньня ЭГУ ў Вільні (менскага пэрыяду я ня ведаю) — гэта традыцыя кулюарнага вырашэньня прынцыпова важных пытаньняў, вырашэньня пытаньняў такім чынам, каб уся акадэмічная супольнасьць (не кажу ўжо пра студэнтаў) ня мела аніякага дачыненьня да вырашэньня гэтых праблемаў.

Калі назіраеш за тым, што адбываецца з гэтымі выбарамі, такое ўражаньне складваецца, што ўвесь гэты конкурс — адна такая велізарная фікцыя. Усё ўжо вырашана, хто там застанецца, а проста стварылі спэктакль пад назвай „Дэмакратычныя выбары ў ЭГУ“ і гуляюцца ў гэты спэктакль. Адсюль уся гэтая непразрыстасьць, адсюль занепакоенасьць грамадзкасьці і мая згода падпісаць гэты ліст».

Карэспандэнтка: «А ёсьць надзея, што да вас сапраўды прыслухаюцца?»

«Надзея заўсёды ёсьць. Але, ведаючы моц пазыцыяў Міхайлава і аўтарытэт яго ў кіруючых арганізацыях ЭГУ, надзею гэтую я маю невялікую. Шанец зусім малы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG