Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі экіпаж на грузавіку МАЗ упершыню выйграў міжнароднае ральлі


Гоначны МАЗ на радзіме Касьцюшкі, архіўнае фота.
Гоначны МАЗ на радзіме Касьцюшкі, архіўнае фота.

Экіпаж лідэра беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргея Вязовіча апярэдзіў расіян на КАМАЗах.

Экіпаж Вязовіча прыехаў першым на пятым этапе і стаў першым у генэральнай клясыфікацыі ральлі Turkmen Desert Race, якое праходзіла ў Каракумах. Другое і трэцяе месцы занялі экіпажы расійскай каманды «КАМАЗ-майстар», якім кіраваў Айрат Мардеева і Дзмітрыя Сотнікава. Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага апынуўся на чацьвёртым радку агульнага заліку, паведамляе БелаПАН.

Перамога ў Turkmen Desert Race стала першай для беларусаў. «МАЗ-СПОРТаўта» апошнія гады паказвае высокія вынікі на міжнародных ралі-рэйдах. У студзені экіпаж пад кіраваньнем Вязовіча заняў другое месца на маратоне «Дакар».

Ралі-рэйд Turkmen Desert Race прайшоў з 11 па 15 верасьня. Яго маршрут зьвязаў старажытны горад Амуль і прыбярэжны Хазар ля Касьпійскага мора. Працягласьць трасы склала 1614 км, зь іх 1203 км — спэцучасткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG