Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары канадзкага гораду адмовіліся ад правядзеньня зімовай Алімпіяды-2026


Канада ня будзе прымаць зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў 2026 годзе. Такое рашэньне прынялі на рэфэрэндуме жыхары горада Калгары, у якім прапаноўвалася правесьці спаборніцтвы.

Як адзначае тэлеканал CBC, у рэфэрэндуме прынялі ўдзел больш за 300 тысяч чалавек. Супраць Алімпіяды выказаліся больш як 170 тысяч — гэта каля 56 адсоткаў.

Гарадзкая рада Калгары прыме рашэньне з нагоды правядзеньня гульняў у наступны панядзелак, 19 лістапада, пасьля чаго заяўку, як мяркуецца, адклічуць зь Міжнароднага алімпійскага камітэта. Праз адмену спаборніцтваў горад пазбавіцца інвэстыцый у памеры каля 500 мільёнаў даляраў.

Выбары сталіцы Алімпіяды 2026 года пройдуць у наступным годзе на 132-й сэсіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лязане. Акрамя Калгары гульні хочуць прыняць італьянскі Мілян і Карціна-д’Ампэца, а таксама сталіца Швэцыі Стакгольм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG