Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Неадэкватных» хакеістаў чакаюць суровыя наступствы


Аляксандар Лукашэнка ў хакейнай форме, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка ў хакейнай форме, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка прыгразіў наступствамі зборнай Беларусі па хакеі за няўцямны выступ на чэмпіянаце сьвету — беларусы гуляюць у Францыі, яшчэ адна група раскватараваная ў Нямеччыне.

Адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля цырымоніі ўскладаньня вянкоў да манумэнта Перамогі, Лукашэнка паабяцаў, што пасьля ўсясьветнага першынства асабіста прааналізуе становішча спраў у гэтым відзе спорту.

«Сытуацыя ў хакеі настолькі неадэкватная, што пасьля чэмпіянату сьвету зьбярэмся і будзем думаць, што рабіць. Мы ўжо дамовіліся з трэнэрамі, спартоўцамі», — сказаў Лукашэнка, капітан прэзыдэнцкай каманды аматараў.

У першых гульнях беларусы без варыянтаў прайгралі супэрнікам зь Фінляндыі, Чэхіі і Канады, прапусьціўшы 15 шайбаў і закінуўшы толькі тройчы.

Галоўны трэнэр беларусаў, канадзкі спэцыяліст Дэйв Льюіс, перад ад’ездам у Парыж запэўніваў, што ягоныя падначаленыя «едуць па мэдалі». Летась пад яго началам зборная праваліла алімпійскую кваліфікацыю і ня будзе выступаць на зімовай Алімпіядзе-2018 у Паўднёвай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG