27 лістапада ўступіў у сілу прэзыдэнцкі ўказ «Аб супрацьдзеяньні допінгу ў спорце». Дакумэнт уводзіць больш жорсткую адказнасьць спартозцаў, трэнэраў і спартовых фэдэрацый за ўжываньне забароненых прэпаратаў.
У Беларусь з квітком на спаборніцтвы можна будзе ўехаць бязь візы празь любы пункт пропуску — аўтамабілем, цягніком ці самалётам.
24-25 лістапада ў Слуцку і ваколіцах заплянаваны шэраг імпрэзаў у гонар падзеяў Слуцкага збройнага чыну 1920 году. Але праз гэта мясцовым футбалістам давядзецца гуляць хатні матч у Бабруйску.
Футбольны клюб «НФК Крумкачы», які па выніках сэзону ў другой лізе чэмпіянату Беларусі атрымаў права гуляць у першым дывізіёне, сутыкнуўся з чарговымі складанасьцямі.
Штодня звыш 400 мільёнаў чалавек змогуць паглядзець сюжэты пра 2-я Эўрапейскія гульні, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Менску.
Беларускія заўзятары паднялі велічэзны бел-чырвона-белы сьцяг на футбольным матчы Сан-Марына – Беларусь 18 лістапада.
Зборная Беларусі па футболе перамагла ў апошнім групавым матчы Лігі нацый УЭФА зборную Сан-Марына і заняла першае месца ў сваёй групе.
Канада ня будзе прымаць зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў 2026 годзе. Такое рашэньне прынялі на рэфэрэндуме жыхары горада Калгары, у якім прапаноўвалася правесьці спаборніцтвы.
Перад гульнёй былі асьцярогі, што яна можа быць скасаваная ў сувязі з моцным туманам.
БАТЭ — самы тытулаваны беларускі клюб. У чэмпіянаце каманда займала першае месца ў 1999, 2002 і 2006-2018 гадах.
Былы нападнік зборнай Беларусі Арцём Сянькевіч стаў галоўным трэнэрам зборнай ААЭ па хакеі, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Апазыцыйных палітыкаў могуць больш не пусьціць на футбол. Папраўкі ў заканадаўства пра «забарону наведваньня стадыёнаў» набылі сілу.
Пасьля 11-й запар паразы хакейнага клюбу «Дынама» (Менск) у чэмпіянаце Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ) заўзятары стварылі пэтыцыю на інтэрнэт-пляцоўцы Change.org з патрабаваньнем да Фэдэрацыі хакея Беларусі тэрмінова замяніць трэнэрскі штаб каманды.
Рэпартаж Свабоды з трэніроўкі ўдзельніцы Менскай гарадзкой аматарскай футбольнай лігі — каманды пад назвай «Аўтазак», у якой сабраліся праваабаронцы, выкладчыкі, журналісты, айцішнікі, урбаністы.
У праекце бюджэту на 2019 год, папярэдні варыянт якога абмяркоўваюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, закладзена больш за 150 мільёнаў рублёў на правядзеньне ў Менску ІІ Эўрапейскіх гульняў.
Іх пратрымалі некалькі гадзін, пасьля чаго адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
На матч Лігі Нацыяў Беларусь — Люксэмбург на менскім стадыёне «Дынама» міліцыя не прапусьціла фанатаў з Belarus Fans (B-12) з банэрам і барабанам. Таксама не пускалі фанатаў зь бел-чырвона-белымі шалікамі і ў футболках з «Пагоняй».
Праўленьне Саюзу біятляністаў Расеі (СБР) у пятніцу на сваім чарговым пасяджэньні дазволіла семярым спартоўцам перайсьці з зборнай Расеі ў каманды Ўкраіны і Беларусі без прымяненьня да іх абмежавальнага тэрміну.
На стыкерах ёсьць выявы футбалістаў з надпісамі накшталт «Гол!», «Разам», «Дзякуй за гульню» і «Прабачце», футбалістаў у міліцэйскіх бэрэтах з надпісам «Гонар маю», а таксама гурту Naviband і новага талісмана зборнай — «бусла-трансформэра».
Паўабаронца футбольнага клюбу «Крумкачы» Алег Дыбаль затрыманы па падазрэньні ў распаўсюдзе наркотыкаў. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.
На пытаньні Свабоды адказала віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі шахмат (FIDE), старшыня Беларускай фэдэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна.
Паводле артыкула аб хуліганстве нападніку клюбу «Зенит» Аляксандру Какорыну і паўабаронцу клюбу «Краснодар» Паўлу Мамаеву.пагражае пакараньне ад штрафу да пазбаўленьня волі на тэрмін да 5 гадоў.
Міжнародны алімпійскі камітэт на сэсіі ў Буэнас-Айрэсе прыняў рашэньне, што на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2020 годзе выступіць каманда уцекачоў, паведамляецца ў прэс-рэлізе Міжнароднага алімпійскага камітэту.
Беларуская тэнісістка Арына Сaбaленкa, якая працягвае барацьбу за месца ў фінальным турніры жаночага тэнісу ў Сынгапуры, прызнаная на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) тэнісісткай верасьня.
Сусьветная шахматная алімпіяда 2022 году пройдзе ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму. Дата спаборніцтваў не называецца.
«Ты кажаш беларускае, але гэта Nike», — заявіў Лукашэнка пра абутак. Герб на форме ён прапанаваў зрабіць «каб ня быў як плямка герб, а каб быў герб як герб».
Перамогай гаспадароў зь лікам 2:1 завяршыўся ў Барысаве цэнтральны матч 23-га тура футбольнага чэмпіянату краіны паміж БАТЭ і менскім «Дынама».
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (20-е месца ў рэйтынгу WTA — жаночай тэніснай асацыяцыі) выйграла буйны турнір ва Ўхані (Кітай) з прызавым фондам 2 млн 746 тыс. даляраў ЗША. Сабаленка атрымае за перамогу амаль паўмільёна.
Падчас стартавых матчаў Лігі нацыяў UEFA з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі былі зафіксаваныя інцыдэнты зь піратэхнічнымі вырабамі.
Такое рашэньне было прынятае Саюзам эўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) у чацьвер ў швэйцарскім горадзе Ньён, паведамляе Deutsche Welle. Канкурэнтам Нямецкага футбольнага саюзу выступала Турэцкая футбольная фэдэрацыя.
Ва ўзросьце 52 гадоў памёр старшыня праўленьня футбольнага клюбу БАТЭ Анатоль Капскі. Прычыны сьмерці пакуль невядомыя.
Саліст гурту Brutto і 12-разовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе Віталь Гуркоў 20 верасьня адкрыў сваю залю боксу.
Антыдопінгавае агенцтва Злучаных Штатаў Амэрыкі (USADA) падвергла рэзкай крытыцы прынятае ў чацьвер рашэньне выканкаму Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва аднавіць статус Расейскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА), якое займаецца допінг-кантролем на ўсіх турнірах, якія праходзяць у Расеі.
Міністэрства ўнутраных справаў патлумачыла, што будуць рабіць расейскія паліцыянты ў Беларусі ў часе Эўрапейскіх гульняў і чэмпіянату сьвету па хакеі.
Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Расеі будуць працаваць у Беларусі падчас правядзеньня Эўрапейскіх гульняў 2019 году і хакейнага Чэмпіянату сьвету ў 2021 годзе.
Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ) выступіла са зваротам да актыўных заўзятараў «па сьлядах інцыдэнтаў падчас верасьнёўскіх матчаў Лігі нацый УЭФА».
Вучань менскага ліцэю пры БДУІР Антон Старыкевіч на турніры па сёгі, які днямі адбыўся ў Празе, пацьвердзіў высокі рэйтынг беларусаў у старажытнай японскай гульні.
Экіпаж лідэра беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргея Вязовіча апярэдзіў расіян на КАМАЗах.
Колькі яму плацяць у берасьцейскім «Дынама», невядома. Аргентынскія СМІ пішуць, што больш за 20 млн даляраў за тры гады. У Мэксыцы, калі верыць аргентынскім СМІ, Марадона заробіць у 10 разоў менш, але за год.
Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваё знаёмства зь біятляністкай Дар’яй Домрачавай.
Пасьля таго, як АМАП вывеў з трыбунаў менскага стадыёну «Дынама» некалькі чалавек за выкарыстаньне бел-чырвона-белымі сьцягамі, фанацкая трыбуна выканала песьню Сяргея Міхалка «Воіны света».
У Менску на стадыёне «Дынама» падчас матчу паміж зборнымі Беларусі і Сан-Марына адбыліся затрыманьні.
Адвакат Дыега Марадоны Матыяс Морла ў інтэрвію аргентынскаму выданьню Popular распавёў пра матывы рашэньня аргентынца пагадзіцца на працу з мэксыканскім клюбам «Дарадас».
Таксама ён крыху бусел — мае крылы адпаведных колераў і чырвоную «дзюбу» на шаломе. Верагодна, «бусьліная» тэма — адсылка да мянушкі каманды «Белыя крылы», якая, у сваю чаргу, адсылае да нарысу «Зямля пад белымі крыламі» Ўладзімера Караткевіча.
Вядомы ў мінулым аргентынскі футбаліст Дыега Арманда Марадона прызначаны галоўным трэнэрам мэксыканскага клюбу другога дывізыёну Dorados de Sinaloa («Дарадас дэ Сіналоа»).
Генэральны дырэктар швэдзкага хакейнага клюбу «Мальмё» Патрык Сыльвэгард заявіў, што клюбу ня мае ніякіх прэтэнзіяў да беларускага «Юнацтва» адносна зьнікненьня рэчаў з гасьцявой распранальні стадыёну, паведамляе «Прессбол».
Дысцыплінарная антыдопінгавая камісія 4 верасьня вынесла рашэньне аб дыскваліфікацыі пяці беларускіх спартоўцаў. Спартовыя вынікі некаторых зь іх ануляваныя.
Мэнэджар хакейнага клюбу «Мальмё» Андзі Фагерстрэм пасьля матчу Лігі чэмпіёнаў зь беларускім клюбам «Юнацтва» зьмясьціў у закрытым твітэр-акаўнце фатаграфіі гасьцявой распранальні і напісаў, што выявіў прапажу ручнікоў, шампуню і чайніка, паведамляе Tut.by.
Адзін з наймацнейшых раварыстаў Беларусі Канстанцін Сіўцоў здаў станоўчую допінг-пробу. Пра гэта паведамляе ягоны цяперашні клюб «Бахрэйн-Мэрыда».
Вокліч «Слава Ўкраіне!», які неўзабавае афіцыйна заменіць вайсковае вітаньне ва Ўзброеных сілах Украіны, зьявіцца і ў футболе — украінская зборная прэзэнтавала новы дызайн формы.
Загрузіць яшчэ