Інфармацыя The Washington Post аб намеры Трампа прымусіць Украіну аддаць Расеі Крым і Данбас у выпадку перавыбраньня прэзыдэнтам ЗША няправільная, заявілі ў перадвыбарным штабе рэспубліканца, піша DW.
Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй, а заходнія саюзьнікі павінны прыкласьці больш намаганьняў для таго, каб забясьпечыць паражэньне Расеі.
Расея стала абстрэльвае памежжа ў Харкаўскай, Сумскай і Чарнігаўскай вобласьцях.
У двух абласьцях Расеі заявілі аб атацы дронамі з боку Ўкраіны.
Загінулыя ваявалі ў батальёне «Волат». Дэталяў гібелі не паведамляецца з прычын бясьпекі.
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ААН па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі пацьвердзіў выбух дрона на тэрыторыі Запароскай атамнай электрастанцыі, якую кантралююць расейскія вайскоўцы.
Аб прыбыцьці «чарговай партыі» расейскіх верталётаў Мі-35М для беларускага войска паведаміла 7 красавіка Міністэрства абароны РБ.
У інтэрвію ARD Кірыл Буданаў назваў сытуацыю на фронце «складанай, але кантраляванай». Паводле яго, да канца вясны ва Ўкраіне чакаюць актывізацыі расейскіх наступальных дзеяньняў.
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 7 красавіка ўдарылі па Ўкраіне бесьпілётнікамі і ракетамі. Выбухі гучалі ў Харкаўскай і Запароскай абласьцях. Ёсьць параненыя і загінулыя ў Запароскай вобласьці, разбурэньні ў Адэсе.
Зь Беларусі мы пакуль ня бачым пагроз, але вораг павінен ведаць, што будзе супраціў, — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію ўкраінскаму тэлемаратону.
Спачатку — узброены захоп і анэксія, потым — татальная русыфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, зьнішчэньне ўсіх нацыянальных адметнасьцяў. Тое, што адбываецца на Данбасе і на іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, магло і можа адбыцца і ў Беларусі.
У выніку начной атакі па Харкаве загінулі 7 чалавек, яшчэ 11 атрымалі раненьні.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі больш за 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Іх імёны ўстанавілі па адкрытых крыніцах журналісты BBC, «Медиазоны» і валянтэры.
Расея «распачала тысячы спробаў» умяшаньня ў працу эўрапейскіх чыгунак з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў ЭЗ, заявіў Financial Times міністар транспарту Чэхіі Марцін Купка.
Расейскія войскі ў пятніцу, пятага красавіка, нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы, у выніку якога тры чалавекі загінулі, яшчэ 19 чалавек, у тым ліку 9-гадовае дзіця, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.
Раніцай 5 красавіка Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб зьбіцьці 53 дронаў над пяцьцю расейскімі рэгіёнамі.
Расея атакавала энэргааб'екты Ўкраіны. У расейскіх рэгіёнах мішэньню былі вайсковыя аб'екты.
Заходнія санкцыі і атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў наносяць сур’ёзныя праблемы расейскай нафтаперапрацоўчай галіне.
Паводле ацэнак ААН, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ў лютым 2022 году былі забітыя ці параненыя больш за 30 тысяч мірных жыхароў, але гэтыя лічбы не канчатковыя.
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 4 красавіка ўдарылі па Харкаве дронамі «Шагед». У горадзе прагрымела некалькі выбухаў, пашкоджаныя жылыя дамы. Мясцовыя ўлады паведамілі, што ў выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі.
Гэтаму папярэднічалі месяцы адкладаньня дапамогі. Пра магчымасьць карэннай перамены становішча сказаў сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША.
Кіраўнік (раіс) Татарстану Рустам Мініханаў пракамэнтаваў атаку бесьпілётнікаў на аб’екты ў Ялабузе і Ніжнякамску, якая адбылася 2 красавіка. Ён заклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў не разьлічваць на сыстэму проціпаветранай абароны і бараніцца самастойна.
Прэзыдэнт Украіны назваў лічбу жаўнераў, якую, паводле ягоных зьвестак, Расея рыхтуецца мабілізаваць дадаткова.
Адпаведны закон падпісаў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Дэлегацыя валянтэраў зь Фінляндыі наведала штаб палка імя Кастуся Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары.
Праз нацыянальныя суды шкоду, нанесеную баявымі дзеяньнямі ці абстрэламі Расеі, пацьвердзілі амаль 400 фізычных і юрыдычных асобаў Украіны.
Заходнія афіцыйныя асобы сабраліся ў Гаазе 2 красавіка, каб абмеркаваць супольныя намаганьні ў расьсьледаваньні меркаваных ваенных злачынстваў Расеі, учыненых яе сіламі падчас поўнамаштабнага нападу на Ўкраіну.
Расея, у сваю чаргу, працягвае атакаваць энэргетычную інфраструктуру ва Ўкраіне.
У акупаваным Расеяй горадзе Старабельску Луганскай вобласьці Ўкраіны сёньня быў узарваны аўтамабіль, у якім знаходзіўся прызначаны Расеяй чыноўнік.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што пасьля велікодных вакацый, якія завяршаюцца 9 красавіка, ніжняя палата Кангрэсу зоймецца законапраектам аб дапамозе Ўкраіне.
Ва Ўкраіне цалкам спынілася найбольшая гідраэлектрастанцыя, ДнепраГЭС.
Расейскае Міністэрства замежных спраў увечары 31 сакавіка выпусьціла заяву, у якой сьцьвярджае, што перадало ўладам Украіны патрабаваньні пра арышт і выдачу Расеі асобаў, якіх Масква лічыць датычнымі да тэрарыстычных актаў.
У расейскага пілёта Максіма Кузьмінава, які ўлетку 2023 году пераляцеў на ваенным верталёце ва Ўкраіну, жыў пасьля гэтага пад чужым імем у Гішпаніі і ў лютым быў забіты невядомымі, былі выпушчаны шэсьць куляў. Пасьля гэтага яго пераехалі аўтамабілем.
Мэр Парыжу Ан Ідальга падчас свайго візыту ў Кіеў заявіла, што ў францускай сталіцы будуць ня рады прыезду расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, якая павінна адкрыцца ў Парыжы ў канцы ліпеня.
Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны ў новай справаздачы зьвяртае ўвагу на новыя аб'екты расейскіх нападаў ва Украіне. Гэта будуць плаціны і гідраэлектрастанцыі.
На апублікаваны законапраект, які ўнесьлі ў Дзярждуму расейскія дэпутаты, зьвярнула ўвагу SOTA.
Украіна працягвае дэманстраваць посьпехі і зьмяншае здольнасьць Чарнаморскага флёту праяўляць сілу ў рэгіёне, паведамляе 29 сакавіка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі са спасылкай на зьвесткі, сабраныя выведкай.
РПЦ ва Ўкраіне адмежавалася ад заявы патрыярха Кірыла пра «сьвятую вайну». У ПЦУ нагадалі пра неабходнасьць забароны цэркваў з цэнтрам у Расеі.
Атака працягвалася 9 гадзін.
Украіна павінная рыхтавацца да новых наступальных дзеяньняў расейскай арміі ў бліжэйшыя месяцы, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CBS News, апублікаваным 28 сакавіка.
У Севастопалі ў анэксаваным Крыме пацярпеў крушэньне ў моры вайсковы самалёт, паведаміў у тэлеграме расейскі губэрнатар гораду Міхаіл Разважаеў. Гэта расейскі зьнішчальнік Су-35.
У Кіеве перагледзяць парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў, дзейнасьць грамадзкага транспарту, а таксама мэдычных і адукацыйных устаноў.
У Расеі сьцьвярджаюць, што Ўкраіна атакавала дронамі Белгарадзкую вобласьць.
Расейскі горад Белгарад, што непадалёк ад мяжы з Украінай, увечары 27 сакавіка апынуўся пад абстрэлам.
Расейскія вайскоўцы абстралялі Харкаў удзень 27 сакавіка.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека атрымала паведамленьні аб 12 выпадках расстрэлу 32 украінскіх палонных.
Сьпікер Вайскова-марскіх сіл Украіны дадаў, што ўкраінскія войскі таксама пашкодзілі сярэдні выведны расейскі карабель «Иван Хурс».
Кампанія мае падатковую запазычанасьць за замежныя кантракты аб пастаўках нафтапрадуктаў зь Беларусі.
Прынамсі 7 расейскіх НПЗ спынілі перапрацоўку нафты з прычыны атак украінскіх дронаў у першым квартале 2024 году.
Экстраныя службы выехалі па выкліках у тры раёны сталіцы – Пячэрскі, Саломенскі і Дарніцкі.
Загрузіць яшчэ