Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, у кастрычніку і лістападзе 2024 году яны аб’ядналіся ў супольную групоўку «з мэтай атрыманьня неправамернай матэрыяльнай выгады за незаконнае перамяшчэньне вялікай колькасьці замежных грамадзян, якія не адпавядаюць умовам законнага ўезду і пражываньня ў Харватыі, або для іх перапраўкі праз тэрыторыю Харватыі да мяжы са Славеніяй і Італіяй».
Згодна з матэрыяламі сьледзтва, беларусы незаконна перавезьлі ня менш за 20 замежных грамадзян, кожны зь якіх заплаціў ім па 200 эўра. Сабраныя грошы абвінавачаныя дзялілі паміж сабой, залежна ад функцый, якія выконвалі ў гэтай групоўцы.
У абвінаваўчым заключэньні Ўпраўленьне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Харватыі прапанавала падоўжыць для ўсіх абвінавачаных тэрмін папярэдняга зьняволеньня.
7 сакавіка стала вядома, што Апэляцыйны суд Беластоку прысудзіў 6 гадоў зьняволеньня былому беларускаму памежніку, які ў 2000–2007 гадах дапамагаў мігрантам перасякаць мяжу. Паводле сьледзтва, гэтая дзейнасьць каардынавалася з Масквы.
У яшчэ адным польскім горадзе Любліне за перавозку нелегальных мігрантаў будуць судзіць 34-гадовага беларуса Івана Б. і 51-гадовага ўкраінца Аляксея В.
Форум