Вокліч «Слава Ўкраіне!», які неўзабавае афіцыйна заменіць вайсковае вітаньне ва Ўзброеных сілах Украіны, зьявіцца і ў футболе — украінская зборная прэзэнтавала новы дызайн формы.
Цяпер у арсэнале ўкраінскіх футбалістаў ёсьць тры камплекты формы, выкананыя і ў белым колеры – дадаткова да традыцыйныхжоўтага і сіняга. У брамнікаў форма будзе ў двух варыянтах – аранжавага ды чорнага колеру.
На адваротным баку маек над нумарам гульца і ягоным прозьвішчам цяпер месьціцца і лёзунг «Слава Ўкраіне!»
Як паведамілі ў Фэдэрацыі футболу Ўкраіны, у новай форме зборная згуляе ўжо 6 верасьня ў Чэхіі, дзе адбудзецца дэбютны матч Лігі нацый УЭФА.
Трэцяга верасьня прэзэнтавала новую форму і зборная Беларусі. Насуперак чаканьням, нічога адметнага ў паказаных гульнявых камплектах заўзятары не пабачылі — за выключэньнем фрагмэнтаў арнамэнту на баках. Наадварот, у большай ступені вернутыя спалучэньні зялёнага і чырвонага, скасаваныя ці мінімізаваныя ў ранейшых варыянтах, дызайн якіх быў распрацаваны ў рамках рэклямнай кампаніі «Белыя крылы».
Папярэдняя форма выглядала так:
А самая першая была такой: