Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал Euronews будзе паказваць Эўрапейскія гульні ў Менску ў 30-сэкундных сюжэтах


Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама», дзе будуць праходзіць Эўрапейскія гульні 2019
Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама», дзе будуць праходзіць Эўрапейскія гульні 2019

Штодня звыш 400 мільёнаў чалавек змогуць паглядзець сюжэты пра 2-я Эўрапейскія гульні, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Менску.

Такую лічбу назваў дырэктар міжнародных продажаў Euronews Кіела Штайн, маючы на ўвазе агульную аўдыторыю свайго тэлеканалу.

Кіела Штайн і дырэктар фонду «Дырэкцыя другіх Эўрапейскіх гульняў 2019 году» Георгі Катулін падпісалі дамову аб інфармацыйным супрацоўніцтве. Фактычна яно пачалося 20 лістапада, калі Euronews паказаў першы сюжэт, прысьвечаны Эўрапейскім гульням 2019 году ў Менску.

На асноўным тэлеканале плянуецца паказ апэратыўных сюжэтаў пераважна працягам паўхвіліны. Больш падрабязна гульні можна будзе глядзець на онлайн-плятформах Euronews.

Euronews будзе паказваць ня толькі наўпроставыя рэпартажы, але і шэраг іншых матэрыялаў. Так, паводле дамовы, канал пакажа больш за 500 відэаролікаў, прысьвечаных Беларусі, у сваіх праграмах аб падарожжах і турызме «Фокус», «Мэтраполітан», «Візытоўка».

Другія Эўрапейскія гульні пройдуць у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

Аляксандар Лукашэнка дазволіў удзельнікам і гледачам спартовай падзеі бязьвізавы ўезд у краіну.

Эўрапейскія гульні-2019. Што важна ведаць?

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG