Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Севастопалі ўпаў у мора расейскі зьнішчальнік Су-35


 Су-35. Ілюстрацыйнае фота
Су-35. Ілюстрацыйнае фота

У Севастопалі ў анэксаваным Крыме пацярпеў крушэньне ў моры вайсковы самалёт, паведаміў у тэлеграме расейскі губэрнатар гораду Міхаіл Разважаеў. Гэта расейскі зьнішчальнік Су-35.

Інцыдэнт трапіў на відэазапісы відавочцаў. Перад крушэньнем самалёт гарэў у паветры. Па словах Разважаева, пілёт уратаваўся.

Расейскі вайсковы блогер Барыс Рожын, які жыве ў горадзе, сьцьвярджае ў тэлеграме, што самалёт мог трапіць пад «дружалюбны агонь». Расейскае Міністэрства абароны і ЗСУ Ўкраіны інцыдэнт на момант публікацыі навіны не камэнтавалі. У якасьці іншых вэрсій называюцца тэхнічныя непаладкі і пападаньне птушкі ў рухавік.

Аднамесны зьнішчальнік Су-35 — адзін з самых сучасных самалётаў у расейскай арміі, ён быў прыняты на ўзбраеньне ў 2017 годзе. Ён выкарыстоўваецца ў войсках Расеі, Кітаю і Ірану.

Шэраг расейскіх крыніц сьцьвярджаюць, што ў мора ўпаў больш стары зьнішчальнік Су-27. Афіцыйна гэта не пацьвярджалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG