Украіна павінная рыхтавацца да новых наступальных дзеяньняў расейскай арміі ў бліжэйшыя месяцы, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CBS News, апублікаваным 28 сакавіка.
У Севастопалі ў анэксаваным Крыме пацярпеў крушэньне ў моры вайсковы самалёт, паведаміў у тэлеграме расейскі губэрнатар гораду Міхаіл Разважаеў. Гэта расейскі зьнішчальнік Су-35.
У Кіеве перагледзяць парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў, дзейнасьць грамадзкага транспарту, а таксама мэдычных і адукацыйных устаноў.
У Расеі сьцьвярджаюць, што Ўкраіна атакавала дронамі Белгарадзкую вобласьць.
Расейскі горад Белгарад, што непадалёк ад мяжы з Украінай, увечары 27 сакавіка апынуўся пад абстрэлам.
Расейскія вайскоўцы абстралялі Харкаў удзень 27 сакавіка.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека атрымала паведамленьні аб 12 выпадках расстрэлу 32 украінскіх палонных.
Сьпікер Вайскова-марскіх сіл Украіны дадаў, што ўкраінскія войскі таксама пашкодзілі сярэдні выведны расейскі карабель «Иван Хурс».
Кампанія мае падатковую запазычанасьць за замежныя кантракты аб пастаўках нафтапрадуктаў зь Беларусі.
Прынамсі 7 расейскіх НПЗ спынілі перапрацоўку нафты з прычыны атак украінскіх дронаў у першым квартале 2024 году.
Экстраныя службы выехалі па выкліках у тры раёны сталіцы – Пячэрскі, Саломенскі і Дарніцкі.
Украіна у ноч з 23 на 24 сакавіка нанесла ракетны ўдары па анэксаваным Расеяй Крыме.
Новыя разбурэньні на расейска-ўкраінскай вайне.
Варшава запатрабуе ад Масквы тлумачэньняў у сувязі з парушэньнем паветранай прасторы Польшчы расейскай ракетай. Пра гэта заявіла польскае Міністэрства замежных спраў.
Такую заяву высокапастаўлены вайсковец зрабіў перад сваёй адстаўкай з пасады. Аднак пра адстаўку ў час інтэрвію ён яшчэ ня ведаў.
У чарговы раз абстрэл расейцамі заходніх абласьцей Украіны прывёў да трывогі яе заходніх суседзяў.
У часова акупаваным Крыме прагрымелі некалькі выбухаў.
Больш за мільён спажыўцоў засталіся без сьвятла з прычыны расейскай атакі, паведаміла ў эфіры тэлемаратону намесьніца міністра энэргетыкі Ўкраіны Сьвятлана Грынчук.
У ноч на 23 сакавіка пяць рэгіёнаў Расеі зазналі атакі бесьпілётнікаў. Ёсьць загінулыя і пацярпелыя. Ва ўдарах расейскія ўлады абвінавацілі Ўкраіну.
Аляксандра Момінава да нядаўняга часу жыла ў Берасьці. Выкладала опэрныя сьпевы ў музычным каледжы, працавала ў філярмоніі. Цяпер яна з трыма дзецьмі мусіла ўцякаць зь Беларусі.
Адным з аб’ектаў расейскіх авіяўдараў 22 сакавіка стала Дняпроўская гідраэлектрастанцыя.
Плякаты пра Беларусь, якія сёлета зьявіліся ў варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах, прымеркаваныя да Дня Волі. Падобныя акцыі ладзілі ў сакавіку і ў мінулыя гады.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што «чатыры новыя суб’екты» РФ «дэ-факта акупаваныя» Ўкраінай. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію газэце «Аргументы и факты», якое выйшла 22 сакавіка.
У Белым Доме выказалі занепакаеньне з нагоды імавернасьці расейскага ўдару ў адказ па энэргетычнай інфраструктуры, у якой зацікаўлены Захад.
Расейскія войскі ў ноч на 22 сакавіка нанесьлі масіраваную атаку па Ўкраіне. Паветраныя сілы Ўкраіны паведамлялі пра пускі ўдарных дронаў «Шахед», аэрабалістычных ракет Х-47М2 «Кінжал» і крылатых ракет.
Сьцяг прынёс у парлямэнцкую залю народны дэпутат Ігар Гузь.
Папярэдне, у Кіеве 13 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку адно дзіця.
ЗША ўключылі ў санкцыйны сьпіс дзьве юрыдычныя і дзьве фізычныя асобы за дапамогу расейскаму кіраўніцтву ў правядзеньні кампаній дэзынфармацыі.
Расея губляе да 600 тысяч барэляў перапрацаванай нафты ў дзень у выніку нападаў бесьпілётнікаў на нафтаперапрацоўчыя заводы.
Тры батальёны, сфармаваныя з расейцаў, якія ваююць на баку Ўкраіны, пачалі свой рэйд на тэрыторыю Расеі з боку Харкаўскай вобласьці 12 сакавіка.
Цяперашні інцыдэнт чацьвёрты. У той жа час Украіне не прызнае сваёй адказнасьці за дронавыя атакі на аб’екты на тэрыторыі Расеі.
У панядзелак адбыўся артылерыйскі абстрэл Белгарадзкай вобласьці Расеі.
На пасяджэньні Рады міністраў замежных справаў ЭЗ было прынятае канчатковае рашэньне аб вылучэньні Ўкраіне дадатковых 5 мільярдаў эўра на вайсковыя патрэбы ў межах Эўрапейскага фонду міру, паведамляе сайт Рады ЭЗ.
Расейскія войскі абстралялі 115 населеных пунктаў і 190 аб'ектаў інфраструктуры Ўкраіны.
У самаабвешчаным Прыднястроўі вайсковую частку пад Тыраспалем атакавалі дронам-камікадзэ. Адбыліся выбух і пажар, загінулых няма. Пра гэта паведаміла ў мясцовае міністэрства дзяржаўнай бясьпекі.
Блогер Ян Рудзік уступіў у беларускі добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе на баку Ўкраіны. Пра гэта ён паведаміў 17 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале.
Грузчыка з Нара-Фамінску Маскоўскай вобласьці прыгаварылі да 12 гадоў калёніі ў справе аб падпале рэлейнай шафы.
У Беларусі ў рамках праверкі баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл на зборы прызвалі больш за 3 тысячы вайсковаабавязаных, паведаміла прэсавая служба Міністэрства абароны.
Як адзначае расейскае ведамства, вайскоўцам краіны ўдалося пасьпяхова зьліквідаваць пагрозы. Аднак разбурэньні і пажары ўсё-ткі ёсьць.
Пра сьмерць ва Ўкраіне беларускага добраахвотніка Аляксандра Стасевіча днямі паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ягоны сябар Яраслаў Грышын.
У Адэсе ў выніку расейскага ракетнага абстрэлу загінулі 20 чалавек, сярод іх мясцовыя жыхары, мэдыкі і ратавальнікі.
Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд грамадзянцы Ўкраіны Натальлі Захарчанцы. Як стала вядома Свабодзе, па артыкуле «шпіянаж» яна атрымала 9 гадоў зьняволеньня.
У Адэсе ў выніку расейскага ракетнага абстрэлу загінулі 20 чалавек, сярод іх мясцовыя жыхары, мэдыкі і ратавальнікі, паведаміў генпракурор Украіны Андрэй Косьцін.
Камісія ААН па расьсьледаваньні парушэньняў падчас вайны ва Ўкраіне падрыхтавала даклад аб шырокамаштабных парушэньнях правоў чалавека ва Ўкраіне з боку расейскіх вайскоўцаў.
У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што перадухілілі ўсе спробы Ўзброеных сілаў Украіны прарвацца на расейскую тэрыторыю.
Рэжым Лукашэнкі працягвае спрыяньне расейскім уладам і прывозіць украінскіх дзяцей на «аздараўленьне» ў Беларусь.
Трэці дзень запар супрацьпаветраная абарона Расеі змагаецца зь бесьпілётнікамі, у рэгіёны падцягнулі войскі. 15 сакавіка ў Расеі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары.
Замарожаны ваенны канфлікт паміж Украінай і Расеяй пачынае разагравацца, і шалі, верагодна, схіляцца на бок Масквы, калі ЗША ня змогуць хутка аказаць дадатковую ваенную дапамогу.
13 сакавіка гэтыя падзеі пракамэнтаваў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
За адну ноч расейцы зьнішчылі некалькі жылых дамоў. Ёсьць загінулыя і параненыя.
Загрузіць яшчэ