Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што ЗША і Расея правядуць сустрэчы наконт Украіны «сёньня ці заўтра»


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дэлегаты ЗША сустрэнуцца з прадстаўнікамі Расеі для абмеркаваньня пытаньняў Украіны «сёньня ці заўтра».

Таксама ён таксама дапусьціў, што зноў запросіць Уладзіміра Зяленскага ў Белы дом, піша Reuters.

«Будзем спадзявацца, што Расея пагодзіцца на спыненьне агню. Мы сустрэнемся з Расеяй сёньня ці заўтра», — сказаў Дональд Трамп.

Bloomberg, CBS, Fox News і Axios з спасылкай на свае крыніцы сьцьвярджаюць, што пасьля гэтых перамоваў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта Трампа на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф плянуе прыехаць у Расею на гэтым тыдні.

Раней у выніку перамоваў дэлегацыяў Украіны і ЗША ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Арабіі Кіеў прыняў прапанову Вашынгтона аб неадкладным 30-дзённым спыненьні агню, калі Расея таксама пагодзіцца на спыненьне агню. 30-дзённы тэрмін можа быць прадоўжаны пры пагадненьні бакоў.

Вашынгтон у адказ паабяцаў Кіеву неадкладна скасаваць забарону на абмен зьвесткамі выведкі і аднавіць вайсковую дапамогу.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што Ўкраіна прапаноўвала замірэньне толькі ў паветры і на моры, аднак амэрыканская дэлегацыя настаяла на поўным спыненьні агню.

Пасьля перамоваў Вашынгтону і Кіева ў Саудаўскай Арабіі «мяч на баку Расеі», дадаў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG