Расейскія вайскоўцы скінулі авіябомбу на пяціпавярховы дом у пасёлку Ачарэціна ў Ясінавацкім раёне Данецкай вобласьці, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
Нямеччына перадае Ўкраіне яшчэ адну сыстэму супрацьпаветранай абароны Patriot для адбіцьця расейскіх паветраных нападаў. Пра гэта паведамляе міністэрства абароны краіны.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што «рэспубліканцы гатовыя падтрымаць дадатковую дапамогу Украіне, калі яна будзе прадстаўленая ў форме крэдыту»
Сярод загінулых — трое дзяцей. Двое чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак. Разбор завалаў працягваецца.
Раніцай 13 красавіка рэактарную ўстаноўку энэргаблёка № 4 Запароскай АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем Расеі, перавялі ў стан «халоднага спыненьня».
Урад Бэльгіі распачне расьсьледаваньне магчымых спробаў Расеі ўмяшацца ў маючыя адбыцца выбары ў Эўрапарлямэнт, заявіў прэм’ер-міністар Александэр Дэ Кро на прэс-канфэрэнцыі 12 красавіка.
Расейскія атакі на ўкраінскія гарады сталі штодзённай разбуральнай мадэльлю.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін на перамовах у Крамлі з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў аб пасьпяховым разьвіцьці адносін паміж Расеяй і Беларусьсю, перадае агенцтва Белта.
Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца сказаў у Браціславе, што яго краіна зычыць Ўкраіне найхутчэйшага сяброўства ў Эўрапейскім зьвязе.
Эўрапарлямэнт у чацьвер адмовіўся прымаць рашэньне па фінансаваньні Рады ЭЗ празь няздольнасьць краін Эўразьвязу забясьпечыць Украіну дадатковымі сыстэмамі Patriot.
Калі Расея не даб’ецца посьпехаў ва Ўкраіне, гэта будзе адпавядаць інтарэсам ЗША на міжнароднай арэне, таму Вашынгтон павінен працягваць фінансаваць узброеныя сілы Ўкраіны.
Сяргей Грабскі, украінскі вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу, былы супрацоўнік Мінабароны Ўкраіны, расказвае, як у Кіеве ацэньваюць рэальную баяздольнасьць беларускага войска.
У Адэскай і Харкаўскай абласьцях ёсьць загінулыя.
Кіраўнік эўрапейскага камандаваньня Узброеных сілаў ЗША генэрал Крыстафэр Каволі заявіў, выступаючы ў Кангрэсе, што без падтрымкі ЗША ва Ўкраіны «у даволі кароткія тэрміны» скончацца артылерыйскія снарады і боепрыпасы да СПА, што можа прывесьці да яе частковай або поўнай паразы.
Былы лідэр данецкіх сэпаратыстаў Ігар Гіркін (Стралкоў), асуджаны па абвінавачаньні ў закліках да экстрэмізму, просіць адправіць яго на вайну ва Ўкраіне.
Вакол Запароскай атамнай электрастанцыі, якую дагэтуль кантралюе Расея, застаецца напружаная сытуацыя.
У Палтаве павялічылася колькасьць ахвяр пасьля абстрэлу 8 красавіка.
Губэрнатар Варонескай вобласьці Аляксандар Гусеў паведаміў, што наступствы ўдару ўдакладняюцца. Ахвяр сярод цывільных ці вайсковых няма.
Інфармацыя The Washington Post аб намеры Трампа прымусіць Украіну аддаць Расеі Крым і Данбас у выпадку перавыбраньня прэзыдэнтам ЗША няправільная, заявілі ў перадвыбарным штабе рэспубліканца, піша DW.
Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй, а заходнія саюзьнікі павінны прыкласьці больш намаганьняў для таго, каб забясьпечыць паражэньне Расеі.
Расея стала абстрэльвае памежжа ў Харкаўскай, Сумскай і Чарнігаўскай вобласьцях.
У двух абласьцях Расеі заявілі аб атацы дронамі з боку Ўкраіны.
Загінулыя ваявалі ў батальёне «Волат». Дэталяў гібелі не паведамляецца з прычын бясьпекі.
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ААН па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі пацьвердзіў выбух дрона на тэрыторыі Запароскай атамнай электрастанцыі, якую кантралююць расейскія вайскоўцы.
Аб прыбыцьці «чарговай партыі» расейскіх верталётаў Мі-35М для беларускага войска паведаміла 7 красавіка Міністэрства абароны РБ.
У інтэрвію ARD Кірыл Буданаў назваў сытуацыю на фронце «складанай, але кантраляванай». Паводле яго, да канца вясны ва Ўкраіне чакаюць актывізацыі расейскіх наступальных дзеяньняў.
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 7 красавіка ўдарылі па Ўкраіне бесьпілётнікамі і ракетамі. Выбухі гучалі ў Харкаўскай і Запароскай абласьцях. Ёсьць параненыя і загінулыя ў Запароскай вобласьці, разбурэньні ў Адэсе.
Зь Беларусі мы пакуль ня бачым пагроз, але вораг павінен ведаць, што будзе супраціў, — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію ўкраінскаму тэлемаратону.
Спачатку — узброены захоп і анэксія, потым — татальная русыфікацыя ўсіх сфэраў жыцьця, зьнішчэньне ўсіх нацыянальных адметнасьцяў. Тое, што адбываецца на Данбасе і на іншых акупаваных тэрыторыях Украіны, магло і можа адбыцца і ў Беларусі.
У выніку начной атакі па Харкаве загінулі 7 чалавек, яшчэ 11 атрымалі раненьні.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі больш за 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Іх імёны ўстанавілі па адкрытых крыніцах журналісты BBC, «Медиазоны» і валянтэры.
Расея «распачала тысячы спробаў» умяшаньня ў працу эўрапейскіх чыгунак з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў ЭЗ, заявіў Financial Times міністар транспарту Чэхіі Марцін Купка.
Расейскія войскі ў пятніцу, пятага красавіка, нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы, у выніку якога тры чалавекі загінулі, яшчэ 19 чалавек, у тым ліку 9-гадовае дзіця, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.
Раніцай 5 красавіка Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб зьбіцьці 53 дронаў над пяцьцю расейскімі рэгіёнамі.
Расея атакавала энэргааб'екты Ўкраіны. У расейскіх рэгіёнах мішэньню былі вайсковыя аб'екты.
Заходнія санкцыі і атакі ўкраінскіх бесьпілётнікаў наносяць сур’ёзныя праблемы расейскай нафтаперапрацоўчай галіне.
Паводле ацэнак ААН, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ў лютым 2022 году былі забітыя ці параненыя больш за 30 тысяч мірных жыхароў, але гэтыя лічбы не канчатковыя.
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 4 красавіка ўдарылі па Харкаве дронамі «Шагед». У горадзе прагрымела некалькі выбухаў, пашкоджаныя жылыя дамы. Мясцовыя ўлады паведамілі, што ў выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі.
Гэтаму папярэднічалі месяцы адкладаньня дапамогі. Пра магчымасьць карэннай перамены становішча сказаў сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША.
Кіраўнік (раіс) Татарстану Рустам Мініханаў пракамэнтаваў атаку бесьпілётнікаў на аб’екты ў Ялабузе і Ніжнякамску, якая адбылася 2 красавіка. Ён заклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў не разьлічваць на сыстэму проціпаветранай абароны і бараніцца самастойна.
Прэзыдэнт Украіны назваў лічбу жаўнераў, якую, паводле ягоных зьвестак, Расея рыхтуецца мабілізаваць дадаткова.
Адпаведны закон падпісаў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Дэлегацыя валянтэраў зь Фінляндыі наведала штаб палка імя Кастуся Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары.
Праз нацыянальныя суды шкоду, нанесеную баявымі дзеяньнямі ці абстрэламі Расеі, пацьвердзілі амаль 400 фізычных і юрыдычных асобаў Украіны.
Заходнія афіцыйныя асобы сабраліся ў Гаазе 2 красавіка, каб абмеркаваць супольныя намаганьні ў расьсьледаваньні меркаваных ваенных злачынстваў Расеі, учыненых яе сіламі падчас поўнамаштабнага нападу на Ўкраіну.
Расея, у сваю чаргу, працягвае атакаваць энэргетычную інфраструктуру ва Ўкраіне.
У акупаваным Расеяй горадзе Старабельску Луганскай вобласьці Ўкраіны сёньня быў узарваны аўтамабіль, у якім знаходзіўся прызначаны Расеяй чыноўнік.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што пасьля велікодных вакацый, якія завяршаюцца 9 красавіка, ніжняя палата Кангрэсу зоймецца законапраектам аб дапамозе Ўкраіне.
Ва Ўкраіне цалкам спынілася найбольшая гідраэлектрастанцыя, ДнепраГЭС.
Расейскае Міністэрства замежных спраў увечары 31 сакавіка выпусьціла заяву, у якой сьцьвярджае, што перадало ўладам Украіны патрабаваньні пра арышт і выдачу Расеі асобаў, якіх Масква лічыць датычнымі да тэрарыстычных актаў.
Загрузіць яшчэ