Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 беларускіх спартоўцаў дыскваліфікаваныя за допінг


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дысцыплінарная антыдопінгавая камісія 4 верасьня вынесла рашэньне аб дыскваліфікацыі пяці беларускіх спартоўцаў. Спартовыя вынікі некаторых зь іх ануляваныя.

Каго і на колькі дыскваліфікавалі?

  • Трэнэра ў цяжкой атлетыцы Сяргея Вішняка дыскваліфікавалі на 4 гады.
  • Плыўчыху Анастасію Станкевіч — на 2 гады.
  • Цяжкаатлетку Аляксандру Мірэнкову — на 2 гады.
  • Цяжкаатлета Арцёма Даньльчыка — на год.
  • Цяжкаатлетку Аліну Шчапанаву — на год.

Камісія анулявала спартовыя вынікі ўсіх цяжкаатлетаў, якіх яны дасягнулі ад 3 красавіка 2018 году. У іх допінг пробах выявілі забароненую субстанцыю дымэтыльпэнтылямін.

Трэнэр Вішняк дыскваліфікаваны за тое, што прызначаў субстанцыю спартоўцам у час спаборніцтваў.

У допінг-пробе плыўчыхі Станкевіч выявілі мэльдоній, камісія анулявала яе спартовыя вынікі ад 16 студзеня 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG