Кіраўніцтва МАК вырашыла падзяліць Гульні паміж Парыжам і Лос-Анджэлесам і затым ухваліць абедзьве кандыдатуры «адным пакетам»
Хакейны клюб «Авангард» з Омску падпісаў трохгадовае пагадненьне зь беларускім форвардам Андрэем Стасем, які ў мінулым сэзоне выступаў за менскае «Дынама».
Самы ўганараваны беларускі футбольны клюб — менскае «Дынама» — падтрымае Дзень вышыванкi, які 2 ліпеня рознымі акцыямі будзе ладзіцца па ўсёй сталіцы.
Грамадзкі актывіст Ігар Случак, вядомы змаганьнем за пашырэньне ўжываньня беларускай мовы, атрымаў адказ ад кіраўніцы футбольнага клюбу Граніт М.Быстрай наконт прапановаў беларусізацыі спартовага жыцьця.
Фігурантам расьсьледаваньня FIFA па падазрэньні ва ўжываньні допінгу стала зборная Расіі ў футболе 2014 году ў поўным складзе.
Прэзыдэнт МАК Томас Бах у інтэрвію газэце New York Times заявіў, што, нягледзячы на ўсе прынятыя Расеяй крокі па барацьбе з допінгам, забыцца аб парушэньнях у Сочы немагчыма і правіны мінулага павінныя быць строга пакараныя.
Гутарка Свабоды з сынам легендарнага менскага футбаліста Аляксандра Пракапенкі Зьмітром, які ўжо амаль 20 гадоў жыве ў ЗША, але апякуецца спадчынай і памяцьцю пра бацьку ў Беларусі, цікавіцца жыцьцём на радзіме і гаворыць па-беларуску.
Беларусу Антону Вараб’ю 32 гады. Ён жыве ў Канадзе. У Таронта Антон скончыў ляндшафтную архітэктуру і выдатна малюе. Напісаная ім ікона Кірылы Тураўскага ўпрыгожвае алтар беларускай царквы сталіцы Антарыё.
У Вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі гуляе 16 клюбаў тры зь іх прадстаўляюць сталіцу — гэта «Дынама-Менск», «Крумкачы» й «Менск».
Прававы статус заўзятара, валянтэра, сьцюарда і спартовага агента будзе замацаваны на заканадаўчым узроўні.
Грозьненскі футбольны клюб «Тэрэк» будзе перайменаваны ў «Ахмат» ў гонар першага прэзыдэнта Чачні Ахмата Кадырава. Пра гэта паведаміў у сваім «Інстаграме» ягоны сын, кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў.
«Сам па сабе лядовы палац ня будзе нараджаць хакеістаў», — пасьля завяршэньня кар’еры хакеіста Аляксей Калюжны ня супраць заняцца трэнэрскай працай. Мяркуе, што мае патэнцыял, каб паспрабаваць сілы ў штабе зборнай Беларусі.
Былы галоўны трэнэр беларускай зборнай па футболе Аляксандар Хацкевіч падпісаў двухгадовы кантракт з кіеўскім футбольным клюбам «Дынама», у якім ачоліць трэнэрскі штаб.
Аляксандар Лукашэнка ў час сходу Нацыянальнага алімпійскага камітэту падтрымаў ідэю вырабу спартовай формы, рыштунку і нават канькоў у калёніях, перадае тэлеканал АНТ.
Згодна з прынцыпамі Алімпійскай хартыі, пасады кіраўнікоў Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў ня могуць займаць людзі, якія знаходзяцца на вышэйшых дзяржаўных пасадах.
Аляксандар Лукашэнка 30 траўня быў чарговы раз абраны прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. На выступе Алімпійскага сходу НАК Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў пра спорт у Беларусі. Свабода перадае заявы Лукашэнкі паводле БЕЛТА максымальна сьцісла.
Аляксандар Лукашэнка і надалей будзе сумяшчаць кіраўніцтва краінай з куратарствам вялікага спорту.
Сёньня ў Менску адбудзецца сход Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Як паведамляе прэсавая служба НАК, плянуецца выбраць прэзыдэнта, першага віцэ-прэзыдэнта, віцэ-прэзыдэнтаў і чальцоў выканкаму арганізацыі.
Цягам бягучага году ў Беларусі маюць наладзіць выпуск хакейнай амуніцыі для дзіцяча-юнацкіх школаў — форму, шлемы, шчыткі і канькі. Задачу выпускаць рыштунак паставіў Аляксандар Лукашэнка.
Берасьцейскае «Дынама» стала пераможцам Кубку Беларусі.
Галоўны матч нацыянальнага Кубку па футболе праходзіць сёньня ў Беларусі. Жывая трансьляцыя з трыбунаў.
У рамках праграмы «Польская дапамога» амбасада Рэспублікі Польшчы ў Менску ажыцьцявіла праект па аднаўленьні традыцыяў ветразевага спорту на Браслаўскіх азёрах.
Новы кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі Сямён Шапіра апавёў пра будучыя зьмены ў функцыянаваньні лядовых арэн.
У кулюарах дзяржаўных установаў, калі гаворка заходзіла аб пэрспэктывах так званага «губэрнатара» сталічнай вобласьці, апошнім часам называлі тры магчымыя пасады: прэм’ер, віцэ-прэм’ер або кіраўнік Дзяржкантролю.
Прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА) Джані Інфантына заявіў, што пры будаўніцтве футбольнага стадыёну «Зэніт-Арэна» ў Санкт-Пецярбургу парушаліся правы грамадзян КНДР, якія ўдзельнічалі ў работах.
Падчас нарады, прысьвечанай разьвіцьцю хакею ў Беларусі, Аляксандар Лукашэнка загадаў «устанавіць нармальны заробак» для хакеістаў.
Падчас нарады, прысьвечанай разьвіцьцю хакею ў Беларусі, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў «аддачы і вынікаў».
25 траўня на адмысловай нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі будуць абмеркаваныя праблемы разьвіцьця беларускага хакею.
Сямён Шапіра вызвалены ад пасады старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэту ў сувязі зь пераходам на іншую працу.
Аўтар і калюмніст спартовай газэты «Прессбол», генэральны сакратар футбольнага клюбу БАТЭ распачаў новы праект на беларускай мове пад назвай «БелВашкевіч».
Міжнародны паралімпійскі камітэт заявіў, што існуе «вялікая верагоднасьць» таго, што прадстаўнікоў Расеі не дапусьцяць і на зімовыя Паралімпійскія гульні 2018 гадоў ў Паўднёвай Карэі праз допінг.
Адны баяцца новых пасадак, іншыя рады разьвіцьцю хакею і турыстычнай сфэры.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паведаміла, што плянуе вярнуцца ў тур перад Уімблданам і згуляць на адным з травяных турніраў.
Дакладныя даты спаборніцтваў былі вызначаны 20 траўня ў Скопʼі (Македонія) на сэмінары Эўрапейскага алімпійскага камітэту.
20 траўня падчас пазачарговай справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі Ігар Рачкоўскі заявіў пра сваю адстаўку.
Сумесная беларуска-латвійская заяўка перамагла ў конкурсе на правядзеньне хакейнага чэмпіянату сьвету 2021 году. Такое рашэньне было прынятае на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею ў Кёльне.
Удзельнічаюць: Уладзімер Глод, Ігар Карней, Валер Карбалевіч.
Валянцін Шаеў, які ў 2015 годзе звольнены з пасады старшыні Сьледчага камітэту, пазбавіўся пасады старшыні Беларускай фэдэрацыі валейболу.
Сямёра кобрынцаў едуць на раварах зь Берасьця ў Полацак, каб прыгадаць пра выданьне Францішкам Скарынам 500 гадоў таму Бібліі па-беларуску.
Сацыял-дэмакраты Берасьця атрымалі адказ на скаргу ў Міністэрства спорту на тое, што берасьцейскія хакеісты на турніры ў Чэхіі выкарысталі на сваёй форме колеры сьцягу Расеі.
Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі (НАК) прапанаваў Аляксандру Лукашэнку, які сумяшчае пасады прэзыдэнта краіны і прэзыдэнта НАК, склікаць 30 траўня Алімпійскі сход.
Старшыня КДБ Валеры Вакульчык пакінуў пасаду старшыні Беларускай фэдэрацыі біятлёну.
Зборная Беларусі па хакеі завяршыла ўдзел у чэмпіянаце сьвету, што праходзіць у Францыі і Нямеччыне. У апошнім матчы з камандай Нарвэгіі беларусы здабылі другую перамогу зь лікам 4:3.
Напярэдадні каманда Беларусі па хакеі здолела атрымаць першую перамогу на чэмпіянаце сьвету, што праходзіць у Францыі і Нямеччыне. Дагэтуль было пяць паразаў у пяці матчах.
12 траўня завяршаецца чэмпіянат сьвету па тайскім боксе. Цягам тыдня спаборніцтвы прымаў менскі Палац спорту, агулам у беларускай сталіцы сабраліся блізу 700 спартоўцаў з 70 краін сьвету.
Аляксандар Лукашэнка прыгразіў наступствамі зборнай Беларусі па хакеі за няўцямны выступ на чэмпіянаце сьвету — беларусы гуляюць у Францыі, яшчэ адна група раскватараваная ў Нямеччыне.
Зборная Беларусі па хакеі паказвае найгоршую гульню сярод усіх удзельнікаў чэмпіянату сьвету, які праходзіць у Кёльне і Парыжы. Беларусы прайгралі тры першыя сустрэчы ў сваёй групе — фінам, чэхам і канадцам.
Удзельнікаў чэмпіянату сьвету ў тайскім боксе, які праходзіць у Менску, 9 траўня павязуць на «лінію Сталіна».
Удзельнічаюць: Уладзімер Глод, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
5 траўня ў Нямеччыне і Францыі стартуе чарговы хакейны чэмпіянат сьвету ў топ-дывізіёне. Галоўны трэнэр беларусаў, канадзкі спэцыяліст Дэйв Льюіс напярэдадні сёньняшняй сустрэчы зь фінамі выпраменьвае аптымізм, нават кажа пра задачу-максымум — вярнуцца дадому з мэдалямі. Тым ня меней апошнія гульні эўрапейскага турніру «Эўрачэлендж» асаблівай баяздольнасьці каманды не засьведчылі.
Загрузіць яшчэ