Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арына Сабаленка на сайце WTA абраная найлепшай тэнісісткай верасьня


Арына Сабаленка на турніры China Open, 4 кастрычніка 2018
Арына Сабаленка на турніры China Open, 4 кастрычніка 2018

Беларуская тэнісістка Арына Сaбaленкa, якая працягвае барацьбу за месца ў фінальным турніры жаночага тэнісу ў Сынгапуры, прызнаная на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) тэнісісткай верасьня.

За гэтае званьне ў адкрытым галасаваньні наведнікаў сайту яна спаборнічала зь японкай Наомі Осака і чэшкай Каралінай Плішкавай.

29 верасьня 20-гадовая Арына Сабаленка зь Менску выйграла ў кітайскім Ухані турнір Dongfeng Motor Wuhan Open — другі тытул WTA ў сваёй кар’еры. Гэта дазволіла ёй узьняцца на 16-е месца ў сусьветным рэйтынгу.

На апошнім турніры China Open у Пэкіне Арына дайшла да чвэрцьфіналу, дзе 5 кастрычніка саступіла кітайскай суперніцы Ўан Цян.

Каб трапіць на фінальны турнір у Сынгапуры, які дбудзецца 21-28 кастрычніка з удзелам васьмі найлепшых тэнісістак сьвету, Арыне Сабаленка трэба дамагчыся найлепшых вынікаў на спаборніцтвах у Цяньцзіні (8-14 кастрычніка) і ў Маскве (13-21 кастрычніка).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG